Вынікі гульні-конкурсу “Буслік-2023”

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

У мінулым навучальным годзе     вучні 3-9 класаў (а гэта 11 чалавек) прымалі ўдзел у гульні-конкурсе  “Буслік-2023” – адным з цікавых мерапрыемстваў, якія праводзіць грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя “Конкурс” з мэтай    папулірызацыі ведаў у розных галінах навукі. Нашы юныя філолагі выконвалі   цікавыя заданні па беларускай мове і літаратуры. Яны  праявілі свае веды па арфаграфіі, пунктуацыі, лексіцы, марфалогіі і г.д. Змаглі знайсці адказы на пытанні з галіны літаратуразнаўства і этнаграфіі. У выніку нашы вучні Кляшчова Дар’я, Токарава Юлія, Цяжолава Ганна, Мар’ясава Кацярына і   Кушнер Сафія сталі пераможцамі у раёне, заваяваўшы 1,2,3 месцы. Дзяўчынкам на школьнай лінейцы былі ўручаны медалі і цікавыя кніжкі з пазнаваўчымі артыкуламі і творчымі заданнямі. Увогуле, ніхто не застаўся без узнагарод. Усе ўдзельнікі гульні-конкурсу  “Буслік-2023” атрымалі прызы.

У гэтым навучальным годзе нашы  вучні таксама прымалі ўдзел у гульні “Буслік -2024”. Спадзяёмся,  што новая гульня прынясе новыя дасягненні і  перамогі!

Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах,    вучні  праяўляюць  не толькі свае веды па беларускай мове і літаратуры, але  і агульную эрудыцыю, развіваюць  пазнавальную актыўнасць.

Продолжить чтениеВынікі гульні-конкурсу “Буслік-2023”

Рыхтуемся да экзамену па беларускай мове ў 9 класе.

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Пераказ

  1. Падчас першага чытання тэксту звярніце увагу на яго моўныя асаблівасці, структуру. Трэба пастарацца вылучыць мастацкія сродкі. Самае важнае зразумець, што хацеў сказаць аўтар? Падчас першага прачытання тэксту звычайна не рэкамендуюць што-небудзь пісаць, а вось пасля — запісаць асноўныя, ключавыя словы і словазлучэнні для раскрыцця асноўнай думкі, прычым пакідаць паміж імі вялікую пустую прастору, каб потым можна было ўпісаць яшчэ. Адразу вызначце стыль (мастацкі, навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, гутарковы). Памылкай з’яўляецца менавіта змена стылю пры напісанні пераказу.

Калі пачуеце незразумелыя словы, абавязкова высветліце іх значэнне (практыка паказвае, што ў словах, значэнне якіх невядома, робяцца памылкі).

  1. Наступнай важнай задачай з’яўляецца вызначэнне тыпу маўлення: апісанне, апавяданне, разважанне. Пры апісанні вызначце прадмет і яго прыкметы, якія выбраны аўтарам як характэрныя. Калі гэта апавяданне, то як пачынаюцца падзеі, якая кульмінацыя (самае напружанае сюжэтнае дзеянне) і развязка. Пры разважанні неабходна дакладна выявіць тэзіс, доказы і выснову.
  2. Пасля першага праслухоўвання можаце накідаць план тэксту. Чым падрабязней ён будзе, тым лягчэй вам будзе аднавіць зыходны змест. Дзякуючы плану будуецца лагічная схема пісьмовай працы.
  3. Галоўная мэта другога праслухоўвання — канкрэтызацыя першапачатковых уражанняў. Запішыце ключавыя словы і словазлучэнні, пастарайцеся прасачыць развіццё кожнай мікратэмы. У пакінутыя пустоты ўпішыце словы, якія будуць удакладняць змест. Пасля завяршэння паўторнага чытання прыступайце да напісання чарнавога варыянту пераказу.
  4. Спачатку пішыце так, як вам запомнілася. Затым загляніце ў запісы, зробленыя падчас другога чытання, і ўнясіце патрэбныя змяненні, дапаўненні. Прачытайце, што ў вас атрымалася; пры гэтым сачыце за тым, каб выказванне вызначалася паслядоўнасцю, лагічнасцю, каб не было сказаў, сэнс якіх цяжка обо ўвогуле нельга зразумець. Прачытайце тэкст яшчэ раз, звяртаючы ўвагу на тое, ці ўдала вы падзялілі яго на абзацы. Пры наступным чытанні праверце напісанне слоў і пастаноўку знакаў прыпынку. Важна асэнсаваць, для чаго патрэбны той ці іншы знак прыпынку і які знак павінен стаяць у кожным канкрэтным выпадку (калі вы не ўпэўнены, лепш перабудаваць сказ такім чынам, каб знак прыпынку не выклікаў у вас пытанняў).
  5. Некалькі хвілін адпачніце, а потым перапісвайце работу на чыставік. Старайцеся не рабіць выпраўленняў і пісаць разборліва, думайце над кожным пераносам. Прачытайце тэкст яшчэ раз. Зверце чыставік з чарнавіком. Калі дазваляе час, крыху адпачніце і потым яшчэ раз прачытайце сваю работу так, як чыталі чарнавік.

Звярніце ўвагу на:

  • правапіс о, э, а (ы), а таксама е, ё, я;
  • напісанне прыслоўяў і спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў;
  • ужыванне часціц не, ні;
  • напісанне часціцы не з рознымі часцінамі мовы;
  • напісанне прыназоўнікаў (прыназоўніка с не бывае).

Для таго, каб правільна паставіць знак прыпынку, трэба высветліць яго ролю ў сказе (раздзяляе аднародныыя члены, часткі простага сказа, ставіцца на месцы пропуску выказніка і г.д.).

Продолжить чтениеРыхтуемся да экзамену па беларускай мове ў 9 класе.

Лінія памяці. Код вайны

19 сакавіка для вучняў 9-11 класаў Слабадской СШ з мэтай пашырэння ведаў пра гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, выхавання пачуцця гордасці за нашу Радзіму, фарміравання беражлівых адносін  да гісторыі краіны была арганізавана  адукацыйная экскурсія  ў г.Мінск з наведваннем музея Вялікай Айчыннай вайны і харэаграфічнай пастаноўкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва “Лінія памяці. Код вайны”.

У музеі вучні  пазнаёміліся з рэальнымі гісторыямі  жыцця і барацьбы  нашага народа ў цяжкія часы ліхалецця, убачылі  аўтэнтычныя  дакументы ваенных гадоў, шматлікія абразцы ваеннай тэхнікі і ўзбраення: танк Т-34, артылерыйскую ўстаноўку СУ-100, легендарны самалёт ПО-2, праслаўленую “Кацюшу” і інш.

Дзякуючы музейным экспанатам і інсталяцыям школьнікі пазнаёміліся з баявой дзейнасцю партызан. Наведалі вучні і залу, якая апавядае пра акупацыйны рэжым і палітыку генацыду фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

Асаблівую цікавасць у вучняў вызвала тое, што ў афармленні экспазіцый выкарыстоўваюцца мультымедыйныя тэхналогіі, на шырокіх плазменных экранах дэманструюцца ўнікальныя кадры кінахронікі.

Закончылася  экскурсія ў “Зале Перамогі”, дзе аб’ядналіся Слава пераможцам  і Памяць пра подзвіг нашага народа.

У ходзе мерапрыемства  вучні змаглі пранікнуцца атмасферай таго часу і адчуць вялікую гордасць за сваю краіну.

З вялікай цікавасцю глядзелі  вучні харэаграфічнаую пастаноўку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва “Лінія памяці. Код вайны” -спектакль публіцыстычнага гучання, у якім спалучыліся словы, спевы, пластыка і танец, каб нагадаць гісторыю падзей, якія адбываліся ў Беларусі і з беларусамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі адчулі  боль і жах, пакуты і катаванні, галечу і сіроцтва, смерць і жаданне выжыць, якое ўласціва чалавек — малому і даросламу. У зале не было абыякавых…

Мерапрыемства садзейнічала развіццю пазнаваўчай актыўнасці вучняў, выхаванню цікавасці да гістарычнага мінулага сваёй краіны, грамадзянскасці і патрыятызму.

