Аб’ектыўная ацэнка вучэбных дасягненняў навучэнцаў пры дапамозе тэсціравання з’яўляецца найважнейшым паказчыкам якасці адукацыі, значным як для ўсёй сістэмы адукацыі, так і для кожнага асобнага вучня.
Тэсціраванне мае на мэце праверку ступені валодання выпускнікамі школ усімі літаратурнымі нормамі беларускай мовы – арфаэпічнымі, лексічнымі, граматычнымі, стылістычнымі, арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі.
Заданні тэста адпавядаюць наступным раздзелам курса беларускай мовы:
— мова, маўленне, тэкст;
— арфаэпія і арфаграфія;
— лексіка і фразеалогія;
— словаўтварэнне і арфаграфія;
— марфалогія і арфаграфія;
— сінтаксіс і пунктуацыя.
У тэставай рабоце правяраецца практычная граматнасць, культура мовы навучэнцаў і моўная кампетэнцыя, веданне граматыкі і стылістыкі беларускай мовы. Праверка ўзроўню валодання вучнямі тэарэтычнымі ведамі і набытымі практычнымі ўменіямі пры вывучэнні беларускай мовы носіць аб’ёмны і ўсебаковы характар.
Для паспяховага выканання тэставай работы вучні павінны ведаць:
— правапіс галосных;
— правапіс й, ы пасля галосных;
— прыстаўныя гукі;
— правапіс у – ў;
— правапіс мяккага знака і апострафа;
— правапіс спалучэнняў зычных;
— правапіс вялікай літары;
— напісанне слоў асобна, разам, праз злучок;
— правапіс канчаткаў назоўнікаў;
— ужыванне роду і ліку назоўнікаў;
— ужыванне часоў дзеясловаў;
— правапіс лічэбнікаў;
— ужыванне і правапіс займеннікаў;
— правапіс прыслоўя;
— ужыванне і правапіс прыметнікаў;
— ужыванне і правапіс дзеепрыметнікаў;
— ужыванне і правапіс дзеепрыслоўяў;
— ужыванне і правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы;
— адасабленне даданых членаў сказа;
— пабочныя і ўстаноўныя словы, зваротак;
— параўнальны зварот;
— просты і складаны сказ;
— віды складаных сказаў, знакі прыпынку ў іх;
— аднародныя члены сказа;
— спосабы перадачы чужой мовы.
У тэсце правяраюцца наступныя ўменні:
— уменне знаходзіць у словах арфаграмы;
— уменне вызначаць прамое і пераноснае значэнне слоў;
— уменне правільна ставіць націск;
— уменне вызначаць у сказе сэнсавыя часткі, якія патрабуюць выдзялення знакамі прыпынку;
— уменне бачыць парушэнні лексічных, граматычных, сінтаксічных норм;
— уменне вызначаць стылістыную прыналежнасць тэксту па пэўных моўных паказчыках;
— уменне аналізаваць і выкарыстоўваць адпаведныя сэнсавым адносінам сродкі сувязі сказаў у тэксце;
— уменне бачыць стылістычныя асаблівасці і выяўленча – вобразныя сродкі тэксту.
Экзамен у любой форме – сітуацыя экстрэмальная, таму выпускнікам важна псіхалагічна падрыхтавацца да гэтага: унушыць сабе пазітыўныя адносіны да будучых іспытаў, навучыцца канчэнтраваць увагу, кантраляваць свае эмоцыі.
Для таго каб пэўна і паспяхова выканаць заданні тэста, вучняў карысна:
— спакойна абдумаць пытанні;
— рацыянальна выкарыстаць адведзены час: спачатку выканаць тыя заданні, якія пададуцца больш простымі, пасля – большаскладаныя;
— не спіяшацца з адказамі, уважліва ўчытвацца ў заданні;
— правільна і дакладна запісваць адказы ў бланк, не спяшаючыся запаўняць яго адразу; лепш гэта зрабіць пасля праверкі задання.
Паспяховасць выканання тэставых заданняў забяспечваецца правільным падыходам да выкарыстання сваіх ведаў, уменняў, навыкаў, а таксама псіхалагічных рэсурсаў.