19 сакавіка для вучняў 9-11 класаў Слабадской СШ з мэтай пашырэння ведаў пра гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, выхавання пачуцця гордасці за нашу Радзіму, фарміравання беражлівых адносін да гісторыі краіны была арганізавана адукацыйная экскурсія ў г.Мінск з наведваннем музея Вялікай Айчыннай вайны і харэаграфічнай пастаноўкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва “Лінія памяці. Код вайны”.
У музеі вучні пазнаёміліся з рэальнымі гісторыямі жыцця і барацьбы нашага народа ў цяжкія часы ліхалецця, убачылі аўтэнтычныя дакументы ваенных гадоў, шматлікія абразцы ваеннай тэхнікі і ўзбраення: танк Т-34, артылерыйскую ўстаноўку СУ-100, легендарны самалёт ПО-2, праслаўленую “Кацюшу” і інш.
Дзякуючы музейным экспанатам і інсталяцыям школьнікі пазнаёміліся з баявой дзейнасцю партызан. Наведалі вучні і залу, якая апавядае пра акупацыйны рэжым і палітыку генацыду фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
Асаблівую цікавасць у вучняў вызвала тое, што ў афармленні экспазіцый выкарыстоўваюцца мультымедыйныя тэхналогіі, на шырокіх плазменных экранах дэманструюцца ўнікальныя кадры кінахронікі.
Закончылася экскурсія ў “Зале Перамогі”, дзе аб’ядналіся Слава пераможцам і Памяць пра подзвіг нашага народа.
У ходзе мерапрыемства вучні змаглі пранікнуцца атмасферай таго часу і адчуць вялікую гордасць за сваю краіну.
З вялікай цікавасцю глядзелі вучні харэаграфічнаую пастаноўку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва “Лінія памяці. Код вайны” -спектакль публіцыстычнага гучання, у якім спалучыліся словы, спевы, пластыка і танец, каб нагадаць гісторыю падзей, якія адбываліся ў Беларусі і з беларусамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі адчулі боль і жах, пакуты і катаванні, галечу і сіроцтва, смерць і жаданне выжыць, якое ўласціва чалавек — малому і даросламу. У зале не было абыякавых…
Мерапрыемства садзейнічала развіццю пазнаваўчай актыўнасці вучняў, выхаванню цікавасці да гістарычнага мінулага сваёй краіны, грамадзянскасці і патрыятызму.