Паўтараем разам

Практычны матэрыял для вучняў 8-9 класаў

Спішыце словазлучэнні. Замест кропак устаўце не (ня), ні, пішыце іх са словамі разам або асобна, раскрыйце дужкі.

 Ніколі … бачаны горад; … ўсыпаны ружамі шлях; … ходжаная сцежка; намі … растрачана; … вечны кожны з нас; пішуцца …зменна; апанавала … смеласць; расказвала пра … шчасце; … даючы спакою; … дагледжаны як след; чакаць з … цярплівасцю; … водзін чалавек; … дамалочанае жыта; пайшоў …   ахвотна; … дзе ніколі … быў; яшчэ … пазнанае шчасце; … справядлівасці жыцця; … вясёлае, а сумнае жыццё; … лёгка пакідаць; далёка … просты чалавек; асенняя … пагадзь; … спакойная рэчка; … (з) кім … сустракаўся; …кранутая бель; яшчэ … падмеценыя алеі; … разумеючы … чога; … гледзячы … (на) што; … гледзячы пад ногі; … кім … заўважаны чалавек; … блізкі шлях; … пракосы, а палосы; застылі ў … рухомасці; … дарагі касцюм; … днём, а пад вечар; … ласкавая зямля; …мог … сказаць; … на што … падобны, … (к)чэмны чалавек; … трэба … чога казаць; … ведаючы броду; … колькі … складаны; … гледзячы на мароз; … гледзячы на мяне; знаходзіцца … падалёк; … адзін …дапамог; … адзін выпадак; … колі … забываў; … разумнейшы за мяне; … крыўдую … (на) кога; быў … чужы і … лішні; … бяспечнае падарожжа; … цурацца работы; … хавацца … (за) чые плечы; … следу … дзе; … прытульна ў лесе; … ходжанае поле; … пражытае жыццё; … раз шанцавала; … разу … прапусціў; … вялічкая вёсачка; выглядаў … прыветна і … прытульна; … зжатае поле; яшчэ … прыбраны луг; … шкада … кога; … пазней,чым заўтра; … хочучы … чога; … супраць паездкі.

Продолжить чтениеПаўтараем разам

“Да вытокаў душой дакрануўшыся…”

Фальклорна-тэатральнае аб’яднанне па інтарэсах (кіраўнік — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грышкевіч А.А.) працуе ў нашай установе адукацыі  шмат гадоў. Яго дзейнасць накіравана на  забеспячэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў сродкамі фальклору і тэатральнага мастацва, знаёмства дзяцей з гісторыяй народа, яго традыцыямі і звычаямі.

Стала ўжо добрай традыцыяй: у канцы навучальнага года ўдзельнікі аб’яднання выносяць на суд настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў новы самадзейны спектакль. Гэты год не стаў выключэннем. 21 мая на суд гледачоў былі прапанаваны чарговыя “Вячоркі”, з меладычнымі і вясёлымі народнымі песнямі і прыпеўкамі, трапнымі жартамі, з завадной беларускай   “Полечкай”.

Асаблівую атмасферу на сцэне стварылі каларытныя нацыянальныя касцюмы, ручнікі і посцілкі, а таксама рэчы хатняга ўжытку, якімі карысталіся нашы продкі. Гледачы дакрануліся душой да вытокаў  народнай спадчыны, беларускай культуры, роднага слова. Шчырыя апладысменты гледачоў – вось узнагарода для нашых удзельнікаў.

Такія мерапрыемствы садзейнічаюць паглыбленню і пашырэнню ведаў школьнікаў аб нацыянальных асаблівасцях родной культуры, прывіваюць павагу да гістарычнай спадчыны беларускага народа, выхоўваюць нацыянальную самасвядомасць вучняў і ўменне жыць ў полікультурным асяроддзі, садзейнічаюць іх патрыятычнаму, ідэалагічнаму, эстэтычнаму і маральна-этычнаму выхаванню.

Продолжить чтение“Да вытокаў душой дакрануўшыся…”

Жывая класіка

З мэтай павышэння цікавасці вучняў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання школьнікаў на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры ў ДУА “Слабадская сярэдняя школа” прайшоў першы этап рэспубліканскага творчага  конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. У ім прынялі ўдзел вучні 7-9 класаў. Дэвіз конкурсу — «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!». Пераможцай стала Дудзінская Дамініка, вучаніца 8 класа. “Балада аб чатырох заложніках” А.Куляшова ў выкананні дзяўчынкі не пакінула нікога раўнадушным: у чытанні Дамінікі было столькі экспрэсіі, эмацыянальнасці і пранікнёнасці! Кадры ваеннай кінахронікі, музыкальнае суправаджэнне дапамаглі юнай чытальніцы больш поўна стварыць сцэнічны вобраз дзяўчынкі-ўдзельніцы тых страшных падзей.

https://disk.yandex.by/i/j-Em_dHiRE029A

Продолжить чтениеЖывая класіка

Полезные каникулы. Святло роднай мовы

З мэтай выхавання  ў вучняў любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа,  культурнай спадчыны, развіцця, камунікатыўнай культуры вучняў у Слабадской сярэдняй школе ў час веснавых канікул  для вучняў 5-7 класаў была арганізавана і праведзена інтэрактыўная гульня “Святло роднай мовы”.

Мерапрыемства садзейнічала  абагульненню ведаў, набытых падчас урокаў беларускай мовы і літаратуры,  раскрыццю творчага патэнцыялу  школьнікаў.  Вучні праявілі свае веды і кемлівасць  у розных  конкурсах: “Складзі прыказку”,  «Назаві адным сло­вам»,  “Загадкі”, “Выпраў памылкі”, “Страчаныя літары”, “Дапоўні слоўнік”, “Рассыпаныя прыказкі”, “Літаратурны”.

Гэта  гульня – свята сустрэчы з роднай мовай.  Вучні  яшчэ раз пераканаліся, якая багатая і чароўная наша родная беларуская мова. Яна вучыць  любіць сваю Радзіму, з павагай адносіцца адзін да аднаго, марыць аб шчаслівым заўтрашнім дні, які абавязкова наступіць.

Продолжить чтениеПолезные каникулы. Святло роднай мовы

“Я нарадзіўся беларусам, беларусам буду жыць!”

З мэтай выхавання у вучняў павагі да роднай мовы, да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны ў Слабадской сярэдняй школе для вучняў 7-8 класаў была арганізавана і праведзена інтэрактыўная гульня Я нарадзіўся беларусам, беларусам буду жыць!

Мерапрыемства пачыналося з цікавага відэароліка, якія апавядаў пра прыгажосць і непаўторнасць краявідаў Бацькаўшчыны, яе гістарычнае мінулае і сучаснаснасць. Вучні адразу апынуліся ў шчымліва-роднай атмасферы паэтычнасці і беларускасці. Затым каманды праявілі свае веды і кемлівасць ў розных намінацыях: “Радзіма”, “Культурная спадчына”, У свеце народных традыцый”, “Крок у будучае”, “Беларуская літаратура”, ”Беларуская мова”, “Перакладчыкі”, “Фалькларысты”, “Геогафы”.

А напрыканцы гульні  ўвазе вучняў быў прапанаваны  кліп песеннай візітоўкі  нашага краю — “Жураўлі на Палессе ляцяць”, які не пакінуў раўнадушным нікога: навучэнцы з задавальненненм спявалі  разам з легендарнымі “Песнярамі”.

Дзякуючы такім мерапрыемствам школьнікі ўсведамляюць, што краіна, у якой мы жывём, — гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў нас ёсць. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ёй, ведаць мінулае роднага краю, ганарыцца яго культурнай спадчынай.

Расце маладое пакаленне, якое здольна жыць і працаваць дзеля таго, каб квітнела Айчына, гучала родная мова. Не гасне агеньчык у зацікаўленых вачах вучняў, расце вера ў будучае Беларусі – моцнай, квітнеючай дзяржавы!

І хочацца верыць у тое, што

Жыць будзе Беларусь – мая старонка,

Сярод зямлян жыць будзе беларус!

Продолжить чтение“Я нарадзіўся беларусам, беларусам буду жыць!”

Практычныя заданні для вучняў 6 класа па тэме: “Прыметнік”

  1. Адзначце прыметнікі: а) беленькі; б) белы: в) бель; г) бяліць; д) бялюткі.
  2. Адзначце словазлучэнні з адноснымі прыметнікамі: а) вузкі калідор; б) летні дзень; в) нарачанскі край; г) пясчаная дарога; д) сестрына хата.
  3. Адзначце словазлучэнні, у якіх прыметнікі маюць якаснае значэнне: а) вішнёвы садок; б) вішнёвыя вочы; в) сонечная ўсмешка; г) сонечны прамень; д) сонечны гадзіннік.
  4. Адзначце формы найвышэйшай ступені параўнання: а) больш яркі; б) лепшы; в) найменш зручны; г) найпрыгажэйшы; д) самы меншы.
  5. Адзначце прыметнікі, ад якіх не ўтвараюцца формы параўнання: а) гняды; б) добры; в) зялёны; г)малады; д) сляпы.
  6. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні форм ступеней параўнання: а) Два гады працы ў экспедыцыі былі для Міколы самай найбольшай радасцю; б) Ад лесу трава была гусцейшая і большая; в) Летась быў высокі ўраджай жыта, а сёлета яшчэ больш вышэйшы; г) Вечар чуткі, гутарлівы разносіць гоман, смех самы найшчаслівейшы; д) Ноч найсвятлейшая, месячная.
  7. Дапішыце канчаткі назоўнікаў і прыметнікаў: а) на шырок__ дароз__; б) з вясёл__ смех__; в) з-пад жоўт__ лісц__; г) з стар__ дрэв__; д) каля садов__ лаўк__.
  8. Утварыце ад назоўнікаў, што ў дужках, прыметнікі, каб атрымаліся словазлучэнні: а) (ластаўка) __________________ гняздо; б) (бабуля) ____________________ хваляванні; в) (Міхась) _____________ прыгоды; г) (мама) ________________ характар; д) (цётка) _____________________ парада.
  9. Адзначце прыметнікі, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам: а) барадаты; б) каляземны; в) міжраённы; г) падводны; д) цеплатрывалы.
  10. Падкрэсліце тыя літары, якія трэба пісаць у наступных словах: а) кіргі(зс/с)кі; б) ліпе(нь/н)скі; в) сакаві(кс/ц)кі; г) слаўгара(дс/ц)кі; д) латы(шс/с)кі.
  11. Адзначце словы, якія пішуцца з адной літарай н: а) вогне_ы; б) палымя_ы; в) племя_ы; г) сярэбра_ы; д) тума_ы.
  12. Адзначце прыметнікі, якія пішуцца разам: а) горка_салёны; б) Паўднёва_Афрыканскі; в) светла_блакітны; г) ціха_плынны; д) шахматна_шашачны.
  13. Адзначце словазлучэнні. у якіх не (ня) пішуцца з прыметнікамі разам: а) далёка (не, ня)ветлівы; б) (не)высокі ўраджай; в) (не)пахісны змагар; г) (не, ня)лёгкая дарога; д) сонечны, але (не, ня)яркі дзень.
  14. Адзначце сказы, у якіх прыметнікі выконваюць сінтаксічную ролю выказніка: а) Асенняя туманная раніца заўсёды агортвала Веру шчымлівай тугой па далёкім дзяцінстве, па цеплыні бацькоўскай хаты і матчынай ласцы; б) Усхліпваюць у чаротах неспакойныя хвалі Прыпяці; в) Вакол пануе непарушны спакой восеньскай ночы; г) Дом быў невялікі, але акуратна дагледжаны; д) У абодвух словах мяккі знак не патрэбны.

