З беларускага куфэрка

З мэтай паглыблення  ведаў вучняў па беларускай мове, літаратуры, краязнаўству, этнаграфіі,  выхавання  павагі да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны ў нашай школе настаўнікамі Грышкевіч А.А. і Раўнейка А.М. для вучняў 6-7 класаў была арганізавана і праведзена інтэрактыўная гульня З беларускага куфэрка”.

Мерапрыемства  пачалося з цікавага кліпа на песню А.Сапацькова “Мая Беларусь”, якія апавядаў пра прыгажосць і непаўторнасць краявідаў  нашай Айчыны, яе слаўнае  гістарычнае мінулае і сучаснаснасць. Гэта стварыла своеасаблівы настрой вучняў на гульню, выклікала жаданне паказаць саве веды ў розных намінацыях, а іх было нямала: “Мая Радзіма”, “Культурная спадчына”, “Этнаграфічны”, “Фразеалагізмы”, “Літаратары”, “Філалогія”, “Крок у будучае”, “Народныя традыцыі”, “Перакладчыкі”.

Мерапрыемства прайшло на пазітыўнай ноце. Абыякавых у аўдыторыі не было. Кожны з вучняў імкнуўся паказаць свае веды і прынесці камандзе запаветны бал.

Гульня паказала, што нашы дзеці цікавяцца культурнай спадчынай свайго народа, яго мінулым і будучым, ведаюць беларускую мову і літаратуру.

Дзякуючы такім  мерапрыемствам  школьнікі ўсведамляюць, што яны жывуць у цудоўнай краіне з прыгожай назвай БЕЛАЯ РУСЬ, што ў іх вялікая духоўная спадчына і шырокія перспектывы для дальнейшага развіцця нашай мовы, літаратуры, культуры, эканомікі.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.