Рыхтуемся да ЦЭ

Ужыванне і правапіс часціц не, ні

Ужыванне часціц не і ні абумоўлена іх значэннем.

Ужыванне часціцы не

Значэнні часціцы не Калі ўжываецца Прыклады
Адмаўленне Калі знаходзіцца пры выказніку З касою пагоды не чакаюць.

Служба не дружба.

Гэта не чорны колер.

Сцвярджэнне Не + магчы + не + інфінітыў З усім гэтым я не мог не пагадзіцца.

Я не мог не сказаць вам гэта.

У рытарычных сказах Каму не вядома імя асветніка Францыска Скарыны?

Дзе ж я мог не заехаць?

Ужыванне часціцы ні

Значэнне часціцы ні Калі ўжываецца Прыклады
Узмацненне адмаўлення Не (няма, нельга, няможна) + ні Нельга спыніцца ні на хвіліну.

На вуліцы ні душы (маецца на ўвазе няма ні душы).

Узмацненне сцвярджэння Што (б) ні, хто (б) ні, як (бы) ні, куды (б) ні, дзе (б) ні і пад. Дзе ні пойдзеш, песні кружаць роем.

Куды ні глянь, усё бялютка.

Значэнне злучніка ў адмоўным сказе Можна замяніць злучнікам і Я ні ў жыцці, ні ў людзях не зняверыўся (і ў жыцці, і ў людзях).
Няўпэўненасць Ва ўстойлівых выразах (фразеалагізмах) Ні хаты ні лапаты, ні складу ні ладу, ні жывы ні мёртвы і пад.

Адрознівайце: не раз (многа раз, часта) – ні разу (ніколі); не адзін (многа) – ні адзін (ніхто): ні адзін не ведаў – не адзін ведаў, ні адзін не прыйшоў – не адзін прыйшоў; ні разу не бачыў – не раз бачыў, ні разу не гаварыў – не раз гаварыў.

Устаўце патрэбную часціцу (не або ні):

У сэрцы … было ўжо месца … любасці, … захапленню, … радасці.
Я … разу … быў у Маскве.
Як тут … сказаць!
На небе … хмурынкі.
Амаль усё, за што б … браўся хлопец, давалася яму лёгка.
Я … мог … заехаць да вас.
… раз мне даводзілася быць у гэтых месцах, але я … разу … бачыў мядзведзя, хоць ён тут і водзіцца.

КЛЮЧ.

У сэрцы  не  было ўжо месца ні любасці, ні захапленню, ні радасці.
Я  ні разу  не быў у Маскве.
Як тут  не  сказаць!
На небе  ні хмурынкі.
Амаль усё, за што б  ні браўся хлопец, давалася яму лёгка.
Я не  мог  не заехаць да вас.
Не  раз мне даводзілася быць у гэтых месцах, але я  ні разу  не бачыў мядзведзя, хоць ён тут і водзіцца

Продолжить чтениеРыхтуемся да ЦЭ

Неўміручыя вершы “Жывой класікі”

Ва ўстанове адукацыі “Слабадская сярэдняя школа” з мэтай павышэння цікавасці вучняў да чытання, развіцця і захавання  высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства прайшоў першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Конкурс прысвечаны Году міра і стварэння.

Пераможцай стала Малюска Ангеліна, вучаніца 9 класа. Дзяўчынка падрыхтавала мастацкае чытанне  верша Эдзі Агняцвет “Чэрвень ідзе”. Дзякуючы ёй  вучні ўстановы адукацыі пазнаёміліся з цудоўным творам беларускай літаратуры. Вучаніца  паказала артыстызм выканання, глыбіню пранікнення ў сэнс твора, стварыла сцэнічны вобраз адпаведна  вершу.

Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню чытацкага кругагляду школьнікаў, развіццю іх творчых здольнасцей, выхаванню вучняў на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры.

https://drive.google.com/file/d/1eIFNLwj8h7vCDRKYKR2j5ZCS0WIBa-Q-/view?usp=share_link

Продолжить чтениеНеўміручыя вершы “Жывой класікі”

Як падрыхтавацца да ЦЭ па беларускай мове

У гэтым навучальным годзе выпускнікі будуць здаваць цэнтралізаваны экзамен у форме тэсціравання.  Гэта дазволіць  аб’ектыўна ацаніць веды кожнага выпускніка, забяспечыць навучэнцам роўны доступ да атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Тэсціраванне мае на мэце праверку ступені валодання выпускнікамі школ усімі літаратурнымі нормамі беларускай мовы: арфаэпічнымі, лексічнымі, акцэнталагічнымі, граматычнымі, стылістычнымі, арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі.

Заданні тэсту адпавядаюць наступным раздзелам курса беларускай мовы:

♦  Мова. Маўленне. Тэкст.

♦  Арфаэпія і арфаграфія.

♦  Лексіка і фразеалогія.

♦  Словаўтварэнне  і  арфаграфія.

♦  Марфалогія і арфаграфія.

♦  Сінтаксіс і пунктуацыя.

Продолжить чтениеЯк падрыхтавацца да ЦЭ па беларускай мове

Рэкамендацыі для падрыхтоўкі да экзаменацыйнага пераказу па беларускай мове ў 9 класе

Зусім не трэба імкнуцца пераказаць тэкст “слова ў слова”, важна выявіць галоўную думку тэксту, раскрыць яе праз перадачу зместу ў пэўнай паслядоўнасці, захоўваючы моўныя і стылёвыя сродкі ў адпаведнасці з ідэйна — мастацкай задачай зместу. Трэба пазбягаць цяжкасцей ў напісанні. Так, амаль заўсёды можна замяніць сінонімам ці блізказначным слова, у напісанні якога вы сумняваецеся. Можна прапусціць слова, словазлучэнне, пэўную сінтаксічную канструкцыю, калі не памятаеце дакладна, як афармляць яе на пісьме (зразумела, такі пропуск магчымы толькі тады калі ён не разбурае сказ, не робіць выказванне незразумелым). Можна змяніць парадак слоў у сказе, «падагнаць» яго пад правіла, якое вы ведаеце дакладна. Нарэшце можна перабудаваць сказ.

Як трэба пісаць пераказ?

Продолжить чтениеРэкамендацыі для падрыхтоўкі да экзаменацыйнага пераказу па беларускай мове ў 9 класе

Рыхтуемся да ЦЭ

Ускладненыя простыя сказы

А1. Адзначце сказы з аднароднымі членамі:

  • На пагорку, каля рэчкі, у вясёлым школьным садзе вішні садзім.
  • Я іду, іду між дрэў.
  • З узгоркамі, раўнінамі вядзе гамонку бор.
  • На дол, на росныя кусты спакойна падаюць лісты.
  • Пад нагамі ламаўся слабенькі лёд, хрусцеў, разлятаўся, звінеў.

А2. Адзначце сказы, у якіх вылучаныя сінтаксічныя канструкцыі адасабляюцца:

  • Прыбіўшы да берага чарот патрушчаны засынае возера, ад сіверу сіняе.
  • Як яблык крамянае і хрупаткое слова марознае: “Беларусь”.
  • Здае пасаду панядзелак і хмурачыся п’е расу.
  • Сонца ўзнялося на вышыню і спакойнае затапіла сваім святлом неабсяжную прастору.
  • Возера было шырокае, блакітнае як неба.

А3. Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коску:

  • Любоў мая, ты песня_ і макота_ і спелы бор_ і вольны гон ракі.
  • Васіль выслухаў Апейку моўчкі_ і не падымаючы галавы_ адышоў убок.
  • Ні парушынкі ў небе_ ні дажджынкі, і мройна вішня пышная цвіце.
  • Палявая дзічка_ старая_ як той сівер_ аж скрыпела двума дуплістымі раламі.
  • Сцішаны спевам мяцеліц_ дзень дапаліўся вятраны.

А4. Адзначце сказы з пабочнымі словамі, устаўнымі канструкцыямі (знакі прыпынку не расстаўлены):

  • Мне ўсё здаецца ясным мілым.
  • Кнігаўка за дзень не дакрычала! як з хвастом ушчэмленым галосіць.
  • Толькі ўчора здаецца пралескі цвілі.
  • Ва ўсім вядома вінават адзін тапор я не пайшоў бы каб не ён у цёмны бор.
  • Смутна выблісне шлях нібы зорка з туману.

В1. Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага адказу.

Туды на груд грацыёзна і лёгка падымалася трымаючы над галавою паркалёвы парасон з хвалістай карункавай каймою стройная ў доўгай прыталенай і перахопленай пасачкам сукенцы з белым каўнерыкам напэўна першая наваградская прыгажуня і модніца.

1)8 косак;       3) 7 косак;

2) 5 косак, працяжнік;        4) 6 косак, працяжнік.

2.Складаназлучаны сказ

А1. Адзначце складаназлучаныя сказы (знакі прыпынку не расстаўлены):

Продолжить чтениеРыхтуемся да ЦЭ

Святло роднага слова

З мэтай выхавання  у вучняў павагі да беларускай мовы, паглыблення ведаў школьнікаў па літаратуры, культуры, этнаграфіі Бацькаўшчыны  ў нашай установе адукацыі для вучняў 6-8 класаў была арганізавана і праведзена інтэрактыўная гульня “Святло  роднага слова”, дэвізам якой сталі словы: “Родная мова не павінна быць замежнай”. Знамянальна тое, што прайшла яна  21  лютага і была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.  Падрыхтавлі і правялі гульню настаўнікі беларускай мовы Грышкевіч А.А. і  Раўнейка А.М.

Мерапрыемства  пачалося з прыгожых, звонкіх паэтычных  радкоў Ніла Гілевіча,  прысвечаных нашай роднай мове. Затым увазе школьнікаў быў прапанаваны кліп на песню Вансовіч Маргарыты “Мой край”, які дазволіў усім прысутным атрымаць асалоду ад цудоўнага музычнага твора на беларускай мове, стварыў у аўдыторыі асаблівую атмасферу паэтычнасці і беларускасці.

Далей дзве каманды — “Эрудыты” і “Знатакі” – праявілі свае веды ў розных намінацыях: “Рэспубліка Беларусь”, “Наша спадчына”, Народныя традыцыі”, “Сучасная Беларусь”, “Філалогія”, “Перакладчыкі”, “Літаратура”, “Этнаграфія” і інш. Мерапрыемства прайшло цікава,  не было раўнадушных ні сярод удзельнікаў, ні сярод гледачоў, якія, дарэчы, былі таксама ўцягнуты ў спаборніцтва.  Балельшчыкам былі прапанаваны  розныя заданні: “Працягні прыказку”, “Працягні твор”, “Адгадай загадку”, “Адным словам” і г.д.

Закончылася гульня на высокай музычнай ноце – кліпам на  песню Аляксандра Сапацькова “Мая Беларусь”, які яшчэ раз дазволіў упэўніцца ў тым, якая цудоўная, непаўторная, старажытная і сучасная  наша Бацькаўшчына.

Мерапрыемства садзейнічала выхоўванню  ў вучняў  павагі да роднай мовы, развіццю цікавасці  да мінулага і сучаснага  роднага краю,  інтэлектуальных здольнасцей і камунікатыўных навыкаў школьнікаў, фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі маладога пакалення беларусаў-патрыётаў.

Продолжить чтениеСвятло роднага слова

Рыхтуемся да ЦЭ. Тэставыя заданні па сінтаксісу

  1. Галоўныя члены сказа

А1. Адзначце сказы, у якіх вылучаныя словы / словазлучэнні з’ўляюцца дзейнікам:

  1. Садовіч быў хлопец гарачы.
  2. У гэтай песні пра лета чулася штосьці роднае.
  3. Купіць касу – о, гэта штука!
  4. Але – супраціўны злучнік.
  5. Сястра, я рад з табой сустрэцца.

