Ва ўстанове адукацыі “Слабадская сярэдняя школа” з мэтай павышэння цікавасці вучняў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства прайшоў першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Конкурс прысвечаны Году міра і стварэння.
Пераможцай стала Малюска Ангеліна, вучаніца 9 класа. Дзяўчынка падрыхтавала мастацкае чытанне верша Эдзі Агняцвет “Чэрвень ідзе”. Дзякуючы ёй вучні ўстановы адукацыі пазнаёміліся з цудоўным творам беларускай літаратуры. Вучаніца паказала артыстызм выканання, глыбіню пранікнення ў сэнс твора, стварыла сцэнічны вобраз адпаведна вершу.
Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню чытацкага кругагляду школьнікаў, развіццю іх творчых здольнасцей, выхаванню вучняў на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры.
https://drive.google.com/file/d/1eIFNLwj8h7vCDRKYKR2j5ZCS0WIBa-Q-/view?usp=share_link