Рыхтуемся да ЦЭ
Ускладненыя простыя сказы
А1. Адзначце сказы з аднароднымі членамі:
- На пагорку, каля рэчкі, у вясёлым школьным садзе вішні садзім.
- Я іду, іду між дрэў.
- З узгоркамі, раўнінамі вядзе гамонку бор.
- На дол, на росныя кусты спакойна падаюць лісты.
- Пад нагамі ламаўся слабенькі лёд, хрусцеў, разлятаўся, звінеў.
А2. Адзначце сказы, у якіх вылучаныя сінтаксічныя канструкцыі адасабляюцца:
- Прыбіўшы да берага чарот патрушчаны засынае возера, ад сіверу сіняе.
- Як яблык крамянае і хрупаткое слова марознае: “Беларусь”.
- Здае пасаду панядзелак і хмурачыся п’е расу.
- Сонца ўзнялося на вышыню і спакойнае затапіла сваім святлом неабсяжную прастору.
- Возера было шырокае, блакітнае як неба.
А3. Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коску:
- Любоў мая, ты песня_ і макота_ і спелы бор_ і вольны гон ракі.
- Васіль выслухаў Апейку моўчкі_ і не падымаючы галавы_ адышоў убок.
- Ні парушынкі ў небе_ ні дажджынкі, і мройна вішня пышная цвіце.
- Палявая дзічка_ старая_ як той сівер_ аж скрыпела двума дуплістымі раламі.
- Сцішаны спевам мяцеліц_ дзень дапаліўся вятраны.
А4. Адзначце сказы з пабочнымі словамі, устаўнымі канструкцыямі (знакі прыпынку не расстаўлены):
- Мне ўсё здаецца ясным мілым.
- Кнігаўка за дзень не дакрычала! як з хвастом ушчэмленым галосіць.
- Толькі ўчора здаецца пралескі цвілі.
- Ва ўсім вядома вінават адзін тапор я не пайшоў бы каб не ён у цёмны бор.
- Смутна выблісне шлях нібы зорка з туману.
В1. Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага адказу.
Туды на груд грацыёзна і лёгка падымалася трымаючы над галавою паркалёвы парасон з хвалістай карункавай каймою стройная ў доўгай прыталенай і перахопленай пасачкам сукенцы з белым каўнерыкам напэўна першая наваградская прыгажуня і модніца.
1)8 косак; 3) 7 косак;
2) 5 косак, працяжнік; 4) 6 косак, працяжнік.
2.Складаназлучаны сказ
А1. Адзначце складаназлучаныя сказы (знакі прыпынку не расстаўлены):