З мэтай выхоўвання павагі і любові да традыцый і звычаяў нашых продкаў, да беларускіх песень і танцаў, жартаў і анектодаў беларусаў у актавай зале нашай установы адукацыі 24 мая адбылася творчая справаздача “Фальклорна-драматычнага” аб’яднання па інтарэсах. “Запрашаем на вячоркі”- так называўся спектакль беларускага народнага гумару і музыкі. Са сцэны гучалі цудоўная, мілагучная родная мова, звонкія песні і прыпеўкі, а завадная “Полька” не пакінула сярод гледачоў раўнадушных. Ручнікі і посцілкі, збаны і гарлачы, гаршкі і чыгункі з нашага этнаграфічнага кутка дапоўнілі атмасферу народнасці і беларускасці ў зале.
Выхаванне падлеткаў на традыцыях беларускай народнай культуры мае вялікае значэнне. Любоў да роднага краю падобна гаючай вадзе, якая ўваскрашае душу, а праз яе – і лепшыя рысы беларускага народа: працавітасць, руплівасць, дабрату, пачуццё гонару за нашу сінявокую Беларусь. З году ў год нашы вучні вывучаюць этнаграфічную спадчыну і фальклорныя здабыткі беларусаў, імкнуцца сэрцам і душой дакрануцца да спрадвечных духоўных каштоўнасцей нашых продкаў, пагэтаму з задавальненем і жаданнем наведваюць “Фальклорна-драматычнага” аб’яднанне па інтарэсах, работа якого спрыяе патрыятычнаму, грамадзянскаму выхаванню школьнікаў, развіццю іх творчых здольнасцей.