КЛЮЧ

Продолжить чтениеПрактычныя заданні для вучняў 6 класа па тэме: “Прыметнік”

Практычныя заданні для вучняў 6 класа па тэме “Назоўнік”

1.Адзначце назоўнікі мужчынскага роду: а) летапіс; б) гусь; в) насып; г) медаль; д) дроб.

2.Адзначце назоўнікі жаночага роду: а) шафа; б) яблык; в) таполя; г) цень; д) далонь.

3.Асабовымі з’яўляюцца назоўнікі: а) весялун; б) пакой; в) доктар; г) беларус; д) бядняк.

4.Рэчыўнымі з’яўляюцца назоўнікі: а) вучнёўства; б) смятана; в) кансервы; г) аспірын; д) токар.

5.Абстрактнымі з’яўляюцца назоўнікі: а) хадзьба; б) сумленне; в) туга; г) любоў; д) вуглярод.

6.Да І скланення належаць назоўнікі: а) дарога; б) яблыня; в) сястра; г) рэха; д) святло.

7. Да ІІ скланення належаць назоўнікі: а) стол; б) печ; в) семя; г) поле; д) радасць.

8. Да ІІІ скланення належаць назоўнікі: а) ураджай; б) аповесць; в) далеч; г) любоў; д) страха.

9. Толькі ў форме множнага ліку ўжываюцца назоўнікі: а) вароты; б) кансервы; в) хованкі; г) лісце; д) Радашковічы.

10. Адзначце назоўнікі, у якіх у форме творнага склону апошні зычны асновы падаўжаецца: а) чырвань; б) бель; в) Сібір; г) міласць; д) сенажаць.

11. У месным склоне маюць канчатак –е назоўнікі: а) мітынг; б) сусед; в) аграном; г) гарох; д) мяжа.

12. Адзначце назоўнікі, у якіх на месцы пропуску неабходна ўставіць літару ш: а) перапі_чык; б) гру_чык; в) набор_чык; г) ліхтар_чык; д) падно_чык.

13. У якіх склонавых формах канчаткі назоўнікаў запісаны памылкова? а) Р. Куляшова (Івана); б) Д. Куляшову; в) В. Куляшова; г) Т. Куляшовам; д) М. (пры) Куляшове.

14. Адзначце канструкцыі, у якіх назоўнікі ўжываюцца з канчаткам –у (-ю): а) вялікага смутк_; б) майскага гром_; в) неабсяжнага кра_; г) школьнага сшытк_; д) блізкага бярэзнік_.

15. Адзначце канструкцыі, у якіх назоўнікі ўжываюцца з канчаткам –а (-я): а) выпіць ча_; б) стаяў каля дуб_; в) стол з дуб_; г) мінулага тыдн_; д) геаграфічнага атлас_.

16. Адзначце правільна ўтвораныя сінтаксічныя канструкцыі: а) вялікая поні; б) справядлівае журы; в) смачнае рагу; г) прыгожая фламінга; д) чыгуначнае дэпо.

17. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок: а) Дунін(Марцінкевіч); б) (паў)Маларыты; в) (вада)сховішча; г) дом(музей); д) фота(студыя).

18. Адзначце словы, якія пішуцца разам: а) кілават(гадзіна); б) мікра(клімат); в) Вярні(дуб); г) сямі(дзёнка); д) інжынер(капітан).

19. Адзначце правільна напісаныя назоўнікі: а) вішанка; б) людзьмі; в) вяселле; г) бярэзнік; д) чарэшань.

20. Суфіксальным спосабам утвораны назоўнікі: а) чытанне; б) гарчычнік; в) беспарадак; г) прыгажосць; д) падмурак.

  Ключ.

Продолжить чтениеПрактычныя заданні для вучняў 6 класа па тэме “Назоўнік”

Арфаграфічныя хвілінкі

Устаўце прапушчаныя літары о, э, а, ы

1.Тун…ль, ч…рствы, экз…мпляр, д…лікатны, р…монт, інж…нер, адажы…, др…вотня, ар…ндатар, шніц…ль, камп’ют…р, бр…зент, лод…р, поч…рк, класт…р, канц…лярыя, ц…р…монія, орд…р, Юпіт…р, др…мота, Ч…рнышэўускі, бухгалт…р, світ…р, кр…млёўскі, ш…рыф, ц…нтральны, п’ед…стал, р…продукцыя, кандыт…р, ж…мчужына, кр…шыць, ш…нель, інт…рнэт, р…зюм…, партфолі…, выкр…сліць, кр…пасны, с…рдэчны.

Правапіс галосных е,ё,я

2.Б…склапотны,  гл…дачы, ц…ц…рукі, с…мнаццаць, тыс…ча, пабел…ны, выдз…ўблі, м…лодыя, п…рспектыва, аб…ліск, пасе…ны, абл…дз…нелы, леб…дзь, л…б…дз…няты, м…дзведз…ня, вос…нь, чэрв…нь, в…лікаваты, л…снічоўка, л…снічы, п…сняры, пам…ць, дз…сяты, ап…рацыя, выл…целі, удал…чыні, юв…лірны, сенн…шні, ц…жкаваты, з…л…нее, л…г…ндарны, дыл…тант, Свіц…зь, дроб…зь, в…лікадушны, уп…ц…рых, вын…с…ны, вобз…млю, Г…расім, л…гкакрылы.

Устаўце ь ці апостраф там, дзе патрэбна

3.Раз…бяр, дз…мухавец, дз…ве, подз…віг, ваз…мі ў міхас…кі, касц…мі, грудз…мі, ледз…ве, памен…шыць, струмен…чык, студзен…скі, даражэн…кі, восен…скі, рэж…це, эканом…це, будз…це, кін…це, хатын…скі, шыфан…ер, выл…ецца, інтэрв…ю, шчаў…е, канферанс…е, Лаўрэнц…еў, аб…інець, інтэр…ер, узмер…е, бул…ён, насып…, восем…дзесят, любоў…ю, Грыгор…еў,  п…едэстал, камп…ютар, з…ездлівы, раз…юшаны, ц…мяны, чац…верты, сузор…е, уз…яднанне, дзядз…ка.

Прыпадабненне  звонкіх да глухіх, шыпячых да свісцячых, свісцячых да шыпячых

3.Бара…ьба, ха…ьба, гру…чык, во…чык, мала…ьба, адрэ…, ле…кі, ву…кі, перапі…чык, сало…кі, замара…кі, стры…чы, мі…ценне, па…ка…ка, …шыць, …жаць, …чарсцвець, на пе…цы, у бо…цы, вокла…ка, про…ьба, зблі…ку, мые…ся, купае…ся, непага…ь, баске…бол,  ай…бер…, э…замен, раска…чык, разве…ка, све…ка, гаро…ка, у дзе…цы, на до…цы, вучы…ся, на кла…цы, рэ…ька, тыра…, ад’я…джаць, а…кла…, ве…ці, бера…чы, а…чыніць, уздоў…, слі…кі, ма…чыны, у агаро…чыку, бало…цам, дзя…ька.

Устаўце ў ці у

4.На …краінскай мове, а…дыторыя, са…на, кло…н, нака…т,фа…на,Брэсцкая  …нія,  каля …рны, Галіна …ладзіміраўна, ва …ніверсітэце, ша…ковы, расці-…мацоўвайся, ра…нд, но…тбук, ска…т, да …нівермага,  ток-шо…, шо…мен, натары…с, ліноле…м, шлагба…м, кансілі…м, хлопцы-…мельцы, гучнае “…ра”, фра…, гэтая …топія, гэта …нікальна,  ва …фе, па-…дарнаму, а…ра, царква …ніяцкая,   соцы…м, калекві…м, дачушка-…цеха, шэдэ…р, добры …клад, чулася …ханне, ма…залей, у “Выбранае” …вайшлі, дума…, пасля …рагану

Ключ

Продолжить чтениеАрфаграфічныя хвілінкі

Цікава ведаць Слоўнік запазычаных слоў, выкарыстаных у СМІ

icon150Алібі — (лац. alibi — у іншым месцы ці лац.alius — «іншы») — абставіны, што выключаюцьзнаходжанне падазраваемай ці абвінавачваемай асобы на месцы злачынства пры яго здзяйсненні.

