“Фальклорна-драматычнае” аб’яднанне па інтарэсах працуе ў Слабадской сярэдняй школе не першы год. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца вучні 7-11 класаў.
У час заняткаў навучэнцы знаёмяцца з фальклорам беларускага народа, з сатырычнымі творамі беларускіх пісьменнікаў і з творчымі здабыткамі нацыянальных тэатраў.
Работа аб’яднання спрыяе адраджэнню абрадавай культуры беларускага народа, развіццю цікавасці да беларускага літаратурнага слова, садзейнічае патрыятычнам, ідэалагічнаму, эстэтычнаму і маральна-этычнаму выхаванню вучняў, развіццю іх творчага патэнцыялу і маналагічнага маўлення, павышае цікавасць да ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.
Дзейнасць аб’яднання накіравана на развіццё творчых здольнасцей вучняў і заклікана задаволіць іх інтарэсы, бо заснавана на парынцыпах добраахвотнасці. Вучань займаецца тым, што яго прываблівае, што найбольш падабаецца.
У аснове заняткаў ляжыць самадзейнасць вучняў, таму тут найбольш ярка выяўляюцца асоба школьніка, яго інтарэсы, схільнасці, яго ўнутраны свет, маральныя і эстэтычныя мдэалы.
Вучні маюць магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці перад вучнямі і настаўнікамі нашай школы, а таксама перад сваімі бацькамі: творчыя справаздачы работы фальклорна-драматычнага аб’яднання па інтарэсах на бацькоўскім сходзе стала добрай традыцыяй.
У мінулым навучальным годзе на суд гледачоў былі прадстаўлены “Вячоркі”.
Работа нашага аб’яднання працягваецца. Зараз мы рыхтуем новае тэатралізаванае прадстаўленне «Беларускія вячоркі ў вясковай хаце”. Гледачы пачуюць не толькі трапнае беларускае слова, але і цудоўныя народныя песні.