На радзіме Тадэвуша Касцюшкі

6 верасня вучні Слабадской СШ   здзейснілі адукацыйную экскурсію ў Мемарыяльны музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, які  адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у 2004 годзе. Тэматычна музей падзяляецца на дзве часткі — мемарыяльную і гістарычную. У мемарыяльнай частцы навучэнцы пазнаёміліся з побытам сярэдняй шляхты, выхадцам з якой быў Тадэвуш. У гістарычнай — з жыццём і дзейнасцю Тадэвуша Касцюшкі. З асаблівай цікавасцю дзеці разглядўалі  незвычайныя экспанаты ў калекцыі музея.

У ходзе экскурсіі вучні пазнаёміліся з вялікім сынам беларускай зямлі, нацыянальным героем ЗША і Польшы, ганаровым грамадзянінам Францыі і яго сям’ей, даведаліся, якая гульня была яго любімай з дзяцінства і як гэта паўплывала на яго лёс, а таксама, якая асабістая трагедыя прывяла яго на поле бою за незалежнасць ЗША.

Экскурсія  садзейнічала больш глыбокаму засваенню дзецьмі матэрыялаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі, пашырыла  і паглыбіла іх веды, дала магчымасць больш увагі удзяліць вывучэнню краязнаўчых матэрыялаў, садзейнічала выхаванню  гістарычнай памяці падрастаючага пакалення пра мінулае свайго народа і гістарычныя карані сваёй зямлі.

Продолжить чтениеНа радзіме Тадэвуша Касцюшкі

Жамчужына Брэстчыны

6 верасня вучні 7,8,11 класаў Слабадской   СШ сталі ўдзельнікамі  цікавай адукацыйнай экскурсіі ў Косаўскі замак- дварцова-парковы комплекс. Ён стаіць на ўзвышшы ў лясным масіве, уражвае сваёй прыгажосцю, магутнасцю крапасных сцен, памерам і велічынёй. Экскурсавод пазнаёміла   навучэнцаў з яго цікавай гістогрыяй, з дзейнасцю Казіміра Пуслоўскага, па загаду якога  і быў узведзены палац, раказала пра авсаблівасці  інтэр’еру замка. У ходзе аповеду вучні даведаліся, чаму яго называлі “жамчужынай”, пазнаёмілся  з укладам сям’і Пуслоўскіх, з тым, як  яна жыла, чым цікавалілася, як адпачывала. З цікасцю прайшліся па пакоях палаца, удыхнулі паветра старой даўніны.

Экскурсія садзейнічала пашырэнню светапогляду вучняў, іх ведаў пра гісторыю роднага краю, развіццю эстэтычных пачуццяў,  выхаванню павагі да нашых продкаў, гонару за нашу Бацькаўшчыну.

 

Продолжить чтениеЖамчужына Брэстчыны

З вытокаў роднай мовы

З мэтай выхавання павагі да роднай мовы і літаратуры, да беларускага народа і  яго культурнай спадчыны ў 7 класе Слабадской СШ адбылася інфармацыйная гадзіна “З вытокаў роднай мовы”, прысвечаная Дню беларускай пісьменнасці і друку. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гістарычным працэсам развіцця пісьменства ў Беларусі, гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання нашай краіны. Ад класнага кіраўніка сямікласнікі даведаліся, што   ўбачыць старадаўнія рукапісы, старадрукі і рэдкія кнігі, якія сталі сусветнай спадчынай, можна ў Музеі кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання.

У канцы інфармацыйнай  гадзіны вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у віктарыне “Ад літары да кнігі”, якая ім дазволіла праверыць свае веды па гісторыі ўзнікнення і развіцця пісьменнасці, кнігадрукавання і пісьменніцкай дзейнасці ў Беларусі.

У рамках мерапрыемства сямікласнікі наведалі кніжную выставу “Спадчына Беларусі” ў школьнай бібліятэцы, дзе змаглі пазнаёміцца з літаратурай на дадзеную тэматыку.

Мерапрыемства садзейнічала абуджэнню  ў вучняў  цікавасці да мінулага краіны і нацыянальнай спадчыны,  фарміраванню паважлівых адносін да сваёй Айчыны, выхоўванню пачуцця любові да зямлі бацькоў, беларускага краю.

Продолжить чтениеЗ вытокаў роднай мовы

Экзаменацыйны старт

3 чэрвеня ў Слабадской школе для вучняў 9 класа стартаваў першы пісьмовы экзамен – пераказ па беларускай мове. Тэксты для атэстацыі школьнікаў за курс базавай школы спецыялісты Міністэрства адукацыі традыцыйна аб’явілі па тэлебачанні. “Ластаўкі бабулі Паўліны”- так называўся тэкст пераказу, які выбралі члены экзаменацыйнай камісіі.  Дзевяцікласнікі, канешне, хваляваліся. У іх жыцці гэта былі  першыя такія іспыты. Аднак, трэба адзначыць, тэкст для пераказу быў не складаны, а змястоўны і цікавы. Вучні справіліся з эмоцыямі і паказалі нядрэнныя вынікі.

 У дзевяцікласнікаў наперадзе яшчэ тры  экзамены:  пераказ па рускай мове, кантрольная работа па матэматыцы, гісторыя  Беларусі ў вуснай форме. Пажадаем ім поспехаў і ўдачы!

Продолжить чтениеЭкзаменацыйны старт

Фальклор — дух роднай зямлі

У Слабадской школе стала добрай традыцыяй у канцы навучальнага года праводзіць творчую справаздачу аб’яднання па інтарэсах “Фальклорна-драматычнае”. Вось і ў гэты раз, 23 мая, у актавай зале   ўстановы адукацыі адбылося музыкальна-тэатралізаванае прастаўленне фальклорнага свята “Запрашаем на вячоркі”. Са сцэны гучалі беарускія народныя анекдоты, прымаўкі, неверагодныя вясковыя гісторыі, меладычныя і задорныя песні і прыпеўкі. А традыцыйная “Полька” не пакінула абыякавых у зале. Юныя артысты на некаторы час адправілі гледачоў у цікавае падарожжа ў мінулае. Яны паказалі, што мы маем багатую спадчыну, якую неабходна вывучаць і перадаваць будучым пакаленням. Дзеці напомнілі, адкуль нашы карані, вытокі, а таксама прымусілі задумацца, што з’яўляецца сапраўднай каштоўнасцю нашага жыцця: жыць ў згодзе і радасці, вучыцца ў нашых продкаў мудрасці, помніць іх запаветы.

Такія мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей пачуццё павагі да роднай культуры, узбагачаюць слоўнікавы запас, прыцягваюць увагу да нацыянальных традыцый праз беларускі фальклор, дапамагаюць вучням дакрануцца да спадчыны, адчуць сябе часцінкай сваёй зямлі, свайго народа.

Продолжить чтениеФальклор — дух роднай зямлі

Чытаем па-беларуску

У Слабадской сярэдняй школе  з мэтай павышэння цікавасці вучняў   да чытання твораў на роднай мове, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры прайшоў першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”,  прысвечаны Году якасці.

Пераможцай стала Брытун Дар’я, вучаніца 7 класа. Дзяўчынка падрыхтавала мастацкае чытанне  верша “Балада пра чатырох заложнікаў”А.Куляшова. Вучаніца паказала высокі ўзровень выканальніцкага  майстэрства, артыстызм, стварыла сцэнічны вобраз з улікам тэмы і галоўнай думкі твора. Верш, які чытала Дар’я, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайне, раскрывае плітыку генацыду гітлераўскага рэжыму на тэрыторыі нашай краіны. У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі гэта вельмі сімвалічна. Расце пакаленне моладзі, якому цікава наша мінулае, якое імкнецца захаваць гістарычную памяць.

Мерапрыемства садзейнічала развіццю чытацкіх магчымасцей вучняў, пашырэнню іх кругагляду, развіццю творчых здольнасцей, выхаванню грамадзянскіх пачуццяў школьнікаў.

Продолжить чтениеЧытаем па-беларуску

Вынікі гульні-конкурсу “Буслік-2023”

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

У мінулым навучальным годзе     вучні 3-9 класаў (а гэта 11 чалавек) прымалі ўдзел у гульні-конкурсе  “Буслік-2023” – адным з цікавых мерапрыемстваў, якія праводзіць грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя “Конкурс” з мэтай    папулірызацыі ведаў у розных галінах навукі. Нашы юныя філолагі выконвалі   цікавыя заданні па беларускай мове і літаратуры. Яны  праявілі свае веды па арфаграфіі, пунктуацыі, лексіцы, марфалогіі і г.д. Змаглі знайсці адказы на пытанні з галіны літаратуразнаўства і этнаграфіі. У выніку нашы вучні Кляшчова Дар’я, Токарава Юлія, Цяжолава Ганна, Мар’ясава Кацярына і   Кушнер Сафія сталі пераможцамі у раёне, заваяваўшы 1,2,3 месцы. Дзяўчынкам на школьнай лінейцы былі ўручаны медалі і цікавыя кніжкі з пазнаваўчымі артыкуламі і творчымі заданнямі. Увогуле, ніхто не застаўся без узнагарод. Усе ўдзельнікі гульні-конкурсу  “Буслік-2023” атрымалі прызы.

У гэтым навучальным годзе нашы  вучні таксама прымалі ўдзел у гульні “Буслік -2024”. Спадзяёмся,  што новая гульня прынясе новыя дасягненні і  перамогі!

Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах,    вучні  праяўляюць  не толькі свае веды па беларускай мове і літаратуры, але  і агульную эрудыцыю, развіваюць  пазнавальную актыўнасць.

Продолжить чтениеВынікі гульні-конкурсу “Буслік-2023”

Рыхтуемся да экзамену па беларускай мове ў 9 класе.

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Пераказ

  1. Падчас першага чытання тэксту звярніце увагу на яго моўныя асаблівасці, структуру. Трэба пастарацца вылучыць мастацкія сродкі. Самае важнае зразумець, што хацеў сказаць аўтар? Падчас першага прачытання тэксту звычайна не рэкамендуюць што-небудзь пісаць, а вось пасля — запісаць асноўныя, ключавыя словы і словазлучэнні для раскрыцця асноўнай думкі, прычым пакідаць паміж імі вялікую пустую прастору, каб потым можна было ўпісаць яшчэ. Адразу вызначце стыль (мастацкі, навуковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, гутарковы). Памылкай з’яўляецца менавіта змена стылю пры напісанні пераказу.

Калі пачуеце незразумелыя словы, абавязкова высветліце іх значэнне (практыка паказвае, што ў словах, значэнне якіх невядома, робяцца памылкі).

  1. Наступнай важнай задачай з’яўляецца вызначэнне тыпу маўлення: апісанне, апавяданне, разважанне. Пры апісанні вызначце прадмет і яго прыкметы, якія выбраны аўтарам як характэрныя. Калі гэта апавяданне, то як пачынаюцца падзеі, якая кульмінацыя (самае напружанае сюжэтнае дзеянне) і развязка. Пры разважанні неабходна дакладна выявіць тэзіс, доказы і выснову.
  2. Пасля першага праслухоўвання можаце накідаць план тэксту. Чым падрабязней ён будзе, тым лягчэй вам будзе аднавіць зыходны змест. Дзякуючы плану будуецца лагічная схема пісьмовай працы.
  3. Галоўная мэта другога праслухоўвання — канкрэтызацыя першапачатковых уражанняў. Запішыце ключавыя словы і словазлучэнні, пастарайцеся прасачыць развіццё кожнай мікратэмы. У пакінутыя пустоты ўпішыце словы, якія будуць удакладняць змест. Пасля завяршэння паўторнага чытання прыступайце да напісання чарнавога варыянту пераказу.
  4. Спачатку пішыце так, як вам запомнілася. Затым загляніце ў запісы, зробленыя падчас другога чытання, і ўнясіце патрэбныя змяненні, дапаўненні. Прачытайце, што ў вас атрымалася; пры гэтым сачыце за тым, каб выказванне вызначалася паслядоўнасцю, лагічнасцю, каб не было сказаў, сэнс якіх цяжка обо ўвогуле нельга зразумець. Прачытайце тэкст яшчэ раз, звяртаючы ўвагу на тое, ці ўдала вы падзялілі яго на абзацы. Пры наступным чытанні праверце напісанне слоў і пастаноўку знакаў прыпынку. Важна асэнсаваць, для чаго патрэбны той ці іншы знак прыпынку і які знак павінен стаяць у кожным канкрэтным выпадку (калі вы не ўпэўнены, лепш перабудаваць сказ такім чынам, каб знак прыпынку не выклікаў у вас пытанняў).
  5. Некалькі хвілін адпачніце, а потым перапісвайце работу на чыставік. Старайцеся не рабіць выпраўленняў і пісаць разборліва, думайце над кожным пераносам. Прачытайце тэкст яшчэ раз. Зверце чыставік з чарнавіком. Калі дазваляе час, крыху адпачніце і потым яшчэ раз прачытайце сваю работу так, як чыталі чарнавік.

Звярніце ўвагу на:

  • правапіс о, э, а (ы), а таксама е, ё, я;
  • напісанне прыслоўяў і спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў;
  • ужыванне часціц не, ні;
  • напісанне часціцы не з рознымі часцінамі мовы;
  • напісанне прыназоўнікаў (прыназоўніка с не бывае).

Для таго, каб правільна паставіць знак прыпынку, трэба высветліць яго ролю ў сказе (раздзяляе аднародныыя члены, часткі простага сказа, ставіцца на месцы пропуску выказніка і г.д.).

Продолжить чтениеРыхтуемся да экзамену па беларускай мове ў 9 класе.

Лінія памяці. Код вайны

19 сакавіка для вучняў 9-11 класаў Слабадской СШ з мэтай пашырэння ведаў пра гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, выхавання пачуцця гордасці за нашу Радзіму, фарміравання беражлівых адносін  да гісторыі краіны была арганізавана  адукацыйная экскурсія  ў г.Мінск з наведваннем музея Вялікай Айчыннай вайны і харэаграфічнай пастаноўкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва “Лінія памяці. Код вайны”.

У музеі вучні  пазнаёміліся з рэальнымі гісторыямі  жыцця і барацьбы  нашага народа ў цяжкія часы ліхалецця, убачылі  аўтэнтычныя  дакументы ваенных гадоў, шматлікія абразцы ваеннай тэхнікі і ўзбраення: танк Т-34, артылерыйскую ўстаноўку СУ-100, легендарны самалёт ПО-2, праслаўленую “Кацюшу” і інш.

Дзякуючы музейным экспанатам і інсталяцыям школьнікі пазнаёміліся з баявой дзейнасцю партызан. Наведалі вучні і залу, якая апавядае пра акупацыйны рэжым і палітыку генацыду фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

Асаблівую цікавасць у вучняў вызвала тое, што ў афармленні экспазіцый выкарыстоўваюцца мультымедыйныя тэхналогіі, на шырокіх плазменных экранах дэманструюцца ўнікальныя кадры кінахронікі.

Закончылася  экскурсія ў “Зале Перамогі”, дзе аб’ядналіся Слава пераможцам  і Памяць пра подзвіг нашага народа.

У ходзе мерапрыемства  вучні змаглі пранікнуцца атмасферай таго часу і адчуць вялікую гордасць за сваю краіну.

З вялікай цікавасцю глядзелі  вучні харэаграфічнаую пастаноўку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва “Лінія памяці. Код вайны” -спектакль публіцыстычнага гучання, у якім спалучыліся словы, спевы, пластыка і танец, каб нагадаць гісторыю падзей, якія адбываліся ў Беларусі і з беларусамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі адчулі  боль і жах, пакуты і катаванні, галечу і сіроцтва, смерць і жаданне выжыць, якое ўласціва чалавек — малому і даросламу. У зале не было абыякавых…

Мерапрыемства садзейнічала развіццю пазнаваўчай актыўнасці вучняў, выхаванню цікавасці да гістарычнага мінулага сваёй краіны, грамадзянскасці і патрыятызму.

Продолжить чтениеЛінія памяці. Код вайны

Радзімы край мой – Беларусь!

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

З мэтай паглыблення ведаў вучняў па беларускай мове, літаратуры, краязнаўстве, этнаграфіі, развіцця   крытычнага мыслення, фарміравання камунікатыўнай культуры школьнікаў 19 лютага у Слабадской сярэдняй школе адбылася інтэрактыўная гульня “Ці ведаю я Беларусь?”, у якой прынялі ўдзел вучні 5-6 класаў. Знамянальна, што адбылася яна напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы.

Пачалося мерапремства з прачулых паэтычных слоў пра родную мову, з відэафільма пра нашу Бацькаўшчыну, пра яе цудоўныя краявіды. Гэта стварыла атмасферу беларускасці і настроіла каманды на гульню.

Далей дзве каманды — “Рамонкі” і “Васількі” – праявілі свае веды ў розных намінацыях:  “Мова маёй бабулі”,“Чым і кім славіцца мой край”, “Экалагічная”, “Гарады Беларусі”, “Што  ты ведаеш пра Беларусь”, “З крыніц спрадвечных” і іншых. Мерапрыемства прайшло цікава, сярод удзельнікаў не было раўнадушных.

Закончылася гульня кліпам Вансовіч Маргарыты “Мой край”, які яшчэ раз прадэманстраваў прысутным, якая прыгажая і непаўторная наша Беларусь, якая меладычная і напеўная наша родная мова.

Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў вучняў паважлівых адносін да сваёй Айчыны, выхаванню  пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.

Продолжить чтениеРадзімы край мой – Беларусь!