Тэст па тэме: «Сінтаксіс і пунктуацыя»
5 кл.
1.Якое азначэнне правільна раскрывае змест раздзела “Сінтаксіс”?
а) Сінтаксіс вывучае словазлучэнне, сказ, тэкст (іх азначэнне, будову, прызначэнне);
б) Сінтаксіс вывучае правілы пастаноўкі знакаў прыпынку.
2.Адзначце словазлучэнні: а) паслаць па доктара; б) дапамога доктара; в) аказаць дапамогу; г) доктар дапамог.
3.Адзначце правільныя словазлучэнні: а) дзякаваць бацькоў; б) пайсці па хлеб; в) збірацца ў грыбы; г) жартаваць з сябра; д) дараваць брату; е) хварэць на ангіну.
4.Адзначце клічныя сказы: а) Добры дзень вам, добрыя людзі; б) Калі прыйдуць госці; в) Дапамажы мне рашыць задачу; г) Хутка дождж сціх; д) Якая прыгажосць вакол
5.Адзначце пабуджальныя сказы: а) Пад нагамі шамаціць рознакаляровае лісце; б) А вунь чырвоны клён; в) Давайце палюбуемся гэтай прыгажосцю; г) Чуецца курлыканне журавоў; д) Яны адлятаюць у цёплыя краіны; е) Пажадайце ім шчаслівай дарогі
6.Адзначце неразвітыя сказы: а) Пайшоў снег; б) Мы любім вучыцца і адпачываць; в) Прыйшла вясёлая і шумлівая вясна; г) На дарогах гамоняць ручайкі; д) У небе спяваюць жаваранкі.
7.Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова?
Беларусь – мая Радзіма а) дзейнік; б) выказнік; в) дапаўненне; г) азначэнне; д) акалічнасць
8.Адзначце сказы са звароткамі: а) Цёплы дожджык не прагнаў дзяцей з вуліцы; б) Цёплы дожджык пырсні, пырсні на парэчкі і на вішні; в) У меру свяціла сонца і ў час ішоў цёплы дожджык; г) Я думаў пра цёплы дожджык, якога так не хапала; д) Ці любіш ты дружа цёплы дожджык?
9.Адзначце сказы, у якіх перад выдзеленымі злучнікамі трэба паставіць коску: а) Вада стаіць нерухома і ў ёй адбіваецца зорнае неба; б) Трэба спяшацца на вакзал бо цягнік адыходзіць праз гадзіну; в) Бачыць вока далёка а розум яшчэ далей; г) Шуміць вецер над лесам ды надрыўна галосіць над апусцелым полем; д) Дзень быў пахмурны і даволі цёплы.
10..Адзначце сказы з простай мовай і пастаўце знакі прыпынку ў іх: а) Маладая вясна радасна ўсміхнулася і павіталася Вось і я! б) На ўсходзе зайграла залатая чырвань; в) Вясна сонечнымі промнямі расцалавала арэхавы куст; г) Падаў голас салавейка; д) Цяпер ужо не вернуцца халады казалі людзі, калі чулі яго песню.
11.Расстаўце прапушчаныя знакі прыпынку:
Бусел праводзіў заняткі
Слухаць мяне бусляняткі
Дома пакіньце страх
Смела рабіце ўзмах.
Хто праляціць прыгожа
Першым паснедаць зможа.
Помніце Кляка і Клёка
Восень ужо недалёка
Ведаем гэта самі
Круцяць малыя насамі.