Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

Белорусский язык

Тэарэтычны матэрыял для вучняў 11 класса па тэме:”Адасобленыя члены сказа”

Адасабленне азначэнняў

Незалежна ад месца ў сказе адасабляюцца азначэнні:

1. Якія адносяцца да асабовых займеннікаў я, ты, ён, яна, яно, яны, мы, вы

1. Ён, здзіўлены, паглядзеў на жонку.

2. Стомлены, згаладнелы, з настылымі мокрымі нагамі, ён не мог адолець трывожнага неспакою

2. Аддаленыя ад паяснёнага слова. 1. Абросшая вербамі, спакойная цякла рэчка каля самых хат.

2. Сонца ўзнялося над зямлёй, яркае, вясёлае.

3. Якія маюць дадатковае акалічнаснае значэнне (прычыны, часу, умовы, уступкі) 1. Задаволеныя, усе весела ўсміхаліся. (Правяраем: Усе ўсміхаліся чаму? па якой прычыне? Бо былі задаволены)

2. Заўсёды смелы і вясёлы, Мікола штось засумаваў. (Правяраем: Мікола штось засумаваў нягледзячы на што? хоць быў заўсёды смелы і вясёлы.)

 

Пасля азначаемага назоўніка адасабляюцца азначэнні:

1. Выражаныя прыметным або дзеепрыметным зваротам 1. На чалавеку быў мулярскі фартух, чырвоны ад цэглы і гліны.

2. Лес, патрывожаны чалавекам, жыў сваім жыццём.

2. Два і больш адзіночныя азначэнні 1. Палянкі зноў змяняліся лесам, то стройным баравым, то нізкім балотным.

2. Пад поўнач пасыпаў сняжок, заложны, спорны, густы і сухі.

Адасабленне дапаўненняў

Адасабляюцца Не адасабляюцца
1. Дапаўненні, выражаныя назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем, уключаючы, якія маюць удакладняльнае значэнне:

Акрамя рыбы, у рэчцы было багата ракаў.

Усё лета, за выключэннем некалькіх дзён, Сымон працаваў.

Замест адказу, матчыны пальцы даволі блізка знаёмяцца з Міколкавым вухам.

1. Дапаўненні з прыназоўнікам замест, калі прыназоўнік мае значэнне за:

Сёння Міхась дзяжурыў замест сябра.

Правяраем: Сёння Міхась дзяжурыў за сябра.

2. Удакладняльныя члены сказа, якія пачынаюцца словамі асабліва, нават, пераважна, у тым ліку, у прыватнасці, напрыклад, галоўным чынам і пад. Яны выдзяляюцца ў сказе па сэнсу і інтанацыйна.

 У сям’і быў такі няпісаны закон: калі Зіна загадвала, выконвалі ўсе, нават бацька.

 Думка ўсім спадабалася, асабліва жанчынам.

 Уперадзе каля самай дарогі стаяў лясок, пераважна бярозавы.

2. Калі словы асабліва, нават, пераважна не маюць удакладняльнага значэння.

 Лес быў пераважна хваёвы.

 Паветра было такое чыстае, што не мігацелі нават далёкія агні.

 Дзень быў асабліва сонечны.

Адасабленне акалічнасцей

Адасобленыя акалічнасці часцей за ўсё выражаюцца дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, адзіночнымі дзеепрыслоўямі, назоўнікамі ў спалучэнні з прыназоўнікамі.

Адасабляюцца акалічнасці

1. Выражаныя дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі або адзіночнымі дзеепрыслоўямі незалежна ад месца ў сказе Дзядзька, цеста змяшаўшы, качаў галушкі, міску ўзяўшы.

Не змаўкаючы, гула завіруха.

2. Калі ў сказе займаюць месца пасля злучнікаў, то аддзяляюцца ад іх коскамі (акрамя злучніка а)

Заўвага. Паміж злучнікам а і дзеепрыслоўем (дзеепрыслоўным варотам) коска будзе ставіцца тады, калі пропуск адасобленай акалічнасці не парушае структуру сказа.

Ён не спыніўся, а, выбраўшы больш зручнае месца, рушыў наперад. Правяраем: Ён не спыніўся, а рушыў наперад.

Антаніна Арцёмаўна апошні раз аглядзела стол і, уздыхнуўшы, стомлена апусцілася на канапу.
3. Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, з прычыны, у выніку і інш. Нягледзячы на водбліск полымя, твар у салдата пабялеў.

На палях, дзякуючы цёплым дажджам, усё зазелянела.

4. Калі маюць удакладняльнае значэнне (канкрэтызуюць, звужаюць значэнне слова, да якога яны адносяцца) Сяргей пайшоў назад, дадому.

Тут, на палянцы, сярод цёмнага лесу, панавала надзвычайная цішыня.

Не адасабляюцца акалічнасці

1. Выражаныя адзіночным дзеепрыслоўем, маюць значэнне спосабу дзеяння (адказваюць на пытанні як? якім спосабам?), стаяць пасля дзеяслова-выказніка. Чытаць лежачы шкодна.

Песні салаўіныя льюцца не сціхаючы.

2. Выражаныя фразеалагізмамі. Трэба быць аптымістам і жыць не апускаючы рук.

Дзеці растуць на лес гледзячы.

3. Калі ўваходзяць у рад аднародных членаў з неадасобленымі акалічнасцямі і звязваюцца адзіночным спалучальным злучнікам. Імкліва і булькаючы выбягала з крынічкі вада.

 

Адасабленне прыдаткаў

Прыдатак – разнавіднасць азначэння, выражаная назоўнікам, які дапасуецца да паяснёнага слова ў склоне і ліку: дуб-волат. Як франтавік, ён дайшоў да Эльбы.

Адасабляюцца прыдаткі Прыклады
Адзіночныя і развітыя, якія адносяцца да асабовага займенніка Тонкая натура, яна адчула насцярожанасць, з якою ставілася да яе суседка.

Ён, сын адваката, жыў у чысціні, у дастатку, добра апранаўся.

Якія маюць дадатковае акалічнаснае значэнне (прычыны або ўступкі) Вялікі гуманіст, Якуб Колас быў заўсёды прасякнуты клопатам пра чалавека.

Правяраем: Якуб Колас быў заўсёды прасякнуты клопатам пра чалавека чаму? па якой прычыне?  таму што быў вялікім гуманістам.

Развітыя, якія стаяць пасля назоўніка Гаспадыня, жанчына жвавая і гаваркая, сустрэла мяне прыветна.
Адзіночныя і развітыя, якія адносяцца да ўласнага назоўніка і стаяць пасля яго Прыход Зарубы, фельчара, памог Пятру падняцца.

Лены, дачкі Івана Пятровіча, дома не было.

Якія паясняюць і даюць другую (сінанімічную) назву прадмету ці з’яве і звязваюцца з паяснёным словам злучнікамі ці, або Шыпшына, або дзікая ружа, не любіць нізкіх мясцін.

Берасцянка, ці зяблік, жыве ў глухіх хвойных ці лісцёвых лясах.

Якія звязваюцца з паяснёным назоўнікам злучнікам як і мае значэнне прычыны. Як урач, ён клапаціўся пра яе здароўе.

Правяраем: Ён клапаціўся пра яе здароўе чаму? таму што быў урачом

Якія звязваюцца з паяснёным назоўнікам словамі па прозвішчы, па мянушцы, па клічцы і інш. Міхась, па мянушцы Барадаты, сядзеў на лаўцы свайго дзеда.

Заўвага 1. Калі злучнік як мае значэнне “ў якасці”, то прыдатак адасабляцца не будзе: У наш час шырока выкарыстоўваецца камень як будаўнічы матэрыял. Правяраем: У наш час камень часта выкарыстоўваецца ў якасці будаўнічага матэрыялу.

Заўвага 2. На пісьме адасобленыя прыдаткі могуць выдзяляцца працяжнікамі, калі ім надаецца асаблівае гучанне і перад імі можна паставіць словы а іменна, гэта значыць: У гісторыі навучальных устаноў асобае месца займае гэты перыяд – першыя пасляваенныя гады.

Цікавыя беларускія словы!

ЯЛАВІЧЫНА

«Свініна ёсць, гавядзіна бывае, а вось ялавічына? Што гэта?..»  Мала хто і з суразмоўнікаў-гандляроў на славутай Камароўцы быў абазнаны, што «ялавічына» — гэта беларускамоўны адпаведнік рускаму «говядина» (мяса каровы як ежа). Для большасці яно не выклікала ніякіх асацыяцый.

А між тым слова «ялавічына» — агульнапрынятая яшчэ з 20-х гадоў ХХ стагоддзя норма беларускай літаратурнай мовы. Яно ўтварылася ад «ялавіца» (ялавая — бясплодная — карова) і па сёння фіксуецца літаральна ўсімі слоўнікамі нашай мовы, рэгулярна выкарыстоўваецца ў перыядычным друку, у творах беларускіх пісьменнікаў. «Праз гадзіну на вогнішчах смажыліся вялізныя кавалкі ялавічыны, круціліся на ражнах цэлыя авечкі» (У. Караткевіч).

Слова ж «гавядзіна» з’яўляецца абласным, нелітаратурным. Паходзіць яно з праславянскай мовы (govedo — буйная рагатая жывёла, скаціна) і лічыцца нормай толькі для рускай мовы. У нашых дыялектах сустракаецца сугучнае слова «гавяда» (буйная рагатая жывёліна, карова): «Калі хлопец вырас, дык пачаў ганяць гавяду на пашу» (Я. Баршчэўскі). Рускі адпаведнік яму — «скот». Прыметнік гавя­джы ўтвораны менавіта ад «гавяда» на ўзор мя­дзведзь — мядзведжы. Пры перакладзе на рускую мову гэта будзе скотный, для скота; гавяджы хлеў — скотный хлев. Таму ні ў якім разе не варта пісаць па-беларуску «гавяджы фарш», «гавяджыя катлеты». Адзі­на правільныя варыянты — «ялавічны фарш», «ялавічныя катлеты».

Прыемна ўсведамляць, што ў меню многіх рэстаранаў, напісаных па-беларуску, слова «ялавічына» сёння не рэдкасц­ь: ялавічына з лоем, ялавічына з грыбамі, ялавічына з сырам, ялавічына па-фламандску. У Iнтэрнэце прапануецца гульня «Ялавічына», у асобных рэгіёнах Беларусі існуюць жывёлагадоўчыя праграмы «Ялавічына».

Варта і нам, пакупнікам і гандлярам, часцей прамаўляць гэтае слова, і тады яно стане звыклым, родным, сваім. Як слушна заўважыў В. Марціновіч у прадмове да кнігі «Сцюдзёны вырай»: «Слова жыве, калі яно ёсць у масавай свядомасці, без яе нагадвае экспанат з музея этнаграфіі».

Уладзімір Куліковіч

КІЯХ

Наламаць маладзенькіх кукурузных пачаткаў і, сеўшы пад дрэвам, смачна хрумстац­ь, асця­рожна пазіраючы па баках, ці не ёсць дзе паблізу сямейства дзікоў, якіх вельмі часта здаралася сустракаць сярод бязмежнага мора кукурузных сцёблаў. Крыху пазней ад маці, якая была родам з Віцебшчыны, даведаўся, што пачаткі гэтыя называюцца кіяхамі.

Слоўка гэтае належыць да абласных і прыйшло да нас, як, верагодна, і да іншых народаў, са старажытнай Балгарыі. Напрыклад, у цюркскіх мовах яно мае форму «кіяк», ва ўкраінскай — «кияки, киях, кияшина, кияшник, кияк, кияшки» i служыць для назвы дзівасілу, аеру, мячэўніку і нават кукурузы. У рускай мове «киях» абазначае мячэўнік — расліну з даўгаватымі, гладкімі катахамі на верхавіне, якія вонкава вельмі падобныя да кукурузы.Нашы слоўнікі даюць адзі­нае напісанне гэтага слова, але ў народнай мове бытуе і другі варыянт — кіяш. Сустракаем яго ў прозе У. Караткевіча: «На поўдні і ў Пры­дняпроўі вялікім поспехам карыстаюцца „кіяшы“ — вараная маладая кукуруза. На кіяш кладуць кавалак масла і, пакуль не растаў, падсольваюць і ядуць».

Шчодра пасыпаныя соллю кіяхі і ў наш час можна сустрэць на любым пляжы, вулічных латках і нават у закусачных хуткага харчавання. Неаднаразова згадваюцца яны і ў песенным фальклоры беларусаў:

— На абед што будзеш есці, мілы мой, міленькі?

