“Памяць – помнік тым салдатам, што да Берліна не дайшлі…”

У  рамках тыдня педагагічнага майстэрства па фарміраванні чытацкай граматнасці  ва ўстанове адукацыі ў 8 класе прайшоў адкрыты ўрок па беларускай літаратуры па тэме: “Памяць – помнік тым салдатам, што да Берліна не дайшлі”. Галерэя характараў герояў   аповесці В.Быкава “Жураўліны крык”, праведзены настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Грышкевіч Аленай Аляксандраўнай. Знамянальна, што гэтыя заняткі   ў Год гістарычнай памяці    яшчэ раз нагадалі ўсім прысутным: і вучням, і настаўнікам,- што, каб стварыць будучае, трэба помніць мінулае, асабліва, калі гэтае мінулае – вайна.

У ходзе ўрока вучні павінны былі зразумець  велічнасць лёсу адных герояў твора і маральнае падзенне другіх. Каб дасягнуць пастаўленай мэты, яны знаходзілі ў тэксце мастацкія дэталі, важныя для паглыбленай  характарыстыкі герояў,  даследавалі, аналізавалі, рабілі высновы.

Школьнікам былі прапанаваны разнастайныя заданні: “Пазнай свайго героя” на  галерэі фотаздымкаў з кадраў фільма “Доўгія версты вайны”, ”Асацыяцыя”,  “Вобраз-сімвал”, “Тонкія і тоўстыя пытанні” і інш. Гэтыя віды работы паказалі, на колькі ўважліва і ўдумліва  вучні  чыталі твор, як яны ўмеюць выказваць уласныя думкі і погляды, разважаць, абагульняць, фармуляваць лагічныя вывады на аснове інфармацыі тэксту аповесці, набытых ведаў і ўласнага вопыту.

Асаблівую атмасферу ўрока стварылі прачытаны настаўніцай верш Людмілы Воранавай “Краіны мае абеліскі…” з элементамі тэтралізаванай пастаноўкі,  фрагменты фільма “Доўгія вёрсты вайны”, песня “Жураўлі” ў выкананні Марка Бернеса, аб’яўленне хвіліны маўчання пад гукі метранома для ўшанавання памяці герояў… Гэта  дапамагло ўсім  адчуць жахлівасць вайны, глыбей перажыць асабістую трагедыю герояў і ў той жа час зразумець іх велічнасць, таму што для іх лёсавызначальнымі былі такія паняцці, як прысяга і абавязак перад Радзімай.

У аўдыторыі не было раўнадушных. І дзеці, і дарослыя знаходзіліся пад уражаннем прачытанага, пачутага і ўбачанага.

Алена Аляксандраўна закончыла ўрок словамі вядомага беларускага паэта М.Танка:

Раны свае загаіла зямля.
Толькі нічога забыць не змагла ты,
Памяць мая!..

Настаўніца заклікала ўсіх помніць  пра  тых, каму мы абавязаны шчасцем жыць, смяяцца, марыць пра будучыню, усведамляць тое, што мы жывём у міралюбівай, квітнеючай, сацыяльна арыентаванай краіне, і прыкладаць усе намаганні, каб пакінуць сваім нашчадкам багатую матэрыяльную і духоўную спадчыну.

Урок садзейнічаў выхаванню ў вучняў   пачуцця грамадзянскага абавязку,чалавечай годнасці, павагі да гераічнага мінулага краіны, беражлівых адносін да народнай памяці, удзячнасці людзям, якія заваявалі нам мірнае жыццё.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.