26 студзеня вучні 1-5 класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа» ў Шаняўской СШ. Педагог-арганізатар Каляда А. Г. правяла экскурсію па матэрыялах выставы. Ала Георгіеўна расказала школьнікам пра факты генацыду на тэрыторыі Пружаншчыны і непамерныя страты, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны.