Урок беларускай мовы і гісторыі ў Ружанскім замку
У рамках рэспубліканскага праекта «Урок у музеі» вучні 6 і 11 класаў Слабадской сярэдняй школы наведалі экспазіцыю «Гісторыя палацавага комплексу роду Сапег, першых уладальнікаў Ружан». У ходзе заняткаў школьнікі з цікавсцю слухалі паведамленне настаўнікаў, аповед экскурсавода, даведаліся аб тым, што Сапегі — адно з самых знакамітых і ўплывовых магнацкіх сямейств Вялікага Княства Літооўскага і Рэчы Паспалітай. Прадстаўнікі роду пакінулі значны след у палітычным, сацыяльным і культурным жыцці Беларусі. Яны будавалі замкі і асабнякі, падтрымлівалі цэрквы і адукацыйныя ўстановы, дапамагалі мастакам і літаратарам. У час урока вучні ўсвядомілі, што род Сапегаў па сённяшні дзень застаецца для беларусаў сімвалам багатай культурнай эліты, якая ўнесла вялікі ўклад у развіцце краіны.
Урок у музеі садзейнічаў папулярызацыі роднай мовы, нацыянальнай культуры і гісторыі, развіццю пазнавальнай цікавасці вучняў, узбагачэнню іх слоўнікавага запасу, выхаванню павагі да гісторыі Беларусі і яе народа.