Некаторыя асаблівасці кіравання ў беларускай мове
Галоўныя словы |
Склон залежн. |
Прыназоўнік |
Прыклады |
1. Дзеясловы ветлівасці тыпу дзякаваць, выбачаць, дараваць | Д. | — | Дзякаваць настаўніку, дараваць сябру, выбачайце мне |
2. Дзеясловы тыпу смяяцца, жартаваць, рагатаць, насміхацца, кпіць, цешыцца | Р. | з (са) | Смяяцца з яго, жартаваць з сябра, здзеквацца са слабейшага, кпіць з суседа |
3. Хварэць, захварэць, хворы | В. | на | Хварэць на грып, хворы на сэрца |
4. Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (тыпу гаварыць, казаць, распытваць, разважаць, думаць, клапаціцца) і аддзеяслоўныя назоўнікі (тыпу гаворка) | часцей В. |
пра | Гаварыць пра падзеі, непакоіцца пра яго, думаць пра дзяўчыну, марыць пра сустрэчу, клапаціцца пра ўраджай.
Гаворка пра падзеі, мара пра шчасце. |
5. Дзеясловы руху (тыпу ісці, бегчы, плыць, ехаць), а таксама волевыяўленчыя (выправіць, паслаць, прыслаць) пры абазначэнні мэты дзеяння | В. | па
у |
Пайшоў у магазін па хлеб, паслаць па бацьку ,схадзіць у бібліятэку па кнігу;
Запомні! Пайсці ў грыбы, сабрацца ў ягады, збегаць у арэхі |
6. Дзеясловы і аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем пачуцця смутку, жалю, тугі | М. | па | Сумаваць па школе, туга па радзіме |
7. Дзеясловы і назоўнікі са значэннем дзеяння | В. | па | Хадзіць па пакоях, вандроўка па ваенных мясцінах. |
8. Прыметнікі і прыслоўі ў форме вышэйшай ступені параўнання | Т. | за | Старэйшы за сястру, вышэйшы за яго; далей за ўсіх, хутчэй за ўсіх. |
9. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца | Т. | з (са) | Ажаніцца з Марынай, ажаніў са сваёй дачкою. |
Заўвага!
Пры вызначэнні адлегласці ўжываюцца словазлучэнні з прыназоўнікам ЗА: вярсты за паўтары, крокаў за дваццаць (параўнайце з руск. мовай: в двадцати шагах, в пяти километрах от города).
У беларускай мове шмат іншых спецыфічных словазлучэнняў. Параўнайце некаторыя беларускія і рускія словазлучэнні: чытаць сам сабе – читать про себя; паехаць да брата – поехать к брату; дом на пяць паверхаў – дом в пять этажей; некалькі разоў на тыдзень – несколько раз в неделю; падобны да бацькі – похожий на отца; не выканаць праз ляноту – не исполнить из-за лени; загадчык бібліятэкі – заведующая библиотекой.
Комплекс трэніровачных тэставых заданняў па тэме “Словазлучэнне”
А1. Адзначце сінтаксічныя канструкцыі, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) буду працаваць; 3) семдзесят тры; 5) вуліца прыгожая.
2) мокры ад расы; 4) мяккі хлеб;
А2. Адзначце прыклады, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) расказаўшы верш; 3) апускалася ноч; 5) дваццаць адзін.
2) перад экзаменам; 4) старанна вучыцца;
А3. Адзначце прыклады, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) дзевяноста трэці; 3) знатныя людзі; 5) быццам кроны.
2) вызначыць напрамак; 4) малады і шчаслівы;
А4. Адзначце прыклады, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) намаляваны алоўкам; 3) сорак пяць; 5) прылёт птушак.
2) самы шчаслівы; 4) схадзі паглядзі;
А5. Адзначце прыклады, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) самы прыгожы; 3) менш падрабязна; 5) вельмі хутка.
2) першы ад дарогі; 4) будзеш чытаць;
А6. Адзначце прыклады, якія з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) прыехаць у госці; 3) больш урадлівы; 5) сто трыццаць пяты.
2) адпачываць весела; 4) дзевяты паверх;
А7. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца галоўнымі:
1) жаночая постаць; 3) праца садавода; 5) адорваць цяплом.
2) спроба дамовіцца; 4) гаварыць пераканаўча;
А8. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца галоўнымі:
1) ацэнка адказу; 3) знайсці шчасце; 5) ціха спяваць.
2) пышнае суквецце; 4) просьба пачакаць;
А9. Адзначце словазлучэнні, у якіх галоўным словам з’яўляецца дзеяслоў:
1) давайце скажам; 3) сустрэцца з братам; 5) пачалася зіма.
2) жаданне вучыцца; 4) пайсці хутка;
А10. Адзначце словазлучэнні, у якіх галоўным словам з’яўляецца назоўнік:
1) малюнак на паперы; 3) напісаць ліст; 5) маё жаданне.
2) снежная зіма; 4) хтосьці з суседзяў;
А11. Адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі – дапасаванне:
1) сачыць за падзеямі; 3) твой настаўнік; 5) спелыя маліны.
2) пракладаць нанава; 4) восьмы дзень;
А12. Адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі – кіраванне:
1) сесці на лавачку; 3) яшчэ спяваюць; 5) любіць Дзвіну.
2) паказацца з-за лесу; 4) густы алешнік;
А13. Адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі – кіраванне:
1) жыць у горадзе; 3) чытаць раман; 5) іду вуліцай.
2) гаварыць смеючыся; 4) напісанае сачыненне;
А14. Адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі – прымыканне:
1) гаварыць з сынам; 3) выразна прачытаць; 5) уменне слухаць.
2) размаўлялі па-сяброўску; 4) будоўля дома;
А15. Адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі – прымыканне:
1) пісаць граматна; 3) а чацвёртай гадзіне; 5) просьба застацца.
2) віднеецца ўгары; 4) раскласці агонь;
А16. Адзначце словазлучэнні з памылкай у дзеяслоўным кіраванні:
1) дзякаваць настаўнікам; 3) кпіць з суседа; 5) спазніўся з-за дажджу.
2) дараваць сябра; 4) хворы грыпам;
А17. Адзначце словазлучэнні з памылкай у дзеяслоўным кіраванні:
1) ажаніцца на аднакурсніцы; 3) жартаваць над сяброўкай; 5) пайсці па малако.
2) прабіцца праз гушчар; 4) аддзячыць землякоў;
В18. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні і запішыце яго правільна:
1) прыехаць праз месяц; 3) марыць аб шчасці; 5) верыць у дабрыню.
2) чытаць сам сабе; 4) апекаваць над братам;
В19. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні і запішыце яго правільна:
1) спрэчка паміж намі; 3) бараніцца ад ворага; 5) спагадаць людзей.
2) расказаць пра здарэнне; 4) сумаваць па табе;
В20. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні і запішыце яго правільна:
1) спазніцца з-за цябе; 3) запрасіць на танга; 5) быць у двух кроках.
2) бегчы праз поле; 4) вучыцца на настаўніка;
Адказы да трэніровачнага комплекса па тэме “Словазлучэнне”
А1. 1, 3, 5
А2. 2, 3, 5
А3. 1, 4, 5
А4. 2, 3, 4
А5. 1, 3, 4
А6. 1, 2, 4
А7. 2, 3
А8. 1, 4.
А9. 3, 4
А10. 1, 2, 5
А11. 3, 4, 5
А12. 1, 2, 5
А13. 1, 3, 5
А14. 2, 3, 5
А15. 1, 2, 5
А16. 2, 4, 5
А17. 1, 3, 4
А18. Апекавацьбрата
А19. Спагадаць людзям
А20. Быць за два крокі
ТЭСТ ПА ТЭМЕ “АСАБЛІВАСЦІ КІРАВАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ”
А1. У якім радзе словазлучэнняў ёсць памылка ў кіраванні?
1) Паслаць па брата, смяяцца з яго, сумаваць па дому, дзякаваць сябру.
2) Ісці па ваду, пайсці ў грыбы, па шляхам дзяцінства, загадчык бібліятэкі.
3) Дом на пяць паверхаў, маладзейшы за мяне, на карысць Бацькаўшчыне, не выканаць праз ляноту.
А2. Вусна перакладзіце словазлучэнні з рускай мовы на беларускую. Якое словазлучэнне мае адметную ў параўнанні з рускай мовай будову?
1) поливать деревья; 2) высоко в небе; 3) пойти за хлебом; 4) переехать через поле;
5) вручение наград; 6) Хорошо отдохнуть.
В3. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце правільна залежнае слова разам з прыназоўнікам.