Арганайзер— (англ.organizer)- першапачаткова невялікая кніга, якая змяшчае каляндар, адрасную кнігу і нататнік, якая служыць для арганізацыі інфармацыі аб персанальных кантактах і падзеях.

Асемблер (ад англ. assembler) – агульнапрынятая назва транслятара з аўтакода.

Аташэ, нескл., (фр. аttaché). Спецыяліст-кансультант у якой-небудзь галіне пры пасольстве. Ваенны аташэ.

Бізнэс-лэдзі (англ. bussines справа, занятак, lady дама, жанчына) – тое, што і бізнэс-вумэн.

Бойфрэнд— (англ. boyfriend каханы, сябрук)- малады чалавек у адносінах да дзяўчыны, з якой ён не знаходзіцца ў шлюбе, але падтрымлівае цесныя сяброўскія або інтымныя адносіны.

Брокер — (англ. Broker- брокер)- фірма або асоба, якая выступае пасрэднікам пры заключэнні здзелак на біржы, дзеючая па даручэнні сваіх кліентаў.

Продолжить чтениеЦікава ведаць Слоўнік запазычаных слоў, выкарыстаных у СМІ

Паўтарэнне. Фанетыка, арфаграфія, арфаэпія

1.Адзначце словы, якія складаюцца з двух складоў:

1) кватэра; 2) радасць; 3) пакой; 4) Азія; 5) соус.

2..Адзначце словы, у якіх пішацца літара а:

1) буш…ваў; 2) п…вага; 3) ц…рква; 4) вет…ран; 5) шч…бятаць.

3.Адзначце словы, у якіх пішацца літара я:

1) в…траны; 2) в…тры; 3) в…чаровы; 4) пам…ць; 5) з…зюля.

4.Адзначце словы, у якіх літара я абазначае два гукі:

1) вясна; 2) більярд; 3) зямля; 4) заява; 5) яма.

5.Адзначце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае:

1) галоўка; 2) аб’езд; 3) пятнаццаць; 4) выкладаць; 5) няўдалы.

6..Адзначце словы, у якіх патрэбна ўставіць літару ў:

1) гэта …нікальны помнік; 2) бава…няная тканіна; 3) паездка ва …краіну; 4) ісці … лес; 5) ла…рэат прэміі.

7.Адзначце словы, у якіх патрэбна ўставіць раздзяляльны мяккі знак:

1) сал…ю; 2) аб…езд; 3) кап…ё; 4) кампан…ён; 5) надвор…е.

8.Адзначце словы, гукавы запіс якіх выкананы правільна:

1) [жжац’]; 2) [ц’ашка]; 3) [м’адз’в’эдз’]; 4) [ноз’б’іт]; 5) [дзвэры].

9.Адзначце словы, у якіх адбываецца аглушэнне зычных:

1) мароз; 2) касьба; 3) дзядзька; 4) дождж; 5) футбол.

10.Адзначце словы, у якіх літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі:

1) зіхацець; 2) удваіх; 3) сям’я; 4) слёзы; 5) баян.

11.Адзначце словы, у якіх свісцячыя зычныя вымаўляюцца як шыпячыя:

1) сшытак; 2) шчасце; 3) расчысціць; 4) зжаць; 5) бясшумна.

12.Адзначце словы, у якіх дз абазначае два гукі:

1) падзямелле; 2) падзяліць; 3) падзолісты; 4) дзяжа; 5) дзень.

13.Вызначце, колькі гукаў і літар у слове ўздзеянне:

1) 8 л., 9 г.; 2) 8 л., 8 г.; 3) 9 л., 8 г.; 4) 9 л., 9 г.

Продолжить чтениеПаўтарэнне. Фанетыка, арфаграфія, арфаэпія