Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы

Асаблівую ўвагу наведвальнікаў у нашым этнаграфічным кутку “Хата з матчынай душою” прыцягвае студня з жураўлём. Давайце пазнаёмімся з яе гісторыяй. Даўней рабілі студні з жураўлём, які і даставаў з глыбіні калодзежа ваду. Журавель складаўся са стойкі, рычага-вагі і вочапа. Стойка – ствол дрэва, раздвоены ўгары. На стойцы мацаваўся рычаг-вага – доўгая таўставатая жардзіна  з грузам, каменным ці жалезным, на адным канцы і вочапам — на другім. Вочап – драўляны шост з вядром – апускалі ў студню, чэрпалі воду і адпускалі, паволі перабіраючы рукамі. Рычаг-вага сам падымаў вядро наверх, заставалася толькі пераліць ваду ў  сваё вядро.  Адыходзіў гаспадар з дому, і журавель рычагом-вагою, як крылом, махаў яму на развітанне, нібы жадаў шчаслівай дарогі. А вяртаўся гаспадар на сваю сядзібу, і журавель першы сустракаў яго каля хаты, запрашаў прагнаць смагу крынічнаю вадою.

Патлумачце, калі і чаму так гавораць: “У глыбокай студні вада гаючая”, “Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы”.

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.