1) Дзякую вам за шчырыя словы, мае дарагія сябры.
2) Ён яшчэ доўга хварэў на запаленне лёгкіх.
3) Ужо больш за сто метраў праехалі ўскрайкам поля.
4) Пазней усіх прыйшла Сцепаніда.
5) Праз гэтую непрыемнасць Алеся сёння не самкнула вачэй да самай раніцы.
В4. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце правільна залежнае слова разам з прыназоўнікам.
1) І вось яна стаіць, высокая, стройная, у шэрай з сінім сукенцы, якая вельмі была ёй да твару.
2) Бацька доўга хварэў грыпам.
3) Міхась быў зусім не падобны да брата і на цэлую галаву вышэйшы за яго.
4) Смяяцца з сябе ён нікому не дазволіць.
5) Я ўдзчны лёсу, што з усіх краёў ён выбраў для мяне навекі гэты.
В5. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце залежнае слова ў патрэбнай склонавай форме разам з прыназоўнікам.
1) Маці ніяк не магла нацешыцца з сына.
2) Дзяўчынка асцярожна ступала па пяску.
3) У бацькі хутка дзень нараджэння, і дзеці надумалі спячы да гэтага свята пірог.
4) Малады доктар першы раз у жыцці рабіў аперацыю маладому чалавеку, хвораму на горла.
5) Лагуновіч хрыплым голасам крыкнуў, каб хутчэй паслалі за механікам.
В6. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце правільна залежнае слова разам з прыназоўнікам.
1) Міхаліна хуценька загарнула ў капусны ліст галушку масла і пабегла па доктара.
2) Не кожны можа пасмяяцца над няўдачамі.
3) За сталом сядзелі тры строгія экзаменатары, а на стале былі акуратна раскладзены білеты.
4) Ён заўсёды купляў свежыя газеты, каб перагледзець апошнія навіны.
5) Цэлая калона машын прайшла праз скрыжаванне дарог з захаду на ўсход.
В7. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце залежнае слова ў патрэбнай склонавай форме з прыназоўнікам.
1) Неспакойна трохі было на сэрцы ў Паўлюка, калі хадзілі на далёкае балота ў журавіны.
2) Следам бег сабака, падобны да воўка.
3) Песняй толькі на свеце жыву я, з-за яе толькі тапчу расу.
4) Казік павярнуўся і зірнуў на хутар, дзе павінны былі відаць тры нізкія, накрытыя саломаю суседскія хаты.
5) Бацька здаўна хварэе на сэрца.
В8. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце залежнае слова ў патрэбнай склонавай форме разам з прыназоўнікам.
1) І жураўлю старэнькаму нязвыкла, што на яго забыліся даўно.
2) Я не вельмі смяяўся з хлопца, бо мне было шкада яго.
3) Два фікусы былі расстаўлены па кутках для сіметрыі.
4) Начаваць ён меўся пайсці да Андрэя.
5) Вярнуўшыся з арміі, мой сусед ажаніўся на настаўніцы.
В9. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце залежнае слова ў патрэбнай форме разам з прыназоўнікам.
1) Дзівіцца Сцёпка. З кніжкі дзівіцца і з Аленчынай вучонасці.
2) Маці паслала мяне за бацькам у гараж, каб ён трошкі раней прыйшоў з працы.
3) Пра славу былую шуміць Белавежская пушча, на братніх магілах чырвоныя кветкі гараць.
4) Сумуем па сябру, як па надвор’і.
5) Выбачай мне за спазненне.
В10. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце залежнае слова ў патрэбнай склонавай форме разам з прыназоўнікам.
1) Пракоп трохі супакоіўся і ўзяў сябе ў рукі: ніхто не кпіў з яго, як яму здалося.
2) Узяўшы рэцэпт, Міхаліна падзякавала доктару і пачала збірацца ў дарогу.
3) Прабачце мне, але я не зразумеў сутнасці зададзенага пытання.
4) Аленка, калі хварэла грыпам, убачыла ў сне абрысы цудоўнага чырвонага касцёла.
5) Сяргей падзякаваў усім, пажадаў добра адпачыць.
Адказы да тэста “Асаблівасці кіравання ў бел мове”
А1. 2.
А2. 3.
В3. за ўсіх
В4. На грып.
В5. Па механіка.
В6. З няўдач.
В7. Праз яе.
В8. З настаўніцай.
В9. Па бацьку.
В10. На грып.