Продолжить чтениеЛінія памяці. Код вайны

Радзімы край мой – Беларусь!

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

З мэтай паглыблення ведаў вучняў па беларускай мове, літаратуры, краязнаўстве, этнаграфіі, развіцця   крытычнага мыслення, фарміравання камунікатыўнай культуры школьнікаў 19 лютага у Слабадской сярэдняй школе адбылася інтэрактыўная гульня “Ці ведаю я Беларусь?”, у якой прынялі ўдзел вучні 5-6 класаў. Знамянальна, што адбылася яна напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы.

Пачалося мерапремства з прачулых паэтычных слоў пра родную мову, з відэафільма пра нашу Бацькаўшчыну, пра яе цудоўныя краявіды. Гэта стварыла атмасферу беларускасці і настроіла каманды на гульню.

Далей дзве каманды — “Рамонкі” і “Васількі” – праявілі свае веды ў розных намінацыях:  “Мова маёй бабулі”,“Чым і кім славіцца мой край”, “Экалагічная”, “Гарады Беларусі”, “Што  ты ведаеш пра Беларусь”, “З крыніц спрадвечных” і іншых. Мерапрыемства прайшло цікава, сярод удзельнікаў не было раўнадушных.

Закончылася гульня кліпам Вансовіч Маргарыты “Мой край”, які яшчэ раз прадэманстраваў прысутным, якая прыгажая і непаўторная наша Беларусь, якая меладычная і напеўная наша родная мова.

Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў вучняў паважлівых адносін да сваёй Айчыны, выхаванню  пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.

Продолжить чтениеРадзімы край мой – Беларусь!

Беларусь — мая краіна

З мэтай  паглыблення і абагульнення ведаў, атрыманых на ўроках гісторыі і літаратуры, развіцця крытычнае мыслення 3 лютага ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання ў Слабадской СШ  адбылася інтэрактыўная гульня  «Беларусь –мая краіна», удзельнікамі якой сталі вучні 9 класа.

Пачалося мерапрыемства з цудоўнага, меладычнага відэароліка пра краявіды нашай Бацькаўшчыны, які стварыў у аўдыторыі адпаведны настрой.  Затым вучні мелі магчмасць адказаць  на пытанні па літаратуры і гісторыі нашага краю, паказаць свае веды ў розных намінаых: “Гарады”, “Святы”, “Імёны”, “Прырода”, “Мастацтва”, “Гісторыя” і іншыя.

Вучні  актыўна праявілі сябе ў выпрабаваннях. Падчас гульні яе ўдзельнікі   прадэманстравалі  свае веды аб Беларусі і тым самым даказалі,  што заслугоўваюць звацца сапраўднымі беларусамі. Напрыканцы дзвяцікласнікі  прыйшлі да высновы, што Радзіма складаецца з малых спраў кожнага яе грамадзяніна.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў  павагі да культурнай спадчыны Беларусі, фарміраванню ў іх актыўнай жыццёвай пазіцыі беларуса-грмадзяніна і патрыёта.

Продолжить чтениеБеларусь — мая краіна

Заступніца зямлі беларускай

З мэтай фарміравання  ў вучняў уяўленняў пра асаблівасць духоўнага развіцця  беларускага народа, нацыянальнай самасвядомасці  ў Слабадской СШ для вучняў 9-11 класаў 20 снежня адбыўся Адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы, заступніцы зямлі беларускай Еўфрасінні Полацкай “Па слядах святой Еўфрасінні”.

У ходзе мерапрыемства вучні  пад кіраўніцтвам настаўнікаў Зябчанкавай Ж.В. і Кот С.М. здзейснілі падарожжа ў далёкае XII стагоддзе, узнавілі і пашырылі веды пра беларускую асветніцу і святую. Увазе вучняў быў прыпанаваны відэафільм пра Еўфрасінню Полацкую, які дазволіў актуалізаваць і сістэматызаваць веды школьнікаў  пра знакамітую палачанку. Вучні   ўспомнілі асноўныя факты з жыцця шматграннай асобы знакамітай беларускай жанчыны: заснаванне храмаў і манастыроў, якія сталі цэнтрам  асветы, стварэнне па яе просьбе ювелірам Лазарам Богшам  духоўнай святыні нашага народа- напрастольнага Крыжа-каўчэга,- адкрыццё жаночай шкоы для маладых дзяўчат, пераклад  і перапісванне кніг, мецэнацтва,  удзел у палітычным жыцці дзяржавы і г.д.

