«Фальклорна-драматычнае” аб’яднанне па інтарэсах

“Фальклорна-драматычнае” аб’яднанне па інтарэсах    працуе ў  Слабадской сярэдняй школе не першы год. Яго ўдзельнікамі   з’яўляюцца вучні  9-11 класаў.

У час заняткаў  навучэнцы знаёмяцца з фальклорам беларускага народа, з сатырычнымі творамі беларускіх пісьменнікаў і з творчымі здабыткамі нацыянальных тэатраў.

Работа аб’яднання спрыяе адраджэнню абрадавай культуры беларускага народа, развіццю   цікавасці  да  беларускага літаратурнага слова, садзейнічае  патрыятычнаму, ідэалагічнаму, эстэтычнаму і маральна-этычнаму выхаваннгю вучняў, развіццю іх творчага  патэнцыялу і маналагічнага маўлення, павышае  цікавасць да ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.

Дзейнасць аб’яднання  накіравана на развіццё творчых здольнасцей вучняў і заклікана задаволіць іх інтарэсы, бо заснавана на парынцыпах добраахвотнасці. Вучань займаецца тым, што яго прываблівае, што найбольш падабаецца.

У аснове заняткаў   ляжыць самадзейнасць вучняў, таму тут найбольш ярка выяўляюцца асоба школьніка, яго інтарэсы, схільнасці, яго ўнутраны свет, маральныя і эстэтычныя мдэалы.

Тэатр вельмі звязаны з літаратурай, бо ў час спектакля вучань прагавовае мастацкі тэкст. А наша  аб’яднанне  “пайшло ” далей у тым плане, што юныя артысты, акрамя прамаўлення тэксту, вымушаны “прапусціць праз сябе” з дапамогай мімікі, жэстаў, рухаў тое, чым жыве сцэнічны герой. Яны могуць або павінны плакаць, смяяцца, радавацца, перажываць, адчуваць тую асобу, якую іграюць. Зыходзячы з гэтага, школьнае аб’яднанне  ставіць сваёй мэтай фарміраванне асобы творчай, з дэмакратычным і гуманістычным светапоглядам, маральна трывалай, эмацыянальна чулай, з глыбока этычнай, эстэтычнай, моўнай культурай, здольнай пераадолець псіхалагісны бар’ер і трымацца ўпэшнена і свабодна перад вялікай аўдыторыяй.

Вучні маюць магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасці перад вучнямі і настаўнікамі нашай школы, а таксама перад сваімі бацькамі: творчыя справаздачы  работы фальклорна-драматычнага  аб’яднання па інтарэсах на бацькоўскім сходзе  стала добрай традыцыяй.

У мінулым навучальным годзе на суд гледачоў былі прадстаўлены “Вячоркі”.

Работа нашага аб’яднання працягваецца. Зараз мы рыхтуем новыя    “Вячоркі”. Гледачы пачуюць не толькі трапнае беларускае слова, але і цудоўныя народныя песні.

Фальклор займаў і займае важнае месца ў духоўным жыцці народа.

Фальклору адводзіцца значная роля ў справе духоўнага і эстэтычнага выхавання дзяцей. Вакальнае (фальклорнае) навучанне заўсёды адбываецца ў межах традыцыі, апіраецца на папярэдні вопыт і выкарыстоўвае назапашаныя мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу.

Праграма аб’яднання па інтарэсах “Фальклорна-вакальны ансамбль” ставіць перад сабой  мэту:далучэнне дзяцей да гісторыі і культуры свайго народа, стымуляванне роста іх духоўнасці праз уключэнне ў традыцыйную народную вакальную дзейнасць.

Задачы аб’яднання па інтарэсах :

  • развіццё вакальных, слыхавых і вакальна-ансамблевых навыкаў;
  • вывучэнне і выкананне высокамастацкага рэпертуару, рознабаковага па змесце і жанрах;
  • набыццё практычных навыкаў канцэртна-выканальніцкай дзейнасці;
  • выхаванне музычна-эстэтычнай культуры сродкамі вакальнага мастацтва;
  • выхаванне творчай актыўнасці вучняў.

Вынікам работы гуртка з’яўляецца вывучэнне 6-8 твораў лепшых узораў народных песень з невялікім дыяпазонам гучання (абавязкова як у павольным, так і ў хуткім тэмпе).

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.