22 лістапада вучні 4 класа разам са сваім класным кіраўніком былі запрошаныя ў Слабудскую сельскую бібліятэку, дзе прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве бенефіс беларускага пісьменніка “М. Пазнякоў: “Тварыце, людзі, на зямлі добро!” Дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Міхася Пазнякова, знаходзілі ў яго жартоўных вершах фразеалагізмы і вызначалі іх значэнне, разгадвалі загадкі, вывучалі вершы пры дапамозе мнемадарожкі. Кожны з вучняў зацікавіўся творчасцю беларускага пісьменніка і ўзяў пачытаць адну з яго кніг.