Ускладненыя простыя сказы
А1. Адзначце сказы з аднароднымі членамі:
- На пагорку, каля рэчкі, у вясёлым школьным садзе вішні садзім.
- Я іду, іду між дрэў.
- З узгоркамі, раўнінамі вядзе гамонку бор.
- На дол, на росныя кусты спакойна падаюць лісты.
- Пад нагамі ламаўся слабенькі лёд, хрусцеў, разлятаўся, звінеў.
А2. Адзначце сказы, у якіх вылучаныя сінтаксічныя канструкцыі адасабляюцца:
- Прыбіўшы да берага чарот патрушчаны засынае возера, ад сіверу сіняе.
- Як яблык крамянае і хрупаткое слова марознае: “Беларусь”.
- Здае пасаду панядзелак і хмурачыся п’е расу.
- Сонца ўзнялося на вышыню і спакойнае затапіла сваім святлом неабсяжную прастору.
- Возера было шырокае, блакітнае як неба.
А3. Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коску:
- Любоў мая, ты песня_ і макота_ і спелы бор_ і вольны гон ракі.
- Васіль выслухаў Апейку моўчкі_ і не падымаючы галавы_ адышоў убок.
- Ні парушынкі ў небе_ ні дажджынкі, і мройна вішня пышная цвіце.
- Палявая дзічка_ старая_ як той сівер_ аж скрыпела двума дуплістымі раламі.
- Сцішаны спевам мяцеліц_ дзень дапаліўся вятраны.
А4. Адзначце сказы з пабочнымі словамі, устаўнымі канструкцыямі (знакі прыпынку не расстаўлены):
- Мне ўсё здаецца ясным мілым.
- Кнігаўка за дзень не дакрычала! як з хвастом ушчэмленым галосіць.
- Толькі ўчора здаецца пралескі цвілі.
- Ва ўсім вядома вінават адзін тапор я не пайшоў бы каб не ён у цёмны бор.
- Смутна выблісне шлях нібы зорка з туману.
В1. Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага адказу.
Туды на груд грацыёзна і лёгка падымалася трымаючы над галавою паркалёвы парасон з хвалістай карункавай каймою стройная ў доўгай прыталенай і перахопленай пасачкам сукенцы з белым каўнерыкам напэўна першая наваградская прыгажуня і модніца.
1)8 косак; 3) 7 косак;
2) 5 косак, працяжнік; 4) 6 косак, працяжнік.
2.Складаназлучаны сказ
А1. Адзначце складаназлучаныя сказы (знакі прыпынку не расстаўлены):
- Ужо даўно сцямнела і праз шыбы акон глядзеў зімовы месяц.
- Кветкі бываюць горкімі рупныя пчолкі з іх мёд усё роўна збяруць.
- Не нагуляўся чэрвень у кветках ды ўспыхнуў ліпамі ліпень.
- Прыйшла тая пара калі позна світае і рана змяркаецца.
- Не сказаць што меў чалавек беззаганны характар але зусім не хацелася каб цяпер характар у нечым змяніўся.
А2. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх кока ставіццаў:
- Яна паспешліва паставіла на стол вячэру і сама села побач.
- Ляцяць на ветры косы рыжай восені і кліча лісцяў жоўты сум зіму.
- Я глядзеў на заплаканую маці і сам быў блізкі да плачу.
- Рэдкі промень сонца вырываўся з-за хмар і тады трава ў лугах рабілася бліскучая, светла-сіняя.
- Ва ўсіх баках пагрымліваў гром і мільгацела маланка.
А3. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх коска не ставіцца:
- Вецер закалыхаў высокія жоўтыя сосны і яны шумелі несціхана вакол заставы.
- У полі бяскрайнім морам калышацца жыта і ціха перазвоньваюцца ліловыя званочкі.
- Над зялёнымі жытнімі каласамі таўкуць мак конікі ды звіняць кмары.
- Алешына ўжо адлетавала і мне думалася пра познюю восень.
- Можа, з часам завяне бадзёрасць і гады лягуць шэрагам плям.
А4. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх ёсць агульны член, пабочнае слова ці часціца, што адносіцца да абездвюх частак:
- Дзесьці птушка зрэдку заскуголіць ды пераклікнуцца драчы.