На абед што будзеш есці, голуб мой сівенькі?

— Ой, булён, міла, калдуны, міла,

Кіяхі, о-ха-ха, чарнабровая мая!

Паспрабуйце! Я ўпэўнены: ніякі папкорн не зможа параўнацца з гэтай сытнай, смачнай і карыснай ежай. Тым больш што кіяхі вельмі каларыйныя: у іх больш калорый, чым у фасолі ці гарошку, багата вугляводаў, крухмалу. Заўважана, што яны незамяняльныя для тых, хто сочыць за сваёй вагой, дапамагаюць пры захворваннях пячонкі, іх выкарыстоўваюць для лячэння дызентэрыі, нер­вовай сістэмы. А рэгулярнае ўжыванне кукурузнай кашы з сырам сулугуні і кукурузным маслам зніжае верагоднасць анкалогіі.

Уладзімір Куліковіч

Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання

Тэма:”Аднасастаўныя сказы”

 Адзначыць нумары сказаў, тып якіх вызначаны правільна

  1. Крапівой і туманам пахне. (Пэўна-асабовы) 2. З аднаго палена агню не раскладаюць. (Абагульнена-асабовы) 3. З адкладу няма ладу. (Двухсастаўны) 4. Каля дарогі выгружалі рыдлёўкі, вёдры і маладыя дрэўцы. (Няпэўна-асабовы) 5. Прыслухаешся і пачынаеш адчуваць бязмежжа прастораў зямлі.(Безасабовы) Думак хапіла на ўсю дарогу. (Безасабовы)  7. Шылам мора не нагрэеш. (Абагульнена-асабовы) 8. Колькі песень чуеце, нашы лугі. (Двухсастаўны) 9. Халаднаваты, быстры брод. (Назыўны) 10. Хочацца яшчэ бліжэй падсунуцца да агню. (Безасабовы)  11. Гэткае моцнае дружбы ў свеце не знойдзеш. (Абагульнена-асабовы) 12. У запасе не было ні ламачча, ні ежы. (Назыўны) 13. Гаючая, родная прыгажосць. (Двухсастаўны) 14. Век жыві – век будуйся. (Няпоўны) 15. Бязмежныя, як неба, прасторы жыта. (Назыўны) 16. Скончылі свой доўгі рабочы дзень і цяпер адпачываюць. (Пэўна-асабовы) 17. Ляцім доўга. (Пэўна-асабовы) 18. На справаздачным сходзе Валю абралі сакратаром. (Абагульнена-асабовы) 19. Неба зацягнула нізкімі хмарамі. (Двухсастаўны) 20. Ні ў полі, ні ў лесе віхру нельга спыніцца. (Безасабовы)  21. У лесе адпачываеш душой. (Абагульнена-асабовы) 22. Мяне сваёй красой лагодна клічаш, восень. (Двухсастаўны) 23. Мір планеце – шчасце дзецям! (Няпоўны)

Читать далее

“Запрашаеам на “Вячоркі””

Удзельнікі фальклорна-тэтральнага аб’яднання па інтарэсах нашай школы (кіраўнік — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грышкевіч А.А.) прапанавалі на суд гледачоў- спачатку вучням і настаўнікам установы адукацыі, а затым і бацькам на бацькоўскім сходзе — музыкальна- тэатралізаванае  прадстаўленне “Запрашаем на “Вячоркі””.

Нашы вучні яшчэ раз прадэманстравалі свой талент, праявілі свае акцёрскія здольнасці.

Зала з вялікай цікавасцю назірала за развіццём сюжэта, за  ігрой самадзейных артыстаў. Хочацца адзначыць і тое, што сакавітае беларускае слова, меладычныя і вясёлыя народныя песні і прыпеўкі,   што  гучалі з вуснаў нашых вучняў на  падмостках  школьнай сцэны, знайшлі свой водгук у сэрцах тых, хто прыйшоў на  прадстаўленне. А  завадны беларускі  танец “Полечка”   ў выкананні гурткоўцаў не пакінуў абыякавым нікога.  Асаблівую атмасферу на сцэне стваралі каларытныя нацыянальныя касцюмы, ручнікі і посцілкі, а таксама рэчы хатняга ўжытку, якімі карысталіся нашы продкі. Шчырыя апладысменты гледачоў  – вось узнагарода для нашых удзельнікаў.

Такія мерапрыемствы садзейнічаюць паглыбленню і пашырэнню ведаў школьнікаў па фальклоры, народным мастацтве, літаратуры, музыцы,  асэнсаванню вучнямi духоўнай спадчыны, якую пакінулі нашы дзяды і прадзеды, абуджэнню прыродных задаткаў і іх рэалізацыі,  патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў,  фармаванню ў іх цікавасці і любові да гісторыі нашых продкаў, у першую чаргу да побыту і культуры, да беларускіх народных традыцый.

Інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”

Якія знаёмыя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе” і густое “чаго”…

Пімен Панчанка

21 лютага   адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

У   чароўны свет роднай беларускай мовы    змаглі акунуцца вучні Слабадской сярэдняй  школы    падчас   iнтэлектуальнай гульні  “Размаўляем па-беларуску”. Такія мерапрыемствы  абуджаюць  цікавасць дзяцей да   мовы  свайго народа, спрыяюць   фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці вучняў,  развіваюць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаюць   слоўнікавы запас школьнікаў, выхоўваць павагу да Беларусі і беларускай мовы. 

У пачатку мерапрыемства  вучні і настаўнікі  школы пазнаёміліся з відэаролікам “ Мая Пружанская зямліца”, які паведаміў, як  з кожным новым днём расцвітае наша Пружаншчына, робіцца багацейшай і прыгажэйшай. І як пацверджанне гэтаму — гімн Пружан на фоне цудоўнага, адноўленага, памаладзелага горада.  Потым   пранікнёна  гучалі     вершы на беларускай мове.

 Затым вучнi падзяліліся на дзве каманды, назву якiм прыдумалi самi: “Сказ”  і “Слова”. Каманды спаборнiчалi ў конкурсах:“Фанетычны”, “Ці ведаеце вы?”,  «Перакладаем«, “Складзі прыказку”, “Прадоўжы фразеалагізм”, “Загадкі-жарты”, «Цытуем», “Вам слова, юныя паэты!” і нш.

 Школьнікі  актыўна ўдзельнічалі ў гульні:  разгадвалі слайд-пытанні,   перакладалi словы і сказы з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс фразеалагізмаў, вызначалі аўтараў вершаў, цытавалі творы беларускіх паэтаў, адказвалi на пытаннi, пісалі вершы.

А песні “Беларусачка”  ў   выкананні  вучаніцы 4 класа Конышавай Паліны і   “Куточак зямлі” ў выкананні вучаніцы 5 класа Чаевіч Вікторыі паказалі непаўторнасць, мілагучнасць, меладычнасць нашай мовы, ператварылі гульню ў сапраўнае свята.

Гульня нікога не пакінула абыякавым. Былі пераможцы. Былі і пераможаныя. Але не гэта было самым важным.Галоўнае, што вучні прыйшлі да высновы, што трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае  беларускую мову,  трэба глядзець телеперадачы, чытаць кнігі на беларускай мове, трэба прыслухоўвацца да роднай мовы і ўбіраць усё самае цікавае, што засталося нам у спадчыну.

     І калі ў школе праводзяцца такія мерапрыемствы і вучні, наша маладое пакаленне, з такой цікавасцю, з такой адказнасцю да іх адносяцца,  хочацца верыць у тое, што

Жыць будзе Беларусь – мая старонка,

Сярод зямлян жыць будзе беларус!

 А разам з беларусам будзе жыць  прыгожая, мілагучная беларуская мовы!

 

 

Цікава ведаць Слоўнік запазычаных слоў, выкарыстаных у СМІ

icon150Алібі — (лац. alibi — у іншым месцы ці лац.alius — «іншы») — абставіны, што выключаюцьзнаходжанне падазраваемай ці абвінавачваемай асобы на месцы злачынства пры яго здзяйсненні.

Арганайзер— (англ.organizer)- першапачаткова невялікая кніга, якая змяшчае каляндар, адрасную кнігу і нататнік, якая служыць для арганізацыі інфармацыі аб персанальных кантактах і падзеях.