На Адзіным уроку, згодну плану ўзаемадзеяння ДУА “Слабадская сярэдняя школа” з Беларускай Праваслаўнай Царквой, прысутнічаў айцец Георгій, які служыць у Пружанскім храме Праабражэння Гасподня. Ён  паведаў аб тым, што Еўфрасіння Полацкая –першая  жанчына на Русі, далучаная да ліку святых, яе аднолькава высока шануе як праваслаўная, так і каталіцкая царква. У сваім выступленн святар больш падрабязна спыніўся на яе духоўным подзвігу, на рэлiгiйнай дзейнасці Ефрасiннi Полацкай, значэнні яе намаганняў, накiраваных на служэнне свайму народу.

На ўроку гучалі цудоўныя, меладычныя песні ў выкананні пеўчых храма Праабражэння Гасподня,  прысвечаныя застпніцы зямлі беларускай, святой Еўфрасінні, якія  не паінулі раўнадушнымі нікога з прысутных.

Напрыканцы ўрока вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя вялікай палачанцы,  назвалі агульначалавечыя каштоўнасці, якімі кіравалася прападобная Ефрасiння, гаварылі про тое, што яны застаюцца духоўнымі арыенцірамі і  ў нашы дні,  і адлюстравалі іх у выглядзе сімвалічнай   “Пячаткі каштоўнасцей”.

Мерпапрыемства садзейнічала асэнсаванню вучнямі  велічы постаці асветніцы, яе ролі ў беларускай гісторыі і культуры, выхаванню  павагі да мінулага сваёй  Бацькаўшчыны, духоўнасці і  міласэрнасці.

Продолжить чтениеЗаступніца зямлі беларускай

Дарогамі Перамогі: Брэсцкая крэпасць

З мэтай пашырэння ведаў школьнікаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай краіны, асэнсавання вытокаў гераізму беларускага народа для вучняў 5, 8-11 класаў Слабадской СШ 9 снежня была арганізавана адукацыйная экскурсія па прадметах”Беларуская літаратура” і “Гісторыя Беларусі”  ў Музей абароны Брэсцкай крэпасці. Знамянальна тое, што мерапрыемства праходзіла ў Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду.

 У10-ці залах музея прадстаўлена каля 4 тысяч экспанатаў. З вялікай цікавсцю навучэнцы знаёміліся з экспазіцыямі музея «Уставай, вялікая краіна!»,  «Баявыя дзеянні ў раёне Брэста ў першыя дні вайны. Абарона крэпасці. Баі на Цярэспальскім і Валынскім умацаваннях», «Баі на Кобрынскім умацаванні» , «Абарона Цытадэлі» «Вялікая Перамога» і інш.,- прысвечанымі падзеям, што адбываліся ў чэрвені-ліпені 1941 года. Вучні ўважліва  слухалі  аповед экскурсавода пра лёс  абаронцаў крэпасці над Бугам. Знаёмства з экспазіцыяй «У памяці і сэрцы» дала магчымасць школьнікам адчуць і зразумець, што трагічныя падзеі далёкага 1941 года сталі пралогам Вялікай Перамогі і памяць пра іх нязгасная. Подзвіг абаронцаў натхняе кампазітараў, паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў, фотакарэспандэнтаў, майстроў сцэны і кіно. Адмысловую сілу маюць кнігі, напісаныя ўдзельнікамі падзей. Неацэнная заслуга пісьменніка С.С.Смірнова ў раскрыцці подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

Кожны сапраўдны грамадзянін павінен ведаць сваю гісторыю,
традыцыі свайго народа, шанаваць памяць тых, дзякуючы каму мы зараз
шчасліва жывём пад мірным небам . Гэту святую зямлю над Бугам нашы вучні наведваюць кожны год. Стала добрай традыцыяй     пакласці кветкі да манумента “Смага” і пастаяць у хвіліне маўчання.

