ЛІЧЭБНІК
А1. Адзначце лічэбнікі, у якіх пішацца літара е:
1) с..мдзесят, 2) с..мюстамі,
3) дзяс..цера, 4) дз..вяты,
5) восемдз…сят.
А2. Адзначце лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску пішацца мяккі знак:
1) дзевяц..сот, 2) дз..вюм,
3) (у) вас..мі, 4) шас..цісоты,
5) сем.. .
А3. Адзначце лічэбнікі, у якіх пропуску пішацца дзве літары цц:
1) пятна..аць, 2) пя..ю,
3) два..аць, 4) дзевя..ю,
5) пя..істам.
А4. Адзначце лічэбнікі, у якіх пішацца літара а:
1) за двум.. зайцамі, 2) тры в..сьмыя,
3) (на) двухст..х старонках, 4) (у) дв..іх кацянят,
5) в..семсот метраў.
А5. Адзначце сказы, у якіх парушаны граматычныя нормы беларускай мовы:
1) Пяць доўгіх вёрстаў вельмі стамілі нашых падарожнікаў.
2) Тры пятых соткі агарода былі засаджаны памідорамі.
3) Каля двух гадзін давялося чакаць цягніка на Гомель.
4) Трое ладных падсвінкаў гадавалася ў гэтым годзе ў бацькавым хляве.
5) Больш за паўтары месяцы не было навін з фронту.
А6. Адзначце лічэбнікі, якія пішуцца разам:
1) трыста_сорак, 2) дзевяць_сот,
3) пяці_дзясяты, 4) трох_тысячны,
5) дзвесце_дваццаць.
А7. Адзначце лічэбнікі, якія запісаны правільна:
1) паўтара кілаграма, 2) пяцьдзясятыя гады,
3) шасцісот грамаў, 4) васьмюдзесяццю цэнтнерамі,
5) двумястамі ўдзельнікамі.
А8. Адзначце лічэбнікі, запісаныя няправільна:
1) сямьюдзесяццю працэнтамі, 2) васьмы рад,
3) пяць восьмых частак; 4) трымястамі рублямі,
5) двумастамі чатырма ўдзельнікамі.
А9. Адзначце словазлучэнні, у якіх ужываюцца зборныя лічэбнікі:
1) 3 (салдаты), 2) 5 (гусі),
3) 9 (лісяняты), 4) 4 (жанчыны),
5) 2 (дубы).
В1. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у напісанні лічэбніка. Запішыце лічэбнік правільна.
1) дваццаццю сямю турыстамі, 2) пяцьсоты спартсмен,
3) абедзве дзяўчыны, 4) тры чацвёртыя ўраджаю,
5) з трымастамі сарака пяццю рублямі.
В2. Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні лічэбніка. Запішыце правільна спалучэнне “лічэбнік + назоўнік”.
1) На ганку забаўляліся чацвёра кацянят.
2)У хату ўвайшлі двое салдат.
3)Трое жанчын дапамаглі маці выкапаць бульбу.
4) Дзевяцера маіх аднакласнікаў збіраюцца паступаць у медыцынскую акадэмію.
5) Нас было пяцёра.