З мэтай пашырэння ведаў школьнікаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай краіны, асэнсавання вытокаў гераізму беларускага народа для вучняў 5, 8-11 класаў Слабадской СШ 9 снежня была арганізавана адукацыйная экскурсія па прадметах”Беларуская літаратура” і “Гісторыя Беларусі” ў Музей абароны Брэсцкай крэпасці. Знамянальна тое, што мерапрыемства праходзіла ў Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду.
У10-ці залах музея прадстаўлена каля 4 тысяч экспанатаў. З вялікай цікавсцю навучэнцы знаёміліся з экспазіцыямі музея «Уставай, вялікая краіна!», «Баявыя дзеянні ў раёне Брэста ў першыя дні вайны. Абарона крэпасці. Баі на Цярэспальскім і Валынскім умацаваннях», «Баі на Кобрынскім умацаванні» , «Абарона Цытадэлі» «Вялікая Перамога» і інш.,- прысвечанымі падзеям, што адбываліся ў чэрвені-ліпені 1941 года. Вучні ўважліва слухалі аповед экскурсавода пра лёс абаронцаў крэпасці над Бугам. Знаёмства з экспазіцыяй «У памяці і сэрцы» дала магчымасць школьнікам адчуць і зразумець, што трагічныя падзеі далёкага 1941 года сталі пралогам Вялікай Перамогі і памяць пра іх нязгасная. Подзвіг абаронцаў натхняе кампазітараў, паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў, фотакарэспандэнтаў, майстроў сцэны і кіно. Адмысловую сілу маюць кнігі, напісаныя ўдзельнікамі падзей. Неацэнная заслуга пісьменніка С.С.Смірнова ў раскрыцці подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці.
Кожны сапраўдны грамадзянін павінен ведаць сваю гісторыю,
традыцыі свайго народа, шанаваць памяць тых, дзякуючы каму мы зараз
шчасліва жывём пад мірным небам . Гэту святую зямлю над Бугам нашы вучні наведваюць кожны год. Стала добрай традыцыяй пакласці кветкі да манумента “Смага” і пастаяць у хвіліне маўчання.
Мерапрыемства садзйнічала паглыбленню ведаў вучняў пра жорсткія ваенныя гады, выхаванню ў іх пачуцця патрыятызму на прыкладах гераічнай абароны роднай зямлі, захаванню гістарычнай памяці.