Для вучняў 8 класа

Від аднасаст. сказа Прыметы  Прыклады
1. Пэўна-асабовы Дзеючая асоба мысліцца канкрэтна: на месцы дзейніка падразумяваюцца займеннікі

я, мы, ты, вы.

Выказнік выражаецца дзеясловам 1-й ці 2-й асобы адз. л. цяп. і буд. часу або дзеясловам загаднага ладу.

 Працуй, жыві і радуйся за наш вялікі дом.

Не гаруйце, хлопцы, што нарадзіліся позна.

З усмешкаю жыццю глядзім у вочы.

2. Няпэўна-асабовы Дзеючая асобы мысліцца неканкрэтна. Галоўны член выражаецца дзеясловам у форме

3-й асобы мн. л. цяп. і буд. часу

ці дзеясловам у форме прошлага часу мн. л.

Андрэя паклалі ў чацвёртай палаце на першым паверсе.
3.Абагульнена-асабовы Дзеючая асоба мысліцца не канкрэтна, а абагульнена. Галоўны член звычайна выражаецца дзеясловам другой або трэцяй асобы. Абазначанае ім дзеянне адносіцца да любой асобы. Не за сваю справу не бярыся.

Не чын паважаюць, а чалавека па яго працы.

4. Безасабовы У такіх сказах дзеючай асобы няма і немагчыма яе ўстанавіць.

У безасабовых сказах звычайна гаворыцца пра з’явы прыроды, фізічны або псіхічны стан жывых істот.

Аднекуль дыхнула халодным ветрам.

Стала неспакойна на душы.

Нешта не спіцца.

5. Назыўны Указваецца на наяўнасць асоб, прадметаў, з’яў. Выказніка (і членаў сказа, якія залежаць ад выказніка) няма, дзейнік выражаецца назоўнікам у форме Н. с. Вось і фронт. Лясок. Лагчына. У бой рыхтуецца атрад.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.