Від аднасаст. сказа | Прыметы | Прыклады |
1. Пэўна-асабовы | Дзеючая асоба мысліцца канкрэтна: на месцы дзейніка падразумяваюцца займеннікі
я, мы, ты, вы. Выказнік выражаецца дзеясловам 1-й ці 2-й асобы адз. л. цяп. і буд. часу або дзеясловам загаднага ладу. |
Працуй, жыві і радуйся за наш вялікі дом.
Не гаруйце, хлопцы, што нарадзіліся позна. З усмешкаю жыццю глядзім у вочы. |
2. Няпэўна-асабовы | Дзеючая асобы мысліцца неканкрэтна. Галоўны член выражаецца дзеясловам у форме
3-й асобы мн. л. цяп. і буд. часу ці дзеясловам у форме прошлага часу мн. л. |
Андрэя паклалі ў чацвёртай палаце на першым паверсе. |
3.Абагульнена-асабовы | Дзеючая асоба мысліцца не канкрэтна, а абагульнена. Галоўны член звычайна выражаецца дзеясловам другой або трэцяй асобы. Абазначанае ім дзеянне адносіцца да любой асобы. | Не за сваю справу не бярыся.
Не чын паважаюць, а чалавека па яго працы. |
4. Безасабовы | У такіх сказах дзеючай асобы няма і немагчыма яе ўстанавіць.
У безасабовых сказах звычайна гаворыцца пра з’явы прыроды, фізічны або псіхічны стан жывых істот. |
Аднекуль дыхнула халодным ветрам.
Стала неспакойна на душы. Нешта не спіцца. |
5. Назыўны | Указваецца на наяўнасць асоб, прадметаў, з’яў. Выказніка (і членаў сказа, якія залежаць ад выказніка) няма, дзейнік выражаецца назоўнікам у форме Н. с. | Вось і фронт. Лясок. Лагчына. У бой рыхтуецца атрад. |