Цікава ведаць Слоўнік запазычаных слоў, выкарыстаных у СМІ

icon150Алібі — (лац. alibi — у іншым месцы ці лац.alius — «іншы») — абставіны, што выключаюцьзнаходжанне падазраваемай ці абвінавачваемай асобы на месцы злачынства пры яго здзяйсненні.

Арганайзер— (англ.organizer)- першапачаткова невялікая кніга, якая змяшчае каляндар, адрасную кнігу і нататнік, якая служыць для арганізацыі інфармацыі аб персанальных кантактах і падзеях.

Асемблер (ад англ. assembler) – агульнапрынятая назва транслятара з аўтакода.

Аташэ, нескл., (фр. аttaché). Спецыяліст-кансультант у якой-небудзь галіне пры пасольстве. Ваенны аташэ.

Бізнэс-лэдзі (англ. bussines справа, занятак, lady дама, жанчына) – тое, што і бізнэс-вумэн.

Бойфрэнд— (англ. boyfriend каханы, сябрук)- малады чалавек у адносінах да дзяўчыны, з якой ён не знаходзіцца ў шлюбе, але падтрымлівае цесныя сяброўскія або інтымныя адносіны.

Брокер — (англ. Broker- брокер)- фірма або асоба, якая выступае пасрэднікам пры заключэнні здзелак на біржы, дзеючая па даручэнні сваіх кліентаў.

Брэйн-рынг (ад англ. brain-ring) – тэлевізійная гульня-спаборніцтва, пераможцам у якой становіцца той чалавек або каманда, якія выяўляюць больш шырокую эрудыцыю і хуткасць рэакцыі ў адказах на пытанні вядучага.

Брыфінг— (англ. briefing ; ад англ. brief — кароткі, нядоўгі) — кароткая прэс-канферэнцыя, прысвечаная аднаму пытанню.

Вакодэр (ад англ. vocoder, ад англ. voice – голас + code – код) –від тэлефоннай сувязі з перадачай інфармацыі ў закадзіраваным выглядзе.

Дайджэст — (ад англ. digest — кароткі выклад, рэзюмэ; ад лац. digerere — падзяляць) у СМІ — інфармацыйны прадукт (выданне, артыкул, падборка), які змяшчае кароткія анатацыі і асноўныя палажэнні артыкулаў, або ў якім сцісла перадаецца змест самых цікавых публікацый за нейкі перыяд. У больш шырокім значэнні дайджэст — гэта падборка вытрымак з розных крыніц на пэўную тэматыку.

Дальтан-план (ад англ. Dalton – назва горада ў ЗША + план) –

сістэма арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе, які грунтуецца на прынцыпе індывідуальнага навучання.

Інвестар—  асоба або арганізацыя (у тым ліку кампанія, дзяржава і т. д.), якая ажыццяўляе звязаныя з рызыкай ўкладанні капіталу, накіраваныя на наступнае атрыманне прыбытку (інвестыцыі).

Інтэлсат (ад англ. Intelsat, ад англ. International Telecommunication Satellites – мінародныя сувязныея спадарожнікі) – міжнародная арганізацыя па стварэнні і эксплуатацыі глабальнай камерцыйнай спадарожнікавай сувязі.

Інтэрв’ю (ад англ. interview – сустрэча, спатканне) – 1. прызначаная для друку (радыё, тэлебачання) гутарка карэспандэнта з якім-небудзь дзеячам па пытаннях, якія цікавяць грамадскасць. 2. газетны артыкул, які выкладае змест такой гутаркі.

Інтэрв’юер (ад англ. interviewer) – журналіст, які бярэ ў каго-небудзь інтэрв’ю.

Інтэрфакс (ад англ. Interfax) – незалежнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае ў 1989.

Каледж (ад англ. college) – вышэйшая або сярэдняя навучальная ўстанова ў ЗША (на Беларусі ствараюцца з 1990 г.)

Кантэнт– аналіз (ад англ. content – змест + аналіз) – метад выяўлення і ацэнкі спецыфічных характарыстык тэкстаў і іншых носьбітаў інфармацыі.

Канферансье, нескл., (рус. конферансье- фр. сonferencier= дакладчык, лектар). Артыст, які вядзе канцэртна-эстраднае прадстаўленне, аб’яўляючы нумары праграмы ізаймаючы гледачоў у перапынках паміж нумарамі.

Кашпо — (фр. cache-pot, «схаваны гаршчок») — дэкаратыўны посуд, унутр якога ставіцца гаршчок з раслінай.

Квіз (ад англ. quiz) – радыё- або тэлевізійная гульня ў пытанніі адказы на розныя тэмы з прызамі для пераможцаў, літаратурная, музычная ці якая-н. іншая віктарына.

Класіфікатар— (ад лац. classis — разрад і facere — рабіць) — сістэматызаваны пералік аб’ектаў (прадукцыі, тавараў), кожнаму з якіх прысвоены пэўны шыфр, код.

Красворд (ад англ. cross-word) –  задача–гульня, у якой фігуру

з перакрыжаванымі радамі клетак трэба запоўніць патрэбнымі словамі.

Лагістыка (ад англ. Logistics)- комплексная сістэма арганізацыі працэсу руху тавару ад вытворцы да пакупніка.

Мадам, нескл. (франц. madam)- ветлівая назва замужняй жанчыны ў Францыі і некаторых іншых краінах. Мадам Бавары.

Ноўтбук— (англ.notebook — нататнік, блакнотны ПК) — партатыўны персанальны камп’ютар, у корпусе якога аб’яднаны тыповыя кампаненты ПК, уключаючы дысплей, клавіятуру.

Ноу-хау (ад англ. know-how) – 1. сукупнасць тэхнічных ведаў

і вопыту, неабходных для ажыццяўлення якога-н. вытворчага працэсу. 2. камерцыйная, тэхнічная, тэхналагічная інфармацыя ў выглядзе спецыяльнай тэхнічнай дакументацыі, вытворчага вопыту.

Паблісіці (ад англ. publicity – галоснасць, рэклама) – 1. вядомасць, папулярнасць. 2. спрыяльныя камерцыйныя паведамленні, прэзентацыі або звесткі аб таварах, паслугах або фірмах, якія перадаюцца праз сродкі масавай інфармацыі, але не аплочваюцца зацікаўленай асобай (канкрэтным спонсарам).

Піке, нескл., н.(фр.pigue). Амаль вертыкальнае зніжэнне самалёта на

вялікай хуткасці, пікіраванне. Самалёт перайшоў у піке.

Прэзент — (Франц. présent) — падарунак, прынашэнне, сюрпрыз.

Прэс-бюро (ад англ. press-bureau) – 1. бюро друку, інфармацыйны аддзел у пасольствах, прадстаўніцтвах. 2. рэдакцыйны апарат абслугоўвання прэсы, створаны на перыяд работы з’ездаў канферэнцый, нарад.

Прэс-канферэнцыя (ад англ. press-conference) – сустрэча дзяржаўных, палітычных, грамадскіх ці навуковых дзеячаў з прадстаўнікамі друку для паведамлення якіх-н. звестак.

Прэс-рэліз (ад англ. press-release – выпуск для прэсы) – спецыяльныя бюлетэні для работнікаў органаў масавай інфармацыі.

Рэзюмэ, нескл., н. (рус. резюме <фр. resume).1. Кароткі выклад сутнасці кнігі, артыкула, прамовы. 2. Кароткая характарыстыка працоўнай дзейнасці і асабістых якасцей спецыяліста, якая складаецца ім самім для прадастаўлення патэнцыяльнаму работадаўцу.

Рэйтынг— (ад англ. rating — ацэнка, парадак, класіфікацыя)-  тэрмін, які пазначае суб’ектыўную ацэнку якой-небудзь з’явы па зададзенай шкале.

Рэпартаж (ад англ. report – паведамляць) – інфармацыя па радыё, тэлебачанні, паведамленне ў газеце аб мясцовых здарэннях, падзеях.

Рэпарцёр (ад англ. reporter) – работнік газеты, радыё, тэлебачання, які дастаўляе рэдакцыі звесткі аб падзеях і здарэннях мясцовага жыцця.

Саміт (ад англ. summit)- тып афіцыйнай сустрэчы або нарады кіраўнікоў дзяржаў.

Сек’юрыці— (англ. Security- бяспека)- дзяржаўная бяспека; контрразведка; служба аховы парадку і бяспекі.

Сервер— (ад англ. Server- абслуговы)- праграмнае забеспячэнне, якое прымае запыты ад кліента; камп’ютар (або спецыяльнае камп’ютарнае абсталяванне), вылучаны  / або спецыялізаваны для выканання пэўных сэрвісных функцый.

Сканер— (scanner, opticalreader) — прылада ўводу, прызначаная для счытвання графічных дадзеных (у тым ліку тэкставых дадзеных у графічнай форме, малюнкаў, штрыхкодаў і да т.п.) з паверхні носьбіта (напрыклад, паперы, слайда) пры дапамозе аптычных сродкаў, іх кадавання і ўводу ў камп’ютар або іншыя прылады.

Снукер- (ад англ. snooker)- від більярда, у якім выкарыстоўваюцца 15 чырвоных шароў і 6 шароў іншых колераў, якія трэба забіць у лузы більярднага стала ў пэўным парадку.

Спам- (ад англ, sраm)- масавая рассылка рэкламных аб’яў па электроннай пошце.

Спічрайтар— (англ.speechwriter)- укладальнік тэкстаў прамоваў, выступаў для высокапастаўленых асоб дзяржавы, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў ці бізнэсмэнаў.

Спонсар— (ад лац. Spondeo — ручаюся, гарантую) — можа быць як фізічнай, так і юрыдычнай асобай, якая фінансуе якую-небудзь дзейнасць як фізічных, так і юрыдычных асоб з мэтай атрымання якой-небудзь матэрыяльнай выгады або прыбытку для сябе альбо ў абмен на рэкламу.

Спрэй — (англ. Spray –пырскі)-  прылада для накіраванага распырсквання вадкасці.

Су­пермаркет (ад англ. supermarket)- буйны магазін самаабслугоўвання па гандлі спажывецкімі таварамі.

Сэйл- (ад англ. sale)- распродаж па зніжаных цэнах у канцы сезона.

Таймер — (англ. timer, ад  time — адзначаць час) – кантрольна- рэгуляваны прыбор, які па заканчэнні зададзенага прамежку часу аўтаматычна ўключае (выключае) тэхнічную сістэму, машыну ці апарат вытворчага або бытавога прызначэння альбо сігналізуе аб надыходзе моманту іх уключэння (выключэння).

Танга— (Tanga)- старадаўні іспанскі танец, блізкі да цыганскіх танцаў так званага стылю фламенка.

Ток-шоу— (ад англ.talkshow — гутарковае шоу)- від тэлеперадачы, у якім адзін або некалькі запрошаных удзельнікаў вядуць абмеркаванне паміж сабой.

Трылер— (ад англ. thrill — хваляванне) — жанр твораў літаратуры і кіно, нацэлены выклікаць у гледача або чытача пачуцці.

Тэлерэкордынг (ад тэле + англ. recording – запіс) – запіс тэлевізійнай перадачы.

Уфалогія (ад англ. UFO, ад англ. Unknown Flying Object – неапазнаны лятаючы аб’ект + -логія) – збор, сістэматызацыя і аналіз матэрыялаў аб неапазнаных лятаючых аб’ектах.

Файл — (англ.file- файл) — блок інфармацыі на знешнім запамінальным прыстасаванні камп’ютара, якое мае пэўнае лагічнае ўяўленне.

Хорар – (ужасцік, ад англ. horrorfilm, horrormovie) — жанр мастацкага фільма; Horror — тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння  фільмаў жахаў.

Шоу— (show- паказ, прадстаўленне,) — мерапрыемства забаўляльнага характару. Як правіла, праводзіцца перад публікай.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.