З мэтай паглыблення і абагульнення ведаў, атрыманых на ўроках гісторыі і літаратуры, развіцця крытычнае мыслення 3 лютага ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання ў Слабадской СШ адбылася інтэрактыўная гульня «Беларусь –мая краіна», удзельнікамі якой сталі вучні 9 класа.
Пачалося мерапрыемства з цудоўнага, меладычнага відэароліка пра краявіды нашай Бацькаўшчыны, які стварыў у аўдыторыі адпаведны настрой. Затым вучні мелі магчмасць адказаць на пытанні па літаратуры і гісторыі нашага краю, паказаць свае веды ў розных намінаых: “Гарады”, “Святы”, “Імёны”, “Прырода”, “Мастацтва”, “Гісторыя” і іншыя.
Вучні актыўна праявілі сябе ў выпрабаваннях. Падчас гульні яе ўдзельнікі прадэманстравалі свае веды аб Беларусі і тым самым даказалі, што заслугоўваюць звацца сапраўднымі беларусамі. Напрыканцы дзвяцікласнікі прыйшлі да высновы, што Радзіма складаецца з малых спраў кожнага яе грамадзяніна.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў павагі да культурнай спадчыны Беларусі, фарміраванню ў іх актыўнай жыццёвай пазіцыі беларуса-грмадзяніна і патрыёта.