У рамках рэспубліканскага праекта «Урок у музеі» вучні 7 і 11 класаў Слабадской школы 28 лістапада наведалі экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якая адкрыта ў адным з залаў Пружанскага палацыка. Тут для школьнікаў быў праведзены ўрок беларускай літаратуры, прысвечаны творчасці Васіля Быкавы. Падлеткі даведаліся пра некаторыя ваенныя факты з жыцця пісьменніка, паслухалі інфармацыю пра Пружанскі раён у гады нямецка-фашысцкай акупацыі, пазнаёміліся з гісарычнымі фактамі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага краю. Вучні з задавальненнем слухалі паведамленне настаўніка, аповед экскурсавода і з цікаўнасцю разглядалі экспанаты.
Урок у музеі атрымаўся змястоўным і пазнавальным. Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй краіны, ганарыцца сваімі продкамі, якія аддалі сваё жыццё за наша мірнае неба, шанаваць памяць ахвяр генацыду беларускага народа і папярэджваць такія злачынствы.