Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
Ставіцца |
Не ставіцца |
|
1. Дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне.
Узор. Юравічы – паселішча вельмі старажытнае. |
1.Дзейнік выражаны асабовым ці пытальным займеннікам.
Узор. Я шафёр. Хто гэтыя людзі? |
|
2. Дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі ў Н. с. ці адзін з іх выражаны назоўнікам, а другі – лічэбнікам у Н. с.
Узор. Тры і пяць – восем. Плошча поля – два гектары. Заўвага! Лічэбнік павінен быць колькасным Калі парадкавы – працяжнік не ставіцца. Наша хата дзесятая ад сельсавета. |
2. Калі паміж дзейнікам і выказнікам, выражаным назоўнікам, ёсць адмоўная часціца НЕ.
Узор. Кот мышы не таварыш. Заўвага! Калі ж выказнік выражаны інфінітывам з НЕ, то працяжнік ставіцца: Араць – не ў дуду іграць. |
|
3. Калі перад выказнікам ёсць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць.
Узор. Пушчы звонкія, пералескі – гэта наша радзіма, наш дом. |
3. Калі паміж дзейнікам і выказнікам стаіць недапасаваны да выказніка даданы член сказа або часціца, злучнік, пабочнае слова.
Узор. Дзяўчаты ў нас красуні. Хлопцы, відаць, добрыя рыбакі. |
|
4. Калі абодва галоўныя члены ці адзін з іх выражаны інфінітывам (неазначальнай
формай дзеяслова). Узор. Жыць – Радзіме служыць. Вучыцца ў народа – задача кожнага чалавека. |
4. Калі ў склад выказніка ўваходзяць параўнальныя злучнікі як, нібы, быццам,
што і інш. Узор. Госць як госць, а валакіты дасць. Чабарок што тыя зоркі ў шумнай сенажаці… |
|
5. Калі выказнік выражаны ўстойлівым спалучэннем слоў (фразеалагізмам).
Узор. Нівы – вокам не абняць. |
5. Калі выказнік, выражаны назоўнікам,
стаіць перад дзейнікам-назоўнікам (адваротны парадак слоў). Узор. Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман. |
|
6. Калі выказнік выражаны ўсечанай формай дзеяслова.
Узор. Уладзірк зараз – шмыг у дзверы. |
Комплекс трэніровачных тэставых заданняў па тэме
“Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам”
А1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
- Любіць свой край __ значыць ведаць яго.
- Уявіць нашу будучыню __ не так і цяжка.
- Лічыцца сапраўдным сябрам такога знакамітага чалавека __ радасць.
- Ніколі не збочваць з дарогі __ зайздросная доля.
А2. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
- Сем і восем __ пятнаццаць.
- Чэрвеньскія ночы __ цёплыя, нават душныя.
- Зайздрасць __ нядобрае пачуццё.
- Сярожавы рукі __ хоць рэпу сей.
А3. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
- Шчасце __ гэта адсутнасць няшчасця.
- Ён __ бацька клапатлівы і надзейны сябар.
- Мурашкі __ быццам мудрыя будаўнікі, узводзяць сваё жытло.
- Вада ў гэтым празрыстым азярцы __ празрыстая, сцюдзёная.
А4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
- Слова __ гэта не толькі ўмоўны знак для выражэння думкі, а і мастацкі вобраз.
- Выхаванне сапраўднага грамадзяніна __ немагчыма без выхавання ў чалавеку высокай гістарычнай свядомасці.
- Абагульненне прыватных з’яў __ метад мыслення чалавека.
- Лісце на дрэвах __ зялёнае, жывое.
А5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
- Кожная матка __ не вораг свайго дзіцятка.
- Сэрца я прынёс табе, валодаць ім __ тваё сягоння права!
- Цудоўнае возера Нарач! Ты __ сімвал любае навек зямлі.
- Красавіцкі вечар __ ціхі, спакойны.
А6. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
- Студзеньская раніца __ марозная, калючая.
- Радасны смех __ добрая разрадка.
- Чысцюткі снег __ зімовая прыгажосць нашай зямлі.
- Ніколі ў жыцці не чуў я ў жураўлінымі крыку столькі сілы __ столькі ўпэўненай магутнасці.
А7. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
- Восень __ роздуму пара.
- Каліна __ як полымя, чырвоная.
- Камень __ не куст і не дрэва, не вырасце і не зменіцца.
- Бацькаў узрост __ трыццаць шэсць гадоў .
А8. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
- Пінск __ адзін з найстаражытнейшых беларускіх гарадоў.
- Велізарны белы манастыр і манастырскі будынак, дзе цяпер __ духоўнае вучылішча, узнімаюцца над роўняддзю балот.
- З крутой звіліны каля сяла Высокага __ добра відаць паўднёвая частка Пінска.
- Манастыр __ непадкупны вартаўнік аджылых традыцый старасветчыны.
А9. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
- Раніца __ мастачка слынная. Любіць прыгажосць дарыць.
- Толькі рот ды жывот __ вось які ён жываглот!
- Грошы __ не грыбы, не назбіраеш у лесе, каб заплаціць за вучобу.
- Як бы там ні было, а ён усё ж умеў чытаць. А ўмець чытаць __ вялікая справа!
- Нездарма пра гэта і прымаўка складзена: умець __ за плячыма не насіць!
А10. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.
- Жыцця народ __ сам гаспадар.
- Цемра __ хоць вока выкалі.
- Вялікая справа __ са звычайнай гліны зрабіць цудоўную вазу.
- Чуваць __ меладычныя гукі капяжу.
А11. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязкова ставіцца працяжнік.
- Мой мілы салоўка, ты __ майстар на спевы.
- Не сейце, людзі, зла, бо зло __ нібы асот, які ўчэпіста ўпіваецца ў душу і ўсё найлепшае ў ёй глушыць.
- Ноч __ не дзень, нават калі яна белая.
- Даць працаваць з чалавекам сумленным __ шчасце.
- Пасталенне __ тое ж прыцягненне да сяброў, да справы, да зямлі.
А12. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязкова ставіцца працяжнік.
- Лес __ жывая вопратка зямлі, яе музыка.
- Лён __ як мора.
- Добрае здароўе __ вось што галоўнае для чалавека.
- Чужое ўзяць __ сваё згубіць.
- Наша хата __ дзясятая з краю.
А13. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязкова ставіцца працяжнік.
- Не вельмі добры лятун __ гэты таямнічы бугай.
- А слава __ хмельны флірт з часоваю ўдачай.
- Ведаць __ гэта адзінае вартае на зямлі.
- Лес __ ціхі бадзёры.
- Стракозы __ быццам верталёцікі.
А14. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязкова ставіцца працяжнік.
- І ўсё ж ток-выган ля ветрака __ самае вабнае, люднае і пацешнае месца пасля кірмашу.
- Левы бок Нёмана __ узгоркавы і добра абжыты.
- Іншым годам у пушчы __ прастора для грыбоў.
- Працоўны чалавек __ заўсёды ў пашане.
- Любімы Вольчын занятак __ вышываць па канве.
А15. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязкова ставіцца працяжнік.
- Залессе __ адна з самых паэтычных мясцін нашай радзімы.
- І ён сапраўды __ гаспадар гэтага лесу.
- Ягад у нас __ хоць граблямі касі.
- Ганна, калі праўду сказаць, __ дзяўчына з характарам.
- Ноч __ ціхая, цёплая.
А16. Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам неабходна паставіць працяжнік.
- Вясна малады, бурлівы вір жыцця, неспакойны рух у неакрэсленыя прасторы.
- Вада такая цёплая, празрыстая.
- Сінія вочкі што васілёчкі.
- Любіць значыць змагацца за лепшае заўтра.
- Экзамены не свята, гэта ўпартая і адказная праца.
Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам