3 лістапада сярод вучняў 5-7 класаў цікава і пазнавальна прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў «Заўсёды з намі Колас і Купала», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў школьнікаў пра жыццёвы і творчы шлях мастакоў слова, дапамагло дакрануцца да творчай спадчыны, якая была прадстаўлена кнігамі паэтаў.
Пранікнёна і шчыра з вуснаў дзяцей гучалі вершы пра Радзіму, мову і прыроду. Пачуццё гонару за родны край і беларускі народ перапаўняла сэрцы ўдзельнікаў мерапрыемства. Лепшыя вынікі паказалі Краўчук Ганна (6 кл.), Канакоў Аляксандр (6 кл.) і Калядзюк Юлія (7 кл.).
Віншуем пераможцаў і дзякуем усім вучням за ўдзел у конкурсе чытальнікаў, за іх працу і талент!