Практычны матэрыял для вучняў 8-9 класаў
Спішыце словазлучэнні. Замест кропак устаўце не (ня), ні, пішыце іх са словамі разам або асобна, раскрыйце дужкі.
Ніколі … бачаны горад; … ўсыпаны ружамі шлях; … ходжаная сцежка; намі … растрачана; … вечны кожны з нас; пішуцца …зменна; апанавала … смеласць; расказвала пра … шчасце; … даючы спакою; … дагледжаны як след; чакаць з … цярплівасцю; … водзін чалавек; … дамалочанае жыта; пайшоў … ахвотна; … дзе ніколі … быў; яшчэ … пазнанае шчасце; … справядлівасці жыцця; … вясёлае, а сумнае жыццё; … лёгка пакідаць; далёка … просты чалавек; асенняя … пагадзь; … спакойная рэчка; … (з) кім … сустракаўся; …кранутая бель; яшчэ … падмеценыя алеі; … разумеючы … чога; … гледзячы … (на) што; … гледзячы пад ногі; … кім … заўважаны чалавек; … блізкі шлях; … пракосы, а палосы; застылі ў … рухомасці; … дарагі касцюм; … днём, а пад вечар; … ласкавая зямля; …мог … сказаць; … на што … падобны, … (к)чэмны чалавек; … трэба … чога казаць; … ведаючы броду; … колькі … складаны; … гледзячы на мароз; … гледзячы на мяне; знаходзіцца … падалёк; … адзін …дапамог; … адзін выпадак; … колі … забываў; … разумнейшы за мяне; … крыўдую … (на) кога; быў … чужы і … лішні; … бяспечнае падарожжа; … цурацца работы; … хавацца … (за) чые плечы; … следу … дзе; … прытульна ў лесе; … ходжанае поле; … пражытае жыццё; … раз шанцавала; … разу … прапусціў; … вялічкая вёсачка; выглядаў … прыветна і … прытульна; … зжатае поле; яшчэ … прыбраны луг; … шкада … кога; … пазней,чым заўтра; … хочучы … чога; … супраць паездкі.
Ключ
Ніколі не бачаны горад; не ўсыпаны ружамі шлях; няходжаная сцежка; намі не растрачана; не вечны кожны з нас; пішуцца нязменна; апанавала нясмеласць; расказвала пра няшчасце; не даючы спакою; не дагледжаны як след; чакаць з нецярплівасцю; ніводзін чалавек; недамалочанае жыта; пайшоў неахвотна; нідзе ніколі не быў; яшчэ не пазнанае шчасце; несправядлівасці жыцця; не вясёлае, а сумнае жыццё; нялёгка пакідаць; далёка не просты чалавек; асенняя непагадзь; неспакойная рэчка; ні з кім не сустракаўся; некранутая бель; яшчэ не падмеценыя алеі; не разумеючы нічога; не гледзячы ні на што; не гледзячы пад ногі; нікім не заўважаны чалавек; няблізкі шлях; не пракосы, а палосы; застылі ў нерухомасці; недарагі касцюм; не днём, а пад вечар; неласкавая зямля; не мог не сказаць; ні на што не падобны, нікчэмны чалавек; не трэба нічога казаць; не ведаючы броду; ніколькі не складаны; нягледзячы на мароз; не гледзячы на мяне; знаходзіцца непадалёк; ні адзін не дапамог; не адзін выпадак; ніколі не забываў; не разумнейшы за мяне; не крыўдую ні на кога; быў не чужы і не лішні; небяспечнае падарожжа; не цурацца работы; не хавацца ні за чые плечы; ні следу нідзе; непрытульна ў лесе; няходжанае поле; непражытае жыццё; не раз шанцавала; ні разу не прапусціў; невялічкая вёсачка; выглядаў непрыветна і непрытульна; нязжатае поле; яшчэ не прыбраны луг; не шкада нікога; не пазней, чым заўтра; не хочучы нічога; не супраць паездкі.