Пачатак экзаменаў за курс базавай школы

У Беларусі стартавалі экамены  за курс базавай школы.  Яны стануць выніковай праверкай ведаў, атрыманых   за 9 гадоў навучання. 2 чэрвеня ў Слабадской школе для вучняў 9 класа прайшоў  першы пісьмовы экзамен – пераказ па беларускай мове. Тэксты для атэстацыі школьнікаў за курс базавай школы спецыялісты Міністэрства адукацыі традыцыйна аб’явілі па тэлебачанні. “Мурчына перамога”- так называўся тэкст пераказу, які выбралі члены экзаменацыйнай камісіі.  Выпускнікі, канешне, хваляваліся. Аднак, трэба адзначыць, тэкст для пераказу быў не складаны, а змястоўны і цікавы, тым больш, што на кансультацыі напярэдадні экзамену яны з ім працавалі. Вучні справіліся з эмоцыямі і паказалі нядрэнныя вынікі.

 У дзевяцікласнікаў наперадзе яшчэ тры  экзамены:  пераказ па рускай мове, кантрольная работа па матэматыцы, гісторыя  Беларусі ў вуснай форме. Пажадаем ім поспехаў і ўдачы!

Продолжить чтениеПачатак экзаменаў за курс базавай школы

Свята беларускага слова, музыкі і песні

З мэтай   стварэння ўмоў дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай народнай культуры, папулярызацыі яе  сярод вучняў, развіцця творчых здольнасцей школьнікаў у Слабадской СШ працуе фальклорна -драматычны гурток, члены якога  з вялікім задавальненнем  вывучаюць культурную спадчыну  свайго народа.

Ва ўстанове адукацыі стала  добрай традыцыяй:   у канцы навучальнага года ўдзельнікі гуртка выступаюць  перад настаўнікамі і  вучнямі з самадзейнымі пастаноўкамі.

22  мая на суд гледачоў зноў  былі прапанаваны новыя  “Вячоркі”- народная п’еса  з лірычнымі і жартоўнымі беларускімі песнямі і прыпеўкамі, павучальнымі прыказкамі і прымаўкамі,  з цікавымі анекдотамі і вясёлымі танцамі. Гэта было сапраўднае свята беларускага слова, музыкі і песні.

Са сцэны гучала наша родная беларуская мова, зразумелая ўсім, хто нарадзіўся, вучыцца, працуе  і жыве ў Беларусі, краіне з вяікай гісторыяй і самабытнай культурай.

Асаблівы каларыт пастаноўцы стварылі яркія народныя касцюмы,   посцілкі і ручнікі, прадметы хатняга ўжытку, якія ёсць у нашым этнаграфічным кутку і якімі так цікавяцца нашы вучні.

Хочацца адзначыць і тое, што сакавітае беларускае слова, якое гучала з вуснаў нашых вучняў на падмостках школьнай сцэны, знайшло свой водгук у сэрцах тых, хто прыйшоў на тэатралізаванае  прадстаўленне. Гледачы    цёпла прымалі выступленне юных акцераў, дружнымі, шчырымі апладысметамі віталі вучняў.

Мерапрыемства садзейнічала развіццю ў школьнікаў  цікавасці да нашай нацыянальнай фальклорнай спадчыны і этнаграфіі, фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці   падлеткаў, выхаванню павагі да   беларускай мовы.

Продолжить чтениеСвята беларускага слова, музыкі і песні

Лепшыя творы нацыянальнай літаратуры – найважнейшы сродак духоўнага развіцця вучняў

Ва ўстанове адукацыі “Слабадская сярэдняя школа” з мэтай павышэння цікавасці вучняў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства прайшоў першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Пераможцай стала Брытун Дар’я, вучаніца 8 класа. Дзяўчынка падрыхтавала мастацкае чытанне  твора Максіма Танка “Балада пра партызана Дубягу” і верш Эдзі Агняцвет “Чэрвень ідзе”. Конкурс прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. І творы, якія чытала вучаніца, расказваць пра гераізм нашага народа ў гады ваеннага ліхалецця на тэрыторыі нашай краіны, уздымаць праблемы гістарычнай памяці і захавання міру на Зямлі. Вялікая Перамога – гэта не проста дата ў календары, гэта сімвал усяго таго, што мы набылі, дзякуючы самаадданасці і гераiзму абаронцаў Айчыны. І пакуль жывуць успаміны, пакуль перадаюцца аповеды сведкаў таго часу, мы памятаем, што мiр i спакой – самае каштоўнае ў свеце. Згуртаваныя агульнай мэтай, пакаленне за пакаленнем працягваюць несці ў сэрцах цеплыню сяброўства і любоў да роднай зямлі, веру ў светлую будучыню і павагу да продкаў, гэта дапамагае нам памятаць, што вайна – гэта не толькі пакуты, але і перамога чалавечага духу.

Вучаніца  паказала артыстызм выканання, глыбіню пранікнення ў сэнс твора, стварыла сцэнічны вобраз адпаведна  вершам.

Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню чытацкага кругагляду школьнікаў, развіццю іх творчых здольнасцей, духоўнаму  развіццю вучняў, выхаванню пачуцця гонару за свой народ, сваю Радзіму.

 

Продолжить чтениеЛепшыя творы нацыянальнай літаратуры – найважнейшы сродак духоўнага развіцця вучняў

Знаўцы роднай мовы

З мэтай развіцця пазнавальнай актыўнасці і маўленчай культуры вучняў, іх творчых і інтэлектуальных здольнасей, фарміравання ўмення працаваць у камандзе, выхоўвання пачуцця любові і павагі да беларускай мовы для вучняў 5-8 класаў Слабадской СШ была праведзена квэст-гульня “Знаўцы роднай мовы ”, прысвечаная  Дню роднай мовы.

У ходзе мерапрыемства вучні павінны былі прайсці 7 прыпынкаў: “Словаведы”, “Перакладчыкі”, “Крылатая паштоўка”, “Літаратурная крыжаванка”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Прадоўжы твор”, “Веру – не веру”. Школьнікі праявілі свае веды беларускіх прыказак, прымавак і фразеалагізмаў, тэорыі літаратуры, марфалогіі і  лексікі беларускай мовы, мелі магчымасць прадоўжыць вершы, якія вучылі на памяць у розных класах. А падрыхтавалі і правялі гульню  разам з настаўнікам беларускай мовы Грышкевіч А.А. вучні, якія навучаюцца ў класе  педагагічнага накірунку. Нашы будучыя выпускнікі праявілі сябе крэатыўнымі, актыўнымі, адказнымі школьнікамі. Гульня аказалася цікавай, вясёлай, а галоўнае, пазнавальнай і карыснай.

Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў вучняў па беларускай мове і літаратуры,  выхаванню павагі да нацыянальнай спадчыны, любові да роднай мовы,  цікавасці да моўнага багацця беларускага народа.

Продолжить чтениеЗнаўцы роднай мовы

Вынікі гульні “Буслік-2024”

У мінулым навучальным годзе вучні 4-10 класаў (а гэта 13 чалавек) прымалі ўдзел у гульні -конкурсе “Буслік-2024”, які праводзіўся ў лютымі 2024 года.  Школьнікі змаглі праверыць свае веды па беларускай мове і літаратуры, фальклоры і культуры нашага народа,  прявіць   сваю эрудыцыю. Вынікі  гульні  былі  нядаўна падведзены.

У Год якасці вучні нашай школы праявілі добрыя веды ў вывучэнні роднай мовы і літаратуры: 4 вучаніцы атрымалі ўзнагароды  за лепшыя вынікі: Каўчарук Ганна- 4 клас; Малецкая Ульяна – 5 клас; Кушнер Сафія – 7 клас; Кляшчова Дар’я – 10 клас.

Усе ўдзельнікі гульні-конкурсу па беларускай мове і літаратуры н школьнай лінейцы  атрымалі прыз ”для сіх”, які ўключае пасведчанне ўдзельніка, блакнот, лінейку-трафарэт і ручку з эмблемай назвы конкурсу.

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў гульні- конкурсу  “Буслік-2024” і жадаем ім новых поспехаў у вывучэнні роднай мовы і літаратуры! Дарэчы, гульня- конкурс  “Буслік-2025” адбылася 13 лютага. Нашы вучні таксама актыўна ў ёй удзельнічалі. Чакаем  вынікаў, якія будуць падведзены ў наступным годзе, і новых узнагарод!

Продолжить чтениеВынікі гульні “Буслік-2024”

Урок беларускай мовы і гісторыі ў Ружанскім замку

У рамках рэспубліканскага праекта «Урок у музеі» вучні 6 і 11 класаў Слабадской сярэдняй школы  наведалі экспазіцыю «Гісторыя  палацавага комплексу роду  Сапег, першых уладальнікаў Ружан». У ходзе заняткаў школьнікі  з цікавсцю слухалі паведамленне настаўнікаў, аповед экскурсавода,  даведаліся  аб тым, што Сапегі — адно з самых знакамітых і ўплывовых магнацкіх сямейств Вялікага Княства Літооўскага і Рэчы Паспалітай.  Прадстаўнікі роду пакінулі значны след у палітычным, сацыяльным і культурным жыцці Беларусі. Яны будавалі замкі і асабнякі, падтрымлівалі цэрквы і адукацыйныя ўстановы, дапамагалі мастакам і літаратарам. У час урока вучні ўсвядомілі, што   род Сапегаў па сённяшні дзень застаецца для беларусаў сімвалам багатай культурнай эліты, якая ўнесла вялікі ўклад у развіцце краіны.

   Урок у музеі садзейнічаў папулярызацыі роднай мовы, нацыянальнай культуры і гісторыі, развіццю пазнавальнай цікавасці вучняў, узбагачэнню іх слоўнікавага запасу, выхаванню павагі да гісторыі  Беларусі і яе народа.

Продолжить чтениеУрок беларускай мовы і гісторыі ў Ружанскім замку

На радзіме паэта-земляка

25 студзеня ў рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня вучні 5-7 класаў Слабадской СШ наведалі экспазіцыю, прысвечаную    Міколе Засіму, якая шмат гадоў працуе ў Шаняўской сярэдняй школе. Школьнікі даведаліся шмат новага і цікавага пра  нашага паэта-земляка. Увазе вучняў былі прадстаўлены   фотаздымкі, пра жыццёвы і творчы шляху паэта, школьнікі пазнаёмілся з дакументальным матэрыялам, успомнілі шырока вядомыя творы паэта.

Дзякуй педагагічнаму калектыву і вучням  Шаняўской школы за тое, што так беражна захоўваюць памяць пр чалавека, які праславіў нашу малую радзіму ў сваіх вершах.

Мая пружанская зямліца!
Твае палі і сінь нябёс
Мне будуць бачыцца і сніцца,
Куды б мяне не кінуў лёс –

так паэт спяшаўся выказаць свае пачуцці да роднай зямлі, на якой шмат пагараваў і якой вельмі ганарыўся.

Мерапрыемства садзейнічала развіццю пазнавальнай актыўнасці вучняў, выхаванню любові да роднага краю, павагі да яго землякоў.

Продолжить чтениеНа радзіме паэта-земляка

Беларусь — наш край родны

З мэтай  папулярызацыі беларускай нацыянальнай мовы і культуры ў Слабадской сярэдняй школе ў рмках мерапрыемстваў шостага школьнага дня  для вучняў 6-9 класаў была арганізавана інтэрактыўная гульня “Беларусь — наш край родны”. Усе заданні былі цікавыя і разнастайныя. Падчас падарожжа па краіне роднай мовы, літаратуры і культуры ўдзельнікам давялося зрабіць прыпынкі, на якіх выконвалі  заданні з розных намінацый “Дзяржава і яе сімвалы”, “Культурная спадчына”, “У свеце народных традыцый”, “Песняры”, “Зямля пад белымі крыламі” і інш., вызначаць лексічнае значэнне слоў, па карцінках называць  фразеалагізмы,  творы і іх аўтараў.

Продолжить чтениеБеларусь — наш край родны

Родную мову вывучаем у музеі

У рамках рэспубліканскага праекта «Урок у музеі» вучні 5-6 класаў Слабадской школы  наведалі экспазіцыю “Тайны беларускай хаткі. Народны побыт”, якая адкрыта ў адным з залаў Пружанскага палацыка.  Тут для школьнікаў быў праведзены ўрок беларускай мовы.

Продолжить чтениеРодную мову вывучаем у музеі

Урок у музеі

У рамках рэспубліканскага праекта «Урок у музеі» вучні 7 і 11 класаў Слабадской школы  28 лістапада наведалі экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якая адкрыта ў адным з залаў Пружанскага палацыка.  Тут для школьнікаў быў праведзены ўрок беларускай літаратуры, прысвечаны творчасці Васіля Быкавы. Падлеткі даведаліся  пра некаторыя ваенныя факты з жыцця пісьменніка, паслухалі інфармацыю пра Пружанскі раён  у гады нямецка-фашысцкай акупацыі,  пазнаёміліся з гісарычнымі  фактамі   генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны  на тэрыторыі нашага краю. Вучні з задавальненнем слухалі паведамленне настаўніка, аповед экскурсавода і з цікаўнасцю разглядалі экспанаты.

Урок у музеі атрымаўся змястоўным  і пазнавальным. Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй краіны, ганарыцца сваімі продкамі, якія аддалі сваё жыццё за наша мірнае неба, шанаваць памяць ахвяр генацыду беларускага народа і папярэджваць такія  злачынствы.

Продолжить чтениеУрок у музеі