“Да вытокаў душой дакрануўшыся…”

Фальклорна-тэатральнае аб’яднанне па інтарэсах (кіраўнік — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грышкевіч А.А.) працуе ў нашай установе адукацыі  шмат гадоў. Яго дзейнасць накіравана на  забеспячэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў сродкамі фальклору і тэатральнага мастацва, знаёмства дзяцей з гісторыяй народа, яго традыцыямі і звычаямі.

Стала ўжо добрай традыцыяй: у канцы навучальнага года ўдзельнікі аб’яднання выносяць на суд настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў новы самадзейны спектакль. Гэты год не стаў выключэннем. 21 мая на суд гледачоў былі прапанаваны чарговыя “Вячоркі”, з меладычнымі і вясёлымі народнымі песнямі і прыпеўкамі, трапнымі жартамі, з завадной беларускай   “Полечкай”.

Асаблівую атмасферу на сцэне стварылі каларытныя нацыянальныя касцюмы, ручнікі і посцілкі, а таксама рэчы хатняга ўжытку, якімі карысталіся нашы продкі. Гледачы дакрануліся душой да вытокаў  народнай спадчыны, беларускай культуры, роднага слова. Шчырыя апладысменты гледачоў – вось узнагарода для нашых удзельнікаў.

Такія мерапрыемствы садзейнічаюць паглыбленню і пашырэнню ведаў школьнікаў аб нацыянальных асаблівасцях родной культуры, прывіваюць павагу да гістарычнай спадчыны беларускага народа, выхоўваюць нацыянальную самасвядомасць вучняў і ўменне жыць ў полікультурным асяроддзі, садзейнічаюць іх патрыятычнаму, ідэалагічнаму, эстэтычнаму і маральна-этычнаму выхаванню.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.