Асемблер (ад англ. assembler) – агульнапрынятая назва транслятара з аўтакода.

Аташэ, нескл., (фр. аttaché). Спецыяліст-кансультант у якой-небудзь галіне пры пасольстве. Ваенны аташэ.

Бізнэс-лэдзі (англ. bussines справа, занятак, lady дама, жанчына) – тое, што і бізнэс-вумэн.

Бойфрэнд— (англ. boyfriend каханы, сябрук)- малады чалавек у адносінах да дзяўчыны, з якой ён не знаходзіцца ў шлюбе, але падтрымлівае цесныя сяброўскія або інтымныя адносіны.

Брокер — (англ. Broker- брокер)- фірма або асоба, якая выступае пасрэднікам пры заключэнні здзелак на біржы, дзеючая па даручэнні сваіх кліентаў. Читать далее

Кошык весялосці на вясковым падвор’і

Кошык весялосці на вясковым падвор’і   У Слабадской СШ прайшла чарговая творчая справаздача фальклорна-драматычнага аб’яднання па інтарэсах. На суд гледачоў было прапанавана музыкальна-тэатралізаванае прадстаўленне “Кошык весялосці на вясковым падвор’і”. Спачатку яго з задавальненнем паглядзелі вучні і настаўнікі школы, а затым (гэта ўжо стала добрай традыцыяй!) — і бацькі на бацькоўскім сходзе.

    Са школьнай сцэны гучалі беларускія народныя жарты і анекдоты, прымаўкі і прыказкі, меладычныя і вясёлыя народныя песні і прыпеўкі. А завадныя беларускія танцы “Полечка” і “Лявоніха” ў выкананні гурткоўцаў не пакінулі абыякавым нікога. Асаблівую атмасферу на сцэне стваралі каларытныя нацыянальныя касцюмы, ручнікі і посцілкі, а таксама рэчы хатняга ўжытку, якімі карысталіся нашы продкі. Читать далее

Залацінкі народнай мудрасці

 

Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове. Залацінкі народнай мудрасці

Беларускія  адпаведнікі да рускіх прыказак і прымавак 

Попытка – не пытка . Спроба – не хвароба.
Утро вечера медреннее.  Пераначуем – болей пачуем.
Муж и жена – одна сатана. Мужык  і жонка – найлепшая сполка.

 

Не до мелочей, когда пришла большая беда

 

 Не да парасят, калі свінню смаляць.
С волками жить – по волчьи выть.

 

На чым вазку едзеш, таму і песенькі

спявай.

Во всём нужно соблюдать чувство  меры   меры. Лішняга і свінні не ядуць.

 

Яблоко от яблони недалеко падает. Якое дрэва, такі і клін, які бацька, тапкіт  такі сын.
Близ  Близок локоток, да не укусишь.

 

 Блізка відаць, да далёка дыбаць.
Не лезь не в свое дело. Не  сунь носа ў чужое проса.
Как о стенку горох  Як пугай па вадзе
Клевать носом Вадзіць дзяды
Как угорелый Як муха на смале
Ни с того ни с сего Без нічога ніякага

Читать далее

Цікава ведаць

БыковВасіль Быкаў. Чатыры  факты, якія ведае не кожны беларус

1. Быкаў мог стаць мастаком ці скульптарам

Далёка не кожны беларус ведае, што свой лёс Быкаў мог звязаць з маляваннем, калі б… не загад Сталіна. Пасля заканчэння школы ва ўзросце 15 год Васіль Уладзіміравіч паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Але правучыўся там толькі год. У сваёй аўтабіяграфічнай аповесці «Доўгая дарога дадому» ён сціпла ўспамінаў: «Вучыцца там доўга не прыйшлося, бо ў 1940 годзе стыпендыю адмянілі, і гэтая абставіна вярнула мяне ў вёску.

Аднак гэты эпізод з жыцця насамрэч быў больш драматычным, успамінала ў відэаінтэрв’ю   сястра класіка Валянціна Уладзіміраўна. Акрамя таго што стыпендыі адмянілі, за навучанне пачалі браць плату, суадносную з коштам каровы. Аднак прадаць жывёлу – значыла выракчы звычайную вясковую сям’ю на галодную смерць.

Читать далее