Бенефіс беларускага пісьменніка  “М. Пазнякоў: “Тварыце, людзі, на зямлі  добро!”

22  лістапада вучні 4 класа разам са сваім класным кіраўніком  былі запрошаныя  ў Слабудскую сельскую бібліятэку, дзе   прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве  бенефіс беларускага пісьменніка  “М. Пазнякоў: “Тварыце, людзі, на зямлі  добро!” Дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Міхася Пазнякова, знаходзілі ў яго жартоўных вершах фразеалагізмы і вызначалі іх значэнне, разгадвалі загадкі, вывучалі вершы пры дапамозе мнемадарожкі. Кожны з вучняў зацікавіўся творчасцю беларускага пісьменніка і ўзяў пачытаць адну з яго кніг.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.