А2. Адзначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам:

  1. Вельмі многае хочам мы стварыць і адкрыць.
  2. Зямля не любіць пуставаць – жадае быць жытнёвым полем.
  3. Будуць зоры маленькаму ззяць, будуць светлыя сны пасылаць.
  4. І здаецца, зноўку еду я дадому пераведаць родных, блізкіх, дарагіх.
  5. На сходзе Васіль спадзяваўся ўбачыць Ганну.

А3.  Адзначце сказы, у якіх працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам пастаўлены ў адпаведнасцямі з правіламі пунктуацыі беларускай мовы:

1) Боцікі ў Аленкі — бялейшыя за снег.

2) Гаспадарку весці — не лапці плесці.

3) Дарога — хоць бокам каціся.

4) Стрэчанне — свята сустрэчы вясны і зімы.

5) Смех, кажуць, — вялікая сіла.

А4. Адзначце сказы з памылкамі ў каардынацыі дзейніка і выказніка:

  1. З хаты выскачыла чалавек з дзесяць.
  2. Двое людзей ішлі бітым гасцінцам.
  3. Ніхто з хлопцаў слова не сказаў – так гэта было нечакана.
  4. У той дзень ляцела над зямлёй многа буслоў.
  5. Два чорныя сабакі забразгала ланцугамі.

В1. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі слова і іх сінтаксічнай роляй у сказе. Адказ запішыце. Напрыклад, А3Б2В4Г1

А) Маладосць — край людзей, найлепшы час.

Б) Мы сагрэем планету сваімі рукамі, каб наступнікам нашым паднесці  ў дар.

В) Добры гаспадар Міхась.
Г) Свецяцца рэчкі і горы перад зімняй парой і світальныя зоры над любімай зямлёй.

1)Дзейнік
2)Азначэнне
3)Акалічнасць
4)Дапаўненне
5) Выказнік
  1. Даданыя члены сказа

А1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова (словы) з’яўляецца дапаўненнем:

  1. Праб’ецца заўтра спорнай рунню ўсё, што ты пасееш сёння.
  2. Нам задалі перакласці тэкст з англійскай мовы.
  3. Стаць чэмпіёнам не так проста.
  4. Не шукай лёгкага хлеба.
  5. Песні Палесся вельмі душэўныя, проста чароўныя.

А2. Вызначце сінтаксічную ролю выдзеленага слова. Адказ запішыце лічбай:

Сваю пяшчоту маме я прыношу, перад якой схіляю галаву.

1) дзейнік;

2) выказнік;

3) азначэнне;

4)  дапаўненне;

5) акалічнасць.

А3. Вызначце сінтаксічную ролю выдзеленага інфінітыва. Адказ запішыце лічбай:

Бабуля раіла мне часцей хадзіць у лес і навучыцца сябраваць з ім.

  1. дзейнік; 3)  азначэнне;     5) акалічнасць
  2. выказнік;             4) дапаўненне;

А4. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх сінтаксічнай роляй. Адзначце нумар правільнага адказу.

А. Пасля работы Жураўскі пайшоў шукаць вуліцу Дзімітрава.

Б, Але навальніцы ўлетку імклівыя і кароткія.

В. Клопаты бацькі не былі дарэмнымі.

Г. Рака тым часам паступова ачысцілася ад лёду.

1. Дзейнік.

2. Выказнік.

3. Азначэнне.

4. Дапаўненне.

5. Акалічнасць.

  1. А2Б3В1Г5
  2. А5Б3В4Г2
  3. А5Б2В3Г4
  4. А2Б3В5Г4
  5. А4Б2В5Г3
Продолжить чтениеРыхтуемся да ЦЭ. Тэставыя заданні па сінтаксісу

Тэставае заданне па арфаграфіі

А1. Адзначце словы, у якіх адбываецца аглушэнне зычных:

  1.  у хатцы;
  2. прыказка;
  3. лётчык;
  4. снег;
  5. сцежка.

А2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару а:

  1. крат..р;
  2. сер..брысты;
  3. ц..гляны;
  4. канц..рт;
  5. р..чанька.

А3. Адзначце словы з падоўжанымі зычнымі:

  1. паддубняк;
  2. коннік;
  3. багацце;
  4. пытанне;
  5. галлё.

А4. Адзначце словы, у якіх правапіс выдзеленых літар  можна праверыць шляхам падбору аднакаранёвых слоў:

  1. лёгкі;
  2. вакзал;
  3. перакладчык;
  4. экзамен;
  5. знаходка.

А5. Адзначце словы, у якіх літара я абазначае два гукі:

  1. зязюля;
  2. Ульяна;
  3. прыгожая;
  4. месяц;
  5. паўяблыка.

А6. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць мяккі знак:

  1. некал..кі;
  2. л..е;
  3. с..нежны;
  4. Міхас..ка;
  5. сем…

А7. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф:

  1. шчаў..е;
  2. кур..ёзны;
  3. коп..епадобны;
  4. павіл..ён;
  5. Аляб..еў.

А8. Адзначце правільна напісаныя словы:

  1. ассістэнт;
  2. двукосе;
  3. ажыццяўленне;
  4. абветранае;
  5. меддзю.

А9. Адзначце словы, у якіх пішацца у:

  1. а..сянішча;
  2. фабрыку “Прамень” ..знагародзілі;
  3. краіны Далёкага ..сходу;
  4. стра..нік;
  5. лавілі акунёў, ..юноў.

А10. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску неабходна ўставіць  літару:

  1. зайздрос..ны;
  2. у грама..стве;
  3. міласэр..ны;
  4. віс..нуць;
  5. лан..шафтны.

Ключ

Продолжить чтениеТэставае заданне па арфаграфіі

Паўтараем разам

Тэст па тэме: «Сінтаксіс і пунктуацыя»

 5 кл.

1.Якое азначэнне правільна раскрывае змест раздзела “Сінтаксіс”?

а) Сінтаксіс вывучае словазлучэнне, сказ, тэкст (іх азначэнне, будову, прызначэнне);

б) Сінтаксіс вывучае правілы пастаноўкі знакаў прыпынку.

2.Адзначце словазлучэнні: а) паслаць па доктара; б) дапамога доктара; в) аказаць дапамогу; г) доктар дапамог.

3.Адзначце правільныя словазлучэнні: а) дзякаваць бацькоў; б) пайсці па хлеб; в) збірацца ў грыбы; г) жартаваць з сябра; д) дараваць брату; е) хварэць на ангіну.

4.Адзначце клічныя сказы: а) Добры дзень вам, добрыя людзі; б) Калі прыйдуць госці; в) Дапамажы мне рашыць задачу; г) Хутка дождж сціх; д) Якая прыгажосць вакол

5.Адзначце пабуджальныя сказы: а) Пад нагамі шамаціць рознакаляровае лісце; б) А вунь чырвоны клён; в) Давайце палюбуемся гэтай прыгажосцю; г) Чуецца курлыканне журавоў; д) Яны адлятаюць у цёплыя краіны; е) Пажадайце ім шчаслівай дарогі

6.Адзначце неразвітыя сказы: а) Пайшоў снег; б) Мы любім вучыцца і адпачываць; в) Прыйшла вясёлая і шумлівая вясна; г) На дарогах гамоняць ручайкі; д) У небе спяваюць жаваранкі.

7.Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?

Беларусь – мая Радзіма а) дзейнік; б) выказнік; в) дапаўненне; г) азначэнне; д) акалічнасць

8.Адзначце сказы са звароткамі: а) Цёплы дожджык  не прагнаў дзяцей з вуліцы; б) Цёплы дожджык пырсні, пырсні на парэчкі і на вішні; в) У меру свяціла сонца і ў час ішоў цёплы дожджык; г) Я думаў пра цёплы дожджык, якога так не хапала; д) Ці любіш ты дружа цёплы дожджык?

