У мінулым навучальным годзе вучні 3-9 класаў (а гэта 11 чалавек) прымалі ўдзел у гульні-конкурсе “Буслік-2023” – адным з цікавых мерапрыемстваў, якія праводзіць грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя “Конкурс” з мэтай папулірызацыі ведаў у розных галінах навукі. Нашы юныя філолагі выконвалі цікавыя заданні па беларускай мове і літаратуры. Яны праявілі свае веды па арфаграфіі, пунктуацыі, лексіцы, марфалогіі і г.д. Змаглі знайсці адказы на пытанні з галіны літаратуразнаўства і этнаграфіі. У выніку нашы вучні Кляшчова Дар’я, Токарава Юлія, Цяжолава Ганна, Мар’ясава Кацярына і Кушнер Сафія сталі пераможцамі у раёне, заваяваўшы 1,2,3 месцы. Дзяўчынкам на школьнай лінейцы былі ўручаны медалі і цікавыя кніжкі з пазнаваўчымі артыкуламі і творчымі заданнямі. Увогуле, ніхто не застаўся без узнагарод. Усе ўдзельнікі гульні-конкурсу “Буслік-2023” атрымалі прызы.
У гэтым навучальным годзе нашы вучні таксама прымалі ўдзел у гульні “Буслік -2024”. Спадзяёмся, што новая гульня прынясе новыя дасягненні і перамогі!
Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах, вучні праяўляюць не толькі свае веды па беларускай мове і літаратуры, але і агульную эрудыцыю, развіваюць пазнавальную актыўнасць.