Інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”

Якія знаёмыя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе” і густое “чаго”…

Пімен Панчанка

21 лютага   адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

У   чароўны свет роднай беларускай мовы    змаглі акунуцца вучні Слабадской сярэдняй  школы    падчас   iнтэлектуальнай гульні  “Размаўляем па-беларуску”. Такія мерапрыемствы  абуджаюць  цікавасць дзяцей да   мовы  свайго народа, спрыяюць   фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці вучняў,  развіваюць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс, узбагачаюць   слоўнікавы запас школьнікаў, выхоўваць павагу да Беларусі і беларускай мовы. 

У пачатку мерапрыемства  вучні і настаўнікі  школы пазнаёміліся з відэаролікам “ Мая Пружанская зямліца”, які паведаміў, як  з кожным новым днём расцвітае наша Пружаншчына, робіцца багацейшай і прыгажэйшай. І як пацверджанне гэтаму — гімн Пружан на фоне цудоўнага, адноўленага, памаладзелага горада.  Потым   пранікнёна  гучалі     вершы на беларускай мове.

 Затым вучнi падзяліліся на дзве каманды, назву якiм прыдумалi самi: “Сказ”  і “Слова”. Каманды спаборнiчалi ў конкурсах:“Фанетычны”, “Ці ведаеце вы?”,  «Перакладаем«, “Складзі прыказку”, “Прадоўжы фразеалагізм”, “Загадкі-жарты”, «Цытуем», “Вам слова, юныя паэты!” і нш.

 Школьнікі  актыўна ўдзельнічалі ў гульні:  разгадвалі слайд-пытанні,   перакладалi словы і сказы з рускай мовы на беларускую, тлумачылі сэнс фразеалагізмаў, вызначалі аўтараў вершаў, цытавалі творы беларускіх паэтаў, адказвалi на пытаннi, пісалі вершы.

А песні “Беларусачка”  ў   выкананні  вучаніцы 4 класа Конышавай Паліны і   “Куточак зямлі” ў выкананні вучаніцы 5 класа Чаевіч Вікторыі паказалі непаўторнасць, мілагучнасць, меладычнасць нашай мовы, ператварылі гульню ў сапраўнае свята.

Гульня нікога не пакінула абыякавым. Былі пераможцы. Былі і пераможаныя. Але не гэта было самым важным.Галоўнае, што вучні прыйшлі да высновы, што трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае  беларускую мову,  трэба глядзець телеперадачы, чытаць кнігі на беларускай мове, трэба прыслухоўвацца да роднай мовы і ўбіраць усё самае цікавае, што засталося нам у спадчыну.

     І калі ў школе праводзяцца такія мерапрыемствы і вучні, наша маладое пакаленне, з такой цікавасцю, з такой адказнасцю да іх адносяцца,  хочацца верыць у тое, што

Жыць будзе Беларусь – мая старонка,

Сярод зямлян жыць будзе беларус!

 А разам з беларусам будзе жыць  прыгожая, мілагучная беларуская мовы!

 

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.