А1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару о:
- тры..; 4) к..клюш;
- ф..рзац; 5) зап..вет.
- ф..рс-мажор;
А2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ы:
- фр..кадэлька; 4) р..туал;
- тр..льяж; 5) р..цэпт.
- т..днёвы;
А3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару я:
- ..рмо; 4) к..раміка;
- б..рэт; 5) дзес..тковы.
- ба..ць;
А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:
- м..рзляк; 4) п..чора;
- г..нетыка; 5) вос..мсот.
- фа..;
А5. Адзначце словы, якія напісаны ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі:
- радыёстанцыя; 4) тонкавалакністы;
- матабол; 5) пяцьдзясят.
- множналікавы;
А6. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф:
- здароў..е; 4) парц..еры;
- Лук..янавіч; 5) прэм..ер.
- шмат..ёмісты;
А7. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць мяккі знак:
- цянь-шан..скі; 4) ледз..ве;
- сумлен..не; 5) Юл..яна.
- дз..мухавец;
А8. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць дзве літары:
- ва..а (нн); 4) а..егчы (бб);
- стаго..е (ддз); 5) а..ракцыён (тт).
- ма..аж (сс);
А9. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару у:
- кента..р; 4) ваку..м;
- у зборнік “Вянок” ..вайшлі; 5) каля ..рны.
- красёнцы-ча..начкі;
А10. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару і:
- паліт..нфармацыя; 4) аб..лгаць;
- дзярж..нспектар; 5) транс..ндыйскі.
- за..здросны;
Ключ
А1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару о:
1)трыа; 4) коклюш;
2)форзац; 5) запавет.
3)форс-мажор;
А2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ы:
1)фрыкадэлька; 4) рытуал;
2)трэльяж; 5) рэцэпт.
3)тыднёвы;
А3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару я:
1) ярмо; 4) кераміка;
2 )берэт; 5) дзесятковы.
3) баяць;
А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:
1) мярзляк; 4) пячора;
2) генетыка; 5) восемсот.
3)фае;
А5. Адзначце словы, якія напісаны ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі:
1)радыёстанцыя; 4) тонкавалакністы;
2)матабол; 5) пяцьдзясят.
3)множналікавы;
А6. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф:
1)здароўе; 4) парцьеры;
2)Лук’янавіч; 5) прэм’ер.
3)шмат’ёмісты;
А7. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць мяккі знак:
1)цянь-шанскі; 4) ледзьве;
2)сумленне; 5) Юльяна.
3)дзьмухавец;
А8. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць дзве літары:
1)ванна; 4) аббегчы;
2)стагоддзе; 5) атракцыён.
3)масаж;
А9. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару у:
1)кентаўр; 4) вакуум;
2)у зборнік “Вянок” увайшлі; 5) каля урны.
3)красёнцы-чаўначкі;
А10. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару і:
1)палітінфармацыя; 4) абылгаць;
2)дзяржінспектар; 5) трансіндыйскі.
3)зайздросны;