Напярэдадні Дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў у школьнай бібліятэцы нашай установы адукацыі была аформлена чарговая выстава кніг пад назвай Зберагчы прыроду, захаваць Радзіму!”, якая аб’яднала ў сабе выданні, прысвечаныя прыродным багаццям нашай Беларусі. Чырвоныя кнігі РБ, каляровыя альбомы з фотаздымкамі, кнігі, прысвечаныя асобным відам звяроў і птушак – усё гэта зрабіла выставу цікавым месцам для знаёмства з флорай і фаунай роднай краіны і пашырэння ведаў аб іх.
Выстава “Зберагчы прыроу, захаваць Радзіму!” – гэта чарговы крок на шляху збліжэння з кнігай, знаёмства з багаццямі роднага краю.