9.Адзначце сказы, у якіх перад выдзеленымі злучнікамі трэба паставіць коску: а) Вада стаіць нерухома і ў ёй адбіваецца зорнае неба; б) Трэба спяшацца на вакзал бо цягнік адыходзіць праз гадзіну; в) Бачыць вока далёка а розум яшчэ далей; г) Шуміць вецер над лесам ды надрыўна галосіць над апусцелым полем; д) Дзень быў пахмурны і даволі цёплы.

10..Адзначце сказы з простай мовай і пастаўце знакі прыпынку ў іх: а) Маладая вясна радасна ўсміхнулася і павіталася Вось і я! б) На ўсходзе зайграла залатая чырвань; в) Вясна сонечнымі промнямі расцалавала арэхавы куст; г) Падаў голас салавейка; д) Цяпер ужо не вернуцца халады казалі людзі, калі чулі яго песню.

11.Расстаўце прапушчаныя знакі прыпынку:

Бусел праводзіў заняткі

Слухаць мяне бусляняткі

Дома пакіньце страх

Смела рабіце ўзмах.

Хто праляціць прыгожа

Першым паснедаць зможа.

Помніце Кляка і Клёка

Восень ужо недалёка

Ведаем гэта самі

Круцяць малыя насамі.

 

Продолжить чтениеПаўтараем разам

Практычны матэрыял для вучняў 6 класа

Несупадзенне ліку некаторых назоўнікаў

Русский язык Беларуская мова
 Брусника- ед.ч.

Грудь – ед.ч.

Дверь – ед.ч.

Двойня – ед.ч.

Ежевика – ед.ч.

Земляника – ед.ч.

Калитка – ед.ч.

Кладбище – ед.ч.

Кружево – ед.ч.

Крупа – ед.ч.

Лекарство – ед.ч.

Пение – ед.ч

Поведение – ед.ч.

Сумерки – мн.ч.

Хлопоты – мн.ч.

Черника – ед.ч.

Чернилы – мн.ч.

 Брусніцы – мн.л.

Грудзі – мн.л.

Дзверы – мн.л.

Двайняты – мн.л.

Ажыны – мн.л.

Суніцы – мн.л.

Веснічкі – мн.л.

Могілкі – мн.л.

Карункі – мн.л.

Крупы – мн.л.

Лекі – мн.л.

Спевы – мн.л.

Паводзіны – мн.л.

Змрок – адз.л.

Клопат – адз.л.

Чарніцы – мн.л.

Чарніла – адз.л.

 

Несупадзенне роду  некаторых  назоўнікаў

Руская мова Беларуская мова
Банка – ж.р.

Бровь – ж.р.

Вилка – ж.р.

Гарь – ж.р.

Гроздь – ж.р.

Гусь – м.р.

Запись – ж.р.

Комод  — м.р.

Лебедь – м.р.

Летопись – ж.р.

Медаль – ж.р.

Накипь – ж.р.

Насыпь – ж.р.

Округ – м.р.

Пар – м.р.

Перепись – ж.р.

Пион – м.р.

Полынь – ж.р.

Прибыль – ж.р.

Продажа – ж.р.

 

Слоік – м.р.

Брыво – н.р.

Відэлец – м.р.

Гар – м.р.

Гронка – ж.р.

Гусь – ж.р.

Запіс – м.р.

Камода – ж.р.

Лебедзь – м.р.

Летапіс – м.р.

Медаль – м.р.

Накіп – м.р.

Насып – м.р.

Акруга – ж.р.

Пара – ж.р.

Перапіс – м.р.

Півоня – ж.р.

Палын – м.р.

Прыбытак – м.р.

Продаж – м.р.

 

Продолжить чтениеПрактычны матэрыял для вучняў 6 класа