“Запрашаеам на “Вячоркі””

Удзельнікі фальклорна-тэтральнага аб’яднання па інтарэсах нашай школы (кіраўнік — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грышкевіч А.А.) прапанавалі на суд гледачоў- спачатку вучням і настаўнікам установы адукацыі, а затым і бацькам на бацькоўскім сходзе — музыкальна- тэатралізаванае  прадстаўленне “Запрашаем на “Вячоркі””.

Нашы вучні яшчэ раз прадэманстравалі свой талент, праявілі свае акцёрскія здольнасці.

Зала з вялікай цікавасцю назірала за развіццём сюжэта, за  ігрой самадзейных артыстаў. Хочацца адзначыць і тое, што сакавітае беларускае слова, меладычныя і вясёлыя народныя песні і прыпеўкі,   што  гучалі з вуснаў нашых вучняў на  падмостках  школьнай сцэны, знайшлі свой водгук у сэрцах тых, хто прыйшоў на  прадстаўленне. А  завадны беларускі  танец “Полечка”   ў выкананні гурткоўцаў не пакінуў абыякавым нікога.  Асаблівую атмасферу на сцэне стваралі каларытныя нацыянальныя касцюмы, ручнікі і посцілкі, а таксама рэчы хатняга ўжытку, якімі карысталіся нашы продкі. Шчырыя апладысменты гледачоў  – вось узнагарода для нашых удзельнікаў.

Такія мерапрыемствы садзейнічаюць паглыбленню і пашырэнню ведаў школьнікаў па фальклоры, народным мастацтве, літаратуры, музыцы,  асэнсаванню вучнямi духоўнай спадчыны, якую пакінулі нашы дзяды і прадзеды, абуджэнню прыродных задаткаў і іх рэалізацыі,  патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў,  фармаванню ў іх цікавасці і любові да гісторыі нашых продкаў, у першую чаргу да побыту і культуры, да беларускіх народных традыцый.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.