26 студзеня вучні 1-5 класаў нашай школы наведалі экспазіцыю пра жыццё і творчасць Міколы Засіма, якая знаходзіцца ў Шаняўской СШ. Педагог-арганізатар Каляда Ала Георгіеўна ў займальнай форме пазнаёміла школьнікаў з асобай таленавітага паэта-самародка. Хлопчыкам і дзяўчынкам было цікава даведацца аб дзяцінстве Міколы Засіма, яго асноўных этапах станаўлення як паэта, чалавека, змагара і бязмежнай любові да сваёй Радзімы. Вучні з захапленнем слухалі вершы Міколы Засіма, дружна адказвалі на пытанні віктарыны аб жыццёвым шляху паэта-земляка. З пачуццём гонару за свой родны край і яго таленавітых людзей вучні і педагогі вярталіся дамоў. Для нас, землякоў Міколы Засіма, асабліва дарагія тыя творы, у якіх паэт-самародак на стагоддзі праславіў сваю Пружанскую зямліцу.