3 чэрвеня ў Слабадской школе для вучняў 9 класа стартаваў першы пісьмовы экзамен – пераказ па беларускай мове. Тэксты для атэстацыі школьнікаў за курс базавай школы спецыялісты Міністэрства адукацыі традыцыйна аб’явілі па тэлебачанні. “Ластаўкі бабулі Паўліны”- так называўся тэкст пераказу, які выбралі члены экзаменацыйнай камісіі. Дзевяцікласнікі, канешне, хваляваліся. У іх жыцці гэта былі першыя такія іспыты. Аднак, трэба адзначыць, тэкст для пераказу быў не складаны, а змястоўны і цікавы. Вучні справіліся з эмоцыямі і паказалі нядрэнныя вынікі.
У дзевяцікласнікаў наперадзе яшчэ тры экзамены: пераказ па рускай мове, кантрольная работа па матэматыцы, гісторыя Беларусі ў вуснай форме. Пажадаем ім поспехаў і ўдачы!