Цікавае побач. Гліняны посуд

Гліняны посуд і сёння можна набыць у краме. Ёсць ён і ў нашым этнаграфічным кутку“Хата з матчынай душою”. Пакрыты залацістай паліваю, аздоблены каляровымі ўзорамі посуд прыгожа глядзіцца і на кухоннай паліцы, і на абедзенным стале.

Збан – гліняная пасудзіна для малака, смятаны, маслёнкі, сыроваткі. Бакі ў збана выпуклыя, шыйка – звужаная. Мае ручку і носік-дзюбку, каб малако роўным струменьчыкам лілося ў міску ці ў кубак.

Гарлач старэйшы за збан. Па форме яны падобныя, як браты, толькі гарлач без ручкі і не мае носіка-дзюбкі зверху.

Шанавалася ў хаце яшчэ адна гліняная пасудзіна – гляк. У ім добра захоўваліся алей, квас, бярозавы і кляновы сок, халодная калодзежная і крынічная вада. Гляк падобны на шар, часам – выцягнуты ўгору. З адной ці дзвюма ручкамі па баках. Дно плоскае, шырокае, а горлачка – кароткае і вузенькае, як у бутэльцы.

Патлумачце, калі і чаму так гавораць: «Да пары збан ваду носіць», «Па малацэ не плач, калі са смятанай гарлач», «На вяку давядзецца варыць і ў гляку».

 

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.