Мерапрыемства садзйнічала паглыбленню  ведаў вучняў пра жорсткія ваенныя гады,  выхаванню ў іх    пачуцця патрыятызму  на прыкладах гераічнай абароны роднай зямлі, захаванню гістарычнай памяці.

Продолжить чтениеДарогамі Перамогі: Брэсцкая крэпасць

Віктарына для знаўцаў беларускай мовы

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

1) Вызначце род назоўнікаў гну, поні, шымпанзэ:

а) мужчынскі;
б) ніякі;
в) жаночы.
2) Адзначце «пятае лішняе»:

а) няўмека;
б) піскля;
в) прыгажуня;
г) непакора;
д) непаседа.
3) Адзначце словы, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку:

а) канікулы;
б) лісты;
в) камяні;
г) дажынкі;
д) сані.

Продолжить чтениеВіктарына для знаўцаў беларускай мовы

Вучымся перакладаць

Отпечаток – адбітак
Камыш – чарот
Ломоть – луста
Стеклышко – шкельца
Шиповник – шыпшына
Мусор – смецце
Занавески – фіранкі
Мечтатель – летуценнік
Ремень – пасак
Капкан – пастка
Челюсть – сківіца
Бархат – аксаміт
Сплетник – пляткар
Случай, повод – нагода
Корыто – начоўкі
Высокомерие – пагарда
Отсчет – адлік
Остаток – рэштка
Конюшня –стайня
Шелуха – шалупінне
Улитка – смоўж
Ларец – куфэрак
Кучер – фурман
Оттепель – адліга
Шлепанцы – шлапакі
Достоинство – годнасць
Неряшливо, небрежно – неахайна
Мгла – мгла
Хлопок – бавоўна
Высокомерно, тщеславно – пыхліва
Скатерть – абрус
Кровать – ложак
Сладость – слодыч
Крестик – крыжык
Мошенник – махляр
Крыжовник – агрэст
Весы – шалі
Шарф – шалік
Заноза – стрэмка
Носки – шкарпэткі

Продолжить чтениеВучымся перакладаць

Па сцяжынках фальклорнай спадчыны

Шмат гадоў у Слабадской школе працуе “Фальклорна-драматычнае” аб’яднанне па інтарэсах, заняткі ў якім садзейнічаюць развіццю камунікатыўных уменняў і навыкаў школьнікаў, развіваюць навыкі міжасабовых зносін і супрацоўніцтва.

Мэта аб’яднання-забеспячэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў сродкамі фальклору і тэатральнага мастацва. У аснове заняткаў “Фальклорна-драматычнага” аб’яднання па інтарэсах ляжыць самадзейнасць вучняў, таму тут найбольш ярка выяўляюцца асоба школьніка, яго інтарэсы, схільнасці, унутраны свет, маральныя і эстэтычныя ідэалы.

Вучні кожны год з цікавасцю рыхтуюць новае тэатралізаванае прадстаўленне. Традыцыйна – гэта “Вячоркі” з беларускімі народнымі жартамі і анекдотамі, меладычнымі і вясёлымі песнямі, з задорнай “Полечкай” і з жартоўнымі прыпеўкамі.

 Праца ў гэтым накірунку працягваецца і ў гэтым навучальным годзе. Настаўнікаў,  вучняў і іх законных прадстаўнікоў у маі 2024 года чакаюць новыя “Вячоркі”!

Дзейнасць “Фальклорна-драматычнаг ” аб’яднання па інтарэсах пашырае веды вучняў аб нацыянальных асаблівасцях родной культуры, развівае іх матывацыю да пазнання і творчасці, фарміруе практычныя ўменні і навыкі ў тэтральнай дзейнасці, пачуццёва-эмацыянальную сферу навучэнцаў і мастацкі густ, садзейнічае  патрыятычнаму, ідэалагічнаму, эстэтычнаму і маральна-этычнаму выхаванню школьнікаў.

Продолжить чтениеПа сцяжынках фальклорнай спадчыны