З мэтай пашырэння уяўлення аб значэнні роднай мовы ў жыцці чалавека і далучэння школьнікаў да вытокаў і першаасновы нашай культуры, да скарбаў народнай мудрасці, абуджэння жадання глыбей зазірнуць у яе таямніцы, высветліць ролю беларускай мовы ў развіцці культуры, літаратуры, мастацтва на базе Слабудскога СДК для вучняў 5-7 класаў 7 верасня, у рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня, была праведзена віктакрына “Да скарбаў роднага слова”. Спачатку загадчыца Слабудскога СДК Рудкоўская А. У. расказала навучэнцам пра гісторыю свята – Дня беларускай пісьменнасці, што адзналася ў нашай краіне 1 верасня, падкрэсліла значэнне роднай мовы і літаратуры для кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі. Затым Алена Уладзіміраўна прапанавала школьнікам заданні з розных намінацый: “Вершы“, “Перакладчыкі”, “Закончы прыказку”, “У свеце фразеалагізмаў”, “Лексіка ” і г.д. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне і праявілі свае веды па беларускай мове і літаратуры.У канцы Алена Уладзіміраўна пажадала вучням паспяховай вучобы, творчасці, пазітыўнага настрою на ўвесь навучальны год, пры гэтым, яна выкарыстала розныя беларускія фразеалагізмы, што вельмі спадабалася школьнікам.
Мерапрыемства садзейнічала развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, маўленчых і камунікатыўных якасцей, выхаванню павагі да роднай мовы.