Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання

Тэма:”Аднасастаўныя сказы”

 Адзначыць нумары сказаў, тып якіх вызначаны правільна

  1. Крапівой і туманам пахне. (Пэўна-асабовы) 2. З аднаго палена агню не раскладаюць. (Абагульнена-асабовы) 3. З адкладу няма ладу. (Двухсастаўны) 4. Каля дарогі выгружалі рыдлёўкі, вёдры і маладыя дрэўцы. (Няпэўна-асабовы) 5. Прыслухаешся і пачынаеш адчуваць бязмежжа прастораў зямлі.(Безасабовы) Думак хапіла на ўсю дарогу. (Безасабовы)  7. Шылам мора не нагрэеш. (Абагульнена-асабовы) 8. Колькі песень чуеце, нашы лугі. (Двухсастаўны) 9. Халаднаваты, быстры брод. (Назыўны) 10. Хочацца яшчэ бліжэй падсунуцца да агню. (Безасабовы)  11. Гэткае моцнае дружбы ў свеце не знойдзеш. (Абагульнена-асабовы) 12. У запасе не было ні ламачча, ні ежы. (Назыўны) 13. Гаючая, родная прыгажосць. (Двухсастаўны) 14. Век жыві – век будуйся. (Няпоўны) 15. Бязмежныя, як неба, прасторы жыта. (Назыўны) 16. Скончылі свой доўгі рабочы дзень і цяпер адпачываюць. (Пэўна-асабовы) 17. Ляцім доўга. (Пэўна-асабовы) 18. На справаздачным сходзе Валю абралі сакратаром. (Абагульнена-асабовы) 19. Неба зацягнула нізкімі хмарамі. (Двухсастаўны) 20. Ні ў полі, ні ў лесе віхру нельга спыніцца. (Безасабовы)  21. У лесе адпачываеш душой. (Абагульнена-асабовы) 22. Мяне сваёй красой лагодна клічаш, восень. (Двухсастаўны) 23. Мір планеце – шчасце дзецям! (Няпоўны)

КЛЮЧ. 2,4,6,9,10,11,15,17,20,21.

Тэма:”Аднародныя члены сказа”

Адзначыць сказы з прапушчанымі знакамі прыпынку. Паставіць, дзе неабходна, знакі прыпынку.

  1. Цеснавата і сыра было ад гушчыні маўклівых хмурых хваін. 2. Расцвіў прыгожы буйны сад. 3. Лес жыў сваім звычайным жыццём. 4. Хлынуў лівень шумны быстры. 5. Малады сасновы лес сцяной стаяў на абрывістым беразе. 6. Далячынь ружавела краямі цёмнага захмаранага неба. 7. На голым незасланым стале ляжалі кускі хлеба. 8. Пад сонцам грэліся бярозы ў тонкім белым палатне. 9. У букеціку былі белыя чырвоныя сінія і жоўтыя кветкі. 10. Пачынаў ісці дождж дробны нясмелы. 11. Дзядзька Юстын у палінялай гімнасцёрцы у ботах у чорнай картовай шапцы варухнуў плячом. 12. Машына спынілася ля варот новай асветленай электрычнымі лямпачкамі канюшні. 13. З пранятага ёмкім марозам хрыбусткага снегу на вачах утвараецца гурба. 14. Плывуць па небе хмаркі белыя кучаравыя.

КЛЮЧ

  1. Цеснавата і сыра было ад гушчыні маўклівых, хмурых хваін. 2. Расцвіў прыгожы буйны сад. 3. Лес жыў сваім звычайным жыццём. 4. Хлынуў лівень, шумны, быстры. Малады сасновы лес сцяной стаяў на абрывістым беразе. 6. Далячынь ружавела краямі цёмнага, захмаранага неба. 7. На голым, незасланым стале ляжалі кускі хлеба. 8. Пад сонцам грэліся бярозы ў тонкім белым палатне. 9. У букеціку былі белыя, чырвоныя, сінія і жоўтыя кветкі. 10. Пачынаў ісці дождж, дробны, нясмелы. 11. Дзядзька Юстын у палінялай гімнасцёрцы, у ботах, у чорнай картовай шапцы варухнуў плячом. 12. Машына спынілася ля варот новай, асветленай электрычнымі лямпачкамі канюшні. 13. З пранятага ёмкім марозам хрыбусткага снегу на вачах утвараецца гурба. 14. Плывуць па небе хмаркі, белыя, кучаравыя.

 

Тэма:”Адасобленыя  акалічнасці”

Адзначыць нумары сказаў з правільна пастаўленымі знакамі прыпынку. Выправіць пунктуацыйныя памылкі ў астатніх сказах.

1.Лісце ападала, і кружачыся ў паветры, мякка слалася на дол. 2. Невыразны шум набліжаўся ўзмацняючыся. 3. За кручай разліваючыся Дняпро шырэў. 4. Дзядуля хвіліны не мог пасядзець рукі склаўшы. 5. Хмурным асеннім днём, вяртаючыся з грыбоў я прысеў на ўзлеску на пянёк. 6. Альшэўскі пайшоў да касы, нават не паглядзеўшы расклад цягнікоў. 7. Пясчаныя гейзеры білі несупынна  і не муцячы вады. 8. Кашлатыя лапы елак нібы жалячыся, цягнуліся да агеньчыка. 9. Сонца цяжка і, не спяшаючыся, коціцца за гарызонт. 10. Ішлі яны не спяшаючыся выбіраючы глухія лясныя дарожкі. 11. Ішлі моўчкі, углыбіўшыся ў свае самотныя думкі. 12. Алень падыходзіў да каманднага пункта амаль не баючыся салдат.

КЛЮЧ

1.Лісце ападала і, кружачыся ў паветры, мякка слалася на дол. 2. Невыразны шум набліжаўся ўзмацняючыся. 3. За кручай, разліваючыся, Дняпро шырэў. 4. Дзядуля хвіліны не мог пасядзець рукі склаўшы. 5. Хмурным асеннім днём, вяртаючыся з грыбоў, я прысеў на ўзлеску на пянёк. 6. Альшэўскі пайшоў да касы нават не паглядзеўшы расклад цягнікоў. 7. Пясчаныя гейзеры білі несупынна  і не муцячы вады. 8. Кашлатыя лапы елак, нібы жалячыся, цягнуліся да агеньчыка. 9. Сонца цяжка і не спяшаючыся, коціцца за гарызонт. 10. Ішлі яны не спяшаючыся, выбіраючы глухія лясныя дарожкі. 11. Ішлі моўчкі, углыбіўшыся ў свае самотныя думкі. 12. Алень падыходзіў да каманднага пункта амаль не баючыся салдат.

 

Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *