Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

У палоне драулянага царства…

KONICA MINOLTA DIGITAL CAMERAПрыблiзна так передае сваё захапленне любiмай справай народны умелец А.Д. Голубеу, сустреча з якiм адбылася 4 кастрычнiка у актавай зале Слаадской СШ. Удзельнiкi гэтага мерапрыемства сапрауды адчулi тую цеплыню, з якой гэты  цiкавы чалавек ставiцца i да сваёй справы, i да дрэва наогул. Гэта для яго не проста матэрыял, а нешта жывое i каштоунае, сродак данесцi да людзей свой талент i цеплыню сваiх працавiтых рук. Вучнi таксама адчулi гэта. Пасля гутаркi з майстрам iх нiбыта магнiтам пацягнула да вырабау з дрэва. Бочкi i бочачкi, кубельцы, табурэткi, складаныя лесвiцы i нават сапраудны вазок на драуляных колах — усё гэта ператварыла школьную актавую залу у сапрауднае драулянае царства. А да крэсла — качалкi выстройвалася сапраудная чарга: кожнаму хацелася пасядзець i пагушкацца у iм. Вучнi з цiкавасцю разглядалi вырабы А.Д. Голубева, трымалi iх у руках i нават нюхалi. Потым было многа пытанняу: i пра будову драулянага крана, i пра шлях майстра да гэтай справы. А галоуная каштоунасць гэтай сустрэчы — знаёмства з сапрауды цiкавым чалавекам, якi увесь свой час, усю сваю працу аддае любiмай справе, свайму захапленню. Часам менавiта гэтага, сапрауднага захаплення чым-небудзь, не хапае нашым падлеткам. Хочацца верыць, што такiя сустрэчы нагадаюць iм аб iснаваннi той самай справы для душы, якую трэба iмкнуцца знайсцi.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *