Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

ЭКСКУРСИИ

                   Экскурсія №1

ЭКСКУРСИИ

                     “Запрашаем у хату»      

1. Слова настаўніка.

      Для кожнага з нас сядзіба – тая спадчына, зробленая рукамі і духоўная, якую атрымалі мы ад продкаў і якую павінны годна перадаць сваім   дзецям і ўнукам.

     Што страцілі мы з гэтай спадчынай? Што прыдбалі за свой век? Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, — трэба.

     І наша экскурсія гэта не энцыклапедычныя даведкі, а хутчэй абразкі з жыцця старой вёскі. Абразкі, перасыпаныя народнымі прыкметамі, прыказкамі і прымаўкамі, жартамі і загадкамі.

     Пры яркім свеце бліскавіцы відаць усё навокал. А пры святле свечкі на покуце ў матчынай хаце, пры святле малітвы ў душы відаць і тое, што засталося ў мінулым, і ясніцца шлях у будучыню.

                              Парог, высечаны з успамінаў,

                             Астаўся за мной;

                             Дзверы, на завесах цвыркуновай песні,

                             Асталіся за мной;

                             Вокны, зашклёныя вачамі блізкіх, асталіся за мной;

                             Хата, пакрытая крыламі ластавак, 

                             Асталася за мной, —

                             Як жа мне не азірнуцца назад, 

                             Нават калі б я застыў

                             Слупом солі?                  (М. Танк)

                                                           2. Прывітанне гаспадароў:

                              Хата плача без гаспадыні,

                              А гумно – без гаспадара.           (прыказка)

                             — Запрашаем у хату, госцейкі дарагія!

 .                                              3. Бусел – сімвал шчаслівага жыцця.

                                                4. Брама, вароты, весніцы.

                                                5. Студня з жураўлём і без жураўля.

                                                6. Хата, сенцы.

                                                7. Прызба, лаўка.

                                                8. Печ.

                                                9. Ложак, палок, палаці.

                                                10. Стол, лава, услон.

                                                11. Куфар.

                                                12. Покуць.

 

ЭКСКУРСИИ

3. Бусел – сімвал шчаслівага жыцця

 Напэўна, вясёлы жартаўнік прыдумаў гэты жарт.

Ходзіць бусел па балоце,

Работы не мае.

Траву смыча,

Дзюбай тыча

Ды ўсё пазяхае.

                     ці ведаеце вы адкуль з’явіліся на нашай зямлі буслы і чаму яны любяць жыць па вёсках, сярод людзей? Не чулі? Тады слухайце.

Калісь вандраваў па белым свеце добры чараўнік. І заблукаў ён на Беларусь. Бачыць – прыгожая тут зямля. Векавыя пушчы, урадлівыя палеткі, не злічыць рэчак і азёраў… Аднак кепска: развялося шмат розных паўзучых гадаў. Паспачуваў дабрадзей нашым прашчурам. Узяў вялізную торбу і сабраў туды рознае плюгаўства. Ніводнай жабы ці гадзюкі не пакінуў.

Стаміўся ад такой нялёгкай работы. Не хапіла сілы самому падняцца і занесці тую торбу, каб укінуць у бяздонную багну. Таму і клікнуў на дапамогу хлопца, які сена касіў на лузе. Узваліў яму чараўнік торбу на спіну ды загадаў не развязваць па дарозе.

А хлапчук, як на тое, аказаўся вельмі цікаўны. Захацелася яму зірнуць, што ў торбе варушыцца ды сыкае. Схаваўся ён за куст вербалозу і развязаў торбу. Як развязаў – дык самлеў ад страху. Гады тым часам вылезлі і зноўку распаўзліся па ўсёй зямлі.

Добры чараўнік не схацеў другі раз з імі пэцкацца. Начапіў ён падарожную торбу неслуху-касцу на плячо – выправіў яго збіраць выпушчанае плюганства. Толькі хлопец злавіў першую жабу – як ператварыўся ў бусла.

З таго часу і дыбае бусел, нібы касец, па лугах-балотах. Босы, з чырвонымі нагамі, у белай кашулі і з чорнай торбай за спіной. Потым чараўнік злітасціўся над небаракам, паслаў яму на падмогу жонку-бусліху і дзетак-буслянят. А жыць дазволіў у вёсцы, сярод людзей, каб не забыліся, што вядуць свой пачатак ад чалавечага роду.

І сёння цешацца вяскоўцы, калі пры хаце гняздяцца буслы. Лічыцца, што гэтыя божыя птахі ахоўваюць жыллё ад пажару і іншага няшчасця. Каб прывабіць буслоў, гаспадар зацягваў на дрэва ці на край гумна старую барану. А буслы ўжо самі выкладваюць на зубах бараны гняздо – з галля, высцілаюць яго сухой травою і мохам. Буслянка – шыкоўнае гняздо: зверху, як у палацы, жывуць самі буслы, а па баках і ўнізе, у пад суседзях, месцяцца непераборлівыя вераб’і. Раней, калі дзеці бачылі бусла, крычалі:

Бусел-калода,

Што заўтра будзе –

Дождж ці пагода?

Верылі, калі бусел у гэты час памахае крыламі, то пойдзе дождж, калі не – будзе добрае надвор’е.

З птушкамі звязана шмат народных прыкмет: прыляцелі снегіры – будзе снежна на двары; калі бусел  скінуў з гнязда бусляня, год будзе сухі, неўрадлівы; ластаўкі рана адлятаюць у вырай – чакай халадоў.

А напрыканцы патлумачце, чаму так гаворяць:

“Калі шанцуе, і бусел танцуе”,

“Адна ластаўка вясны не робіць”,

“Увосень і верабей багаты”.

4. Брама, вароты, весніцы.

Расчыняйце браму

Едуць госці,

Едуць з вёсак дальніх,

З маладосці.

Расчыняйце браму –

Сёння свята:

Льюцца з вокнаў песні,

Скача хата

Брама – гэта шырокія, звычайна на дзве палавіны вароты, крытыя двухсхільным драўляным дашкам.

Аснову брамы складалі два брусы-вушакі, злучаныя ўгары яшчэ аднім брусам. Для трываласці вушакі рабілі з дубу: апілоўвалі ці гладка абчэсвалі сякераю з чатырох бакоў. На вушаках мацаваліся вароты – з дошак, шчыльна падагнаных адна да адной, каб не бачна было з вуліцы, што робіцца ў двары. Калі ў браму ўваходзілі і весніцы, ставіўся трэці вушак. Плот і брама акаймоўвалі ўсю сядзібу – жылыя і гаспадарчыя пабудовы, агарод і сад.

Цяпер у вёсцы замест брамы часцей ставяцца вароты – аднастворчатыя ці на дзве створкі, на металічных завесах. Вароты, прапускаючы падводу або машыну, “спяваюць” – адны цілікаюць, другія парыпваюць, трэція скрыпяць… Ведаючы гэта, лягчэй адгадаць загадку: “Не жывыя, а пішчаць без злосці кожный раз, як прыязджае хтосьці”.

Вароты ў гумно таксама дашчаныя, глухія – праз іх нічога не відаць. А вароты ў плоце, для праезду на загуменне, глядзяцца як рамы, збітыя з рэдкіх гарызантальных жэрдак.

На сядзібе, якраз каля варот, падслухала некалі вуліца дасціпны дыялог:

— Адчыні вароты!

— А хто едзе?

— Той, што ўсё ўмее

 — Глядзі ты, усё ўмее, а трэба яму адчыняць вароты…

Весніцы праразаюцца ў варотах ці ставяцца побач з імі. Гэта лёгкія дзверцы з дошак ці штыкетніку – вузкіх драўляных планак. Пра звесніцы ўваходзяць з вуліцы ў двор, з двара – у сад і ў агарод.

Брама і весніцы здаўна прыгожа размалёўваліся, аздабляліся разьбою. У некаторых гаспадароў яны і сёння глядзяцца як карціна – вачэй не адвесці.

   5. Студня з жураўлём і без жураўля.

 Добра ў спякоту спыніцца каля студні, дастаць вядро вады, наталіць смагу.

Студня, або калодзеш, — гэта вузкая глыбокая яма, умацаваная драўляным зрубам ці бетоннымі кольцамі. Не ў кожнай вёсцы жыў чалавек, які мог выкапаць студню. Спачатку трэба было знайсці жылу – падземную крыніцу, а потым ужо на тым месцы капаць. Капаць умела і асцярожна, каб не засыпала зямлёю.

І сёння, ходзячы з вёскі ў вёску, спрыяе людзям старая прыкмета-падказка:

“Капай калодзеж на шчаўевым месцы – вада з’явіцца”.

 Даўней рабілі студню з жураўлём, які і даставаў з глыбіні ваду. Журавель складаўся са стойкі, рычага-вагі і вочапа. Стойка – ствол дрэва, раздвоены ўгары. На стойцы мацаваўся рычаг-вага – доўгая таўставатая жардзіна з грузам, каменным ці жалезным, — на адным канцы і вочапам – на другім. Вочап – драўляны шост з вядром – апускалі ў студню, чэрпалі ваду і адпускалі паволі, перабіраючы рукамі. Рычаг-вага сам падымаў вядро наверх, заставалася толькі пераліць ваду ў сваё вядро.

Адыходзіў гаспадар з дому, і журавель рычагом-вагою, як крылом, махаў яму на развітанне, нібы жадаў шчаслівай дарогі. А вяртаўся гаспадар на сваю сядзібу, і журавель гэтак жа шчыра, як родны, вітаў яго каля хаты, запрашаў прагнаць смагу крынічнай вадою.

На змену студні з жураўлём прыйшла студня з калаўротам – валам з ручкаю, на які намотваецца ланцуг.        Круціш ручку, і вядро бегае ўніз-уверх, дастаючы ваду. Такіе студні звычайна накрываюць драўляным дашкам, каб у іх не траплялі пыл, дождж і снег.

Дасць напіцца вады кожнаму, хто яе адгадае, загадка:

На той свет ідзе – скача,

З таго свету ідзе – плача.

 Добра мець студню ў сваім двары. Вады расходуецца шмат: і для хатніх патрэб, і жывёлу напаіць, і градыпаліць у спякоту. А летам у студню, бывае, апускаюць мяса, масла, малако. І халадзільніка не трэба, усё свежае і смачнае – даставай ды еж на здароўе.

А напрыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць:

“У глыбокай студні вада гаючая”, “У яе грыбы растуць пад лаваю, а ў калодзежы рыба плавае”, “Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы”.

 Добра ў спякоту спыніцца каля студні, дастаць вядро вады, наталіць смагу.

Студня, або калодзеш, — гэта вузкая глыбокая яма, умацаваная драўляным зрубам ці бетоннымі кольцамі. Не ў кожнай вёсцы жыў чалавек, які мог выкапаць студню. Спачатку трэба было знайсці жылу – падземную крыніцу, а потым ужо на тым месцы капаць. Капаць умела і асцярожна, каб не засыпала зямлёю.

І сёння, ходзячы з вёскі ў вёску, спрыяе людзям старая прыкмета-падказка:

“Капай калодзеж на шчаўевым месцы – вада з’явіцца”.

 Даўней рабілі студню з жураўлём, які і даставаў з глыбіні ваду. Журавель складаўся са стойкі, рычага-вагі і вочапа. Стойка – ствол дрэва, раздвоены ўгары. На стойцы мацаваўся рычаг-вага – доўгая таўставатая жардзіна з грузам, каменным ці жалезным, — на адным канцы і вочапам – на другім. Вочап – драўляны шост з вядром – апускалі ў студню, чэрпалі ваду і адпускалі паволі, перабіраючы рукамі. Рычаг-вага сам падымаў вядро наверх, заставалася толькі пераліць ваду ў сваё вядро.

Адыходзіў гаспадар з дому, і журавель рычагом-вагою, як крылом, махаў яму на развітанне, нібы жадаў шчаслівай дарогі. А вяртаўся гаспадар на сваю сядзібу, і журавель гэтак жа шчыра, як родны, вітаў яго каля хаты, запрашаў прагнаць смагу крынічнай вадою.

На змену студні з жураўлём прыйшла студня з калаўротам – валам з ручкаю, на які намотваецца ланцуг. Круціш ручку, і вядро бегае ўніз-уверх, дастаючы ваду. Такіе студні звычайна накрываюць драўляным дашкам, каб у іх не траплялі пыл, дождж і снег.

Дасць напіцца вады кожнаму, хто яе адгадае, загадка:

На той свет ідзе – скача,

З таго свету ідзе – плача

Добра мець студню ў сваім двары. Вады расходуецца шмат: і для хатніх патрэб, і жывёлу напаіць, і грады паліць у спякоту. А летам у студню, бывае, апускаюць мяса, масла, малако. І халадзільніка не трэба, усё свежае і смачнае – даставай ды еж на здароўе.

А напрыканцы патлумачце, калі і чаму так гавораць:

“У глыбокай студні вада гаючая”, “У яе грыбы растуць пад лаваю, а ў калодзежы рыба плавае”, “Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы”.

 

ЭКСКУРСИИ

ЭКСКУРСИИ

 

 

 

 

 

У старым календары знайшлася парада: “На тым месцы, дзе хочаце будаваць новую хату, пастаўце гаршчок з павуком. Калі за ноч павук пачне “ткаць кросны”, то месца пад хату абрана добрае”.

   Хата – жылы сялянскі будынак. Сцены кладуць з баравой сасны, радзей з елкі. Толькі на падрубу – ніжняе бервяно ў зрубе – ідзе дуб. Моцны, цвёрды, як камень, ён надзейна трымае на сабе ўвесь цяжар хаты.

    Страху падымалі на кроквах – брусах, злучаных уверсе пад вуглом, а ўнізе прымацаваных да зруба. На кроквы ўпоперак клалі латы – дошкі або жэрдкі. Крылі хату саломаю і чаротам, дранкаю і гонтаю – тонкімі дошчачкамі.

    Глядзіць з хаты на вуліцу, любіць сонечная святло загадка: “Поле шкляное, а межы дрывяныя”.

    Цяжка паверыць, што некалі хата абагравалася печчу без коміна. Дым выходзіл праз адтуліну ў столі.         Сцены і столь вечна былі чорныя ад дыму і копаці. І падлога ў хаце была не дашчаная, як цяпер, а земляная або глінабітная – халодная, як ток у гумне.

    Кожную хату старанна ўцяплялі. Сцены імшылі – перакладалі мохам бярвёны. На столь зверху насыпалі кастрыцу, апілкі, пясок. А ніжнія вянцы знізу абносілі земляным насыпам.

   З цягам часу хата, так бы мовіць, пабагацела на халодны пакой – сенцы. Некалі яны не мелі столі, а прыбудоўваліся пад адну страху з хатаю. Тут, у куце, стаялі жорны. Другі кут у сенцах займала камора – халодная кладоўка, дзе захоўваліся запасы ежы, розныя дробныя рэчы, патрэбныя ў гаспадарцы. Цяпер да сянец прыбудоўваюць яшчэ і вяранду – летнюю ашаляваную і зашклёную пляцовачку з дахам на слупах.

    У новай вёсцы цешаць вока прыгожыя хаты, ашаляваныя і пафарбаваныя, пад шыферным і бляшаным дахам. Побач з драўлянымі хатамі высяцца дабротныя дамы – цягляныя, блочныя, панельныя. Толькі дзе-небудзь на ціхім хутары можна ўбачыць яшчэ старасвецкую хатку, крытую саломаю.

    Мала і няўдзячна назваць хату проста жылым будынкам. Гэта – наша калыска, утульнае і цёплае гняздо, адкуль вылятаем мы ў вырай, куды вяртаемся з блізкіх і далёкіх дарог. Калі няма ўжо на свеце нашых бацькоў, а мы кожны год будзем прыязджаць у родную вёску, на спадчынную сядзібу, — папрацаваць і адпачыць, наталіць смагу ўспамінаў на святой для нас зямлі. І кожны раз нібыта вернемся ў сваю маладосць, у сваё дзяцінства, да жывых яшчэ бацькоў.                                                 І зімой халоднаю

 Ты не станеш нам чужою,

 Хата наша родная,

 Хата – з матчынай душою.

 А напрыканцы патлумачце, чаму і калі гавораць: “Чужая хата не грэе”, “У сваёй хаце і качарга маці”, “Хто пільнуе свята, у таго пустая хата”.

ЭКСКУРСИИ

 


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *