6 верасня вучні Слабадской СШ здзейснілі адукацыйную экскурсію ў Мемарыяльны музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, які адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у 2004 годзе. Тэматычна музей падзяляецца на дзве часткі — мемарыяльную і гістарычную. У мемарыяльнай частцы навучэнцы пазнаёміліся з побытам сярэдняй шляхты, выхадцам з якой быў Тадэвуш. У гістарычнай — з жыццём і дзейнасцю Тадэвуша Касцюшкі. З асаблівай цікавасцю дзеці разглядўалі незвычайныя экспанаты ў калекцыі музея.
У ходзе экскурсіі вучні пазнаёміліся з вялікім сынам беларускай зямлі, нацыянальным героем ЗША і Польшы, ганаровым грамадзянінам Францыі і яго сям’ей, даведаліся, якая гульня была яго любімай з дзяцінства і як гэта паўплывала на яго лёс, а таксама, якая асабістая трагедыя прывяла яго на поле бою за незалежнасць ЗША.
Экскурсія садзейнічала больш глыбокаму засваенню дзецьмі матэрыялаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі, пашырыла і паглыбіла іх веды, дала магчымасць больш увагі удзяліць вывучэнню краязнаўчых матэрыялаў, садзейнічала выхаванню гістарычнай памяці падрастаючага пакалення пра мінулае свайго народа і гістарычныя карані сваёй зямлі.