З мэтай папулярызацыі беларускага слова 7 верасня ў 2 — 4 класах была праведзена конкурсная праграма «Знаўцы роднай мовы». У ходзе гульні дзеці адправіліся ў падарожжа па краіне беларускай мовы. Вучні падзяліліся на дзве каманды ”Сонейка” і “Вясёлка” і спаборнічалі паміж сабой. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, тлумачылi прыказкi, рашалі рэбусы, працавалі перакладчыкамі і шыфравальшчыкамі. Мерапрыемства садзейнiчала развiццю мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню павагi да Беларусі i беларускай мовы.