👪 *АКЦЫЯ «НЕ ПАКІДАЙЦЕ ДЗЯЦЕЙ АДНЫХ!» ПРАХОДЗІЦЬ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ*

🧑‍🚒 *З мэтай прыцягнення ўвагі да праблем дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах па 1 чэрвеня ў вобласці праходзіць рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і і Міжнароднага дня абароны дзяцей.*

🏪 *У рамках 1 этапу, па 19 мая*, праграма чакае наведвальнікаў гандлёва-забаўляльных цэнтраў, кінатэатраў, дзіцячых магазінаў, а таксама іншых грамадскіх месц, дзе бацькі бавяць час разам з дзецьмі. Там будуць арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі з конкурсамі, віктарынамі, гульнямі, удзельнікам якіх уручаць сувенірную і навучальную наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.

❗️ *Мерапрыемствы 2 этапу пройдуць з 22 мая па 1 чэрвеня*. Акцэнт зробяць на шматдзетныя і сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Выратавальнікі наведаюць бацькоўскія сходы. 1 чэрвеня пройдуць фінальныя мерапрыемствы да Дня абароны дзяцей.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.