- Ні пастух сюды з авечкамі не заходзіць, ні ветру няма пміж хвойнікаў.
- У гэты час злёгку скрыпнулі дзверы і ўвайшоў чалавек.
- Самалёт, быццам голуб, узняўся і на сонечных крыллях паплыў.
- Празвініць у сенях муха, альбо хрусне дзесь сучок.
В1. Які знак прыпынку ставіцца ў сказе? Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.
Каманда і гіганцкі касмічны карабель з вогненнага воблака ўзлятае да зорак.
- Складаназалежныя сказы
А1. Адзначце складаназалежныя сказы, сродкам сувязі паміж часткамі якіх з’яўляюцца злучальныя словы:
- Госцю былі заўсёды рады, хоць хлеб не частым быў гасцём.
- Бацькі дапамагалі сыну ўсім, чым маглі.
- Калі параход набліжаўся да берага, ясна чуліся ўсплёскі хваль.
- Пісаў я смыкамі ўсіх скрыпак, якія смяюцца і плачуць.
- П’юць арлы жывую воду, каб ім з бурамі змагацца і ў пагоду-непагоду вышэй сонца ўздымацца.
А2. Адзначце складаназалежныя сказы з даданай дапаўняльнай часткай:
- Што аднаму з цяжкасцю даецца, тое калектывам лёгка бярэцца.
- Вы не бачылі часамі, як, напіўшыся з крыніц, вырасталі за лясамі горы спелых навальніц?
- Што ў полі родзіцца, усё дома згодзіцца.
- Хто ў хвіліну цяжкую руку мне падаў, той братам навек застанецца.
- Ды хіба загадаеш каму, каб гады над табою і мною ўлады не мелі.
А3. Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным аднародным падпарадкаваннем:
- І поле, і пушчы, і рэкі тут чулі, як Цётка спявала, як марыў Бядуля, як слзы рассыпаў Мацей Бурачок.
- Карабель стаў на якар, калі на маяку ўжо запаліліся агні, якія будуць гарэць цяпер усю ноч.
- Я пабываў усюды, дзе хоць калі ступала мая нага, дзе хадзілі са мной і без мяне мая маці, бацька, дзед.
- Калі зубр састарыцца, калі карагодзіць пачнуць маладзейшыя, ён, умудроны жыцём, раптам адчуе, што страціў галоўнае, моўчкі пакідае тое месца, дзе нарадзіўся, жыў, і ідзе прэч ад сваіх.
- Пайду адзін пазолкіх туманах туды, дзе срэбрам зімавее восень, дзе спеў мой ціхі росіцца ў палях і позняй птушкай просіцца ў нябёсы.
А4. Адзначце сказы, на месцы ўсіх пропускаў у якіх ставіцца коска:
- З працы пачынаецца купала_ з песні_ што яднала ўсіх людзей_ з казак_ дзе крыві і слёз хапала_ з калыханкі_ сонца і надзей.
- Усё пакінуць след павінна_ бо_ як пачаўся белы свет_ прамень_ пясчынка і расліна нязмена пакідаюць след.
- Час зараз такі_ што_ калі сёння не паспееш зрабіць справу_ дык заўтра аб ёй не трэба нават успамінаць.
- Але толькі вясною высока ў небе клічуць радасць журавы_ і_ калі яна запазнілася да цябе_ абавязкова прыйдзе з гэтай песняй.
- Шкада мне зялёнай нівы_ што шуміць у полі_ таго дуба – што над рэчкай песціцца ў прыволлі.
В1. Вызначце від падпарадкавання ў складаназалежным сказе:
Мы накіраваліся да сядзібы якая тоне ў зеляніне дрэў каб паглядзець на двор на тыя шыбы у якія некалі і ён глядзеў.
Адказы да тэставых заданняў
№ | А1 | А2 | А3 | А4 | В1 |
1 | 3,4,5 | 1,3,4 | 1,3,4,5 | 2,3,4 | 3 |
2 | 1,3 | 2,4 | 2,3,5 | 1,3 | працяжнік |
3 | 3,4 | 2,5 | 1,3,5 | 1,2,5 | змешанае |