І дома гожа, і ў гасцях прыгожа

 

У  святочным і абрадавым адзенні беларуса адлюстравалася само жыццё,  светапогляд, адносіны да людзей. Ільняное белае адзенне з саматканкі спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджэння да смерці. У зіхатліва-белы мятлік апраналі немаўлятка, у далікатна вышытай кужэльнай кашулі апускалі нябожчыка ў магілу.

Сама назва – Беларусь, як мяркуюць некаторыя гісторыкі, этнографы, — паходзіць ад таго, што ўлюбёным колерам адзення беларусаў быў белы. Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзенне насіць у будні ці свята, надзяваць на вяселле ці радзіны, з выпадку радасці ці жалобы.

З  дзяцінства ўсе мы ведаем гульню “Апрані ляльку”. Уявім сабе гэту ляльку і паспрабуем апрануць яе. Перад вамі назвы розных відаў беларускага народнага адзення і абутку: мужчынскага і жаночага. Але між імі схаваліся словы — “самазванцы”. Вам трэба выбраць усе віды адзення і абутку. Будзьце пільныя: не апраніце вашу ляльку ў нешта недарэчнае.

Світка, выжал, андарак, гэбель (фуганак), нагавіцы, адрына, пасталы, кабат, боты, абрус, намітка, абліваха, фартух, жлукта, кашуля. (Вылучаныя – не адзенне.)

З некаторымі відамі беларускага народнага адзення і абутку вы зможаце пазнаёміцца, калі наведаеце наш этнаграфічны куток “Хата з матчынай душою”